сынку, каб ты яе не браў! Цi ж гэта справа, каб баба ў паходы хадзiла. Паходы - гэта твая справа, тваё жыццё! А бабе месца ля каструль!

- Цi доўга ён находзiцца ў тыя паходы? - уздыхнуў бацька. - У яго ж ногi хворыя, артроз!

- I ў мяне артроз, - махнула рукою мацi. - Нiчога, няхай другую жонку бярэ! Вось Агапка добрая дзяўчына, працавiтая...

- Ты што, мацi? - незадаволена буркнуў Анатоль. - Яна ж у адным класе два гады сядзела! Тупая, як твой валёнак!

- Нiчога, што Бог розуму не даў, затое - працавiтая! - пачала ўшчуваць мацi. - Навошта табе тыя вучоныя, каб нервы псавалi? Чым прасцей, тым лепш! Абы боршч варыла! А ты сваю справу ведай, можа, майстрам спорту станеш, па тэлевiзары паказваць будуць!

- А што, можа, сходзiм да Агапкi? - усмiхнуўся бацька. - У яе i пасаг добры! Можа, што сястры тваёй, Анатоль, у горад падкiнем? Футра добрае купiм, ёй жа трэба перад хлопцамi гарсаваць! Можа, за якога багатага замуж выйдзе!

- Агапчына мацi казала, што ёй карову дасць, дык мы тую карову прададзiм ды сваёй Танечцы пярсцёнак залаты купiм! - зашаптала мацi. - I Людвiка, сястра мая, кажа, каб Агапку браў. Дурная, дык затое - лепш! А толку з тае Галi? Пасагу не было. А з Агапкi пацягнуць можна! Можа, Танечку нашу за мяжу замуж аддадзiм, дык грошы Агапчыны i спатрэбяцца!

Анатоль пляснуў у ладкi, i яны пачалi збiрацца ў сваты да Агапкi.

VI

Мiкола пачуў тупат маленькiх ножак, быццам бегала па падлозе дзiцятка. Ён расплюшчыў вочы i нiчога не ўбачыў. Перавярнуўся на другi бок, заплюшчыў вочы. Тупат паўтарыўся.

- Iгарок! - паклiкаў суседа. - Чуеш, нехта тупае? Дзiця быццам.

- Гэта сумленне тваё тупае, - абазваўся той з ложка.

- Ты вельмi сумленны! - пакрыўдзiўся Мiкола.

- Вядома! - засмяяўся Iгарок. - Вось таму i жанюся заўтра на менчанцы! Аднаго цябе пакiдаю ў пакойчыку, глядзi, не звар'яцей ад адзiноты!

Мiкола падняўся i пачаў умывацца. Вырашыў пагуляць па горадзе. Навагодняе свята скончылася, можа, што ў крамах смачненькае з'явiцца, а то ўсё парасхоплiвалi на тым тыднi.

...Мiкола выпiў у кафэ кубачак кавы i скiраваў у бок 'Дзiцячага свету'. Нешта захацелася яму паглядзець на цацкi. Як маленькi, шчупаў машынкi, гуляў з iмi. А потым упадабаў мячык гумавы, чырвоны з зялёным, i купiў яго. На выхадзе сутыкнуўся з хлопцам, якi паказаўся яму знаёмым.

- Сцяпан, цi што? - падняў бровы ўгару Мiкола.

- А як жа! - стукнуў той па плячы Мiколу. - Прывiтанне!

Зайшлi ў пiўбар. Халоднае пенiстае пiва было на смак гаркаватым. Залацiстым адсвечваў куфаль.

- Ну, як там жыццё-быццё ў вёсцы? - пацiкавiўся Мiкола.

- Нявесткi сварацца, - паскардзiўся Сцяпан. - Наша хата згарэла, як пасля Тамаркiных пахарон выпiвалi. Заснулi, а яна ад свечак i загарэлася... Дык мы ў Халiмона цяпер жывём з мацi i бацькам. Халiмонава Верка з Цiмохавай Надзькай сварацца. Верчын кныр пакрыў Надзьчыну свiнню. А Надзька не хоча Верцы за гэта грошы плацiць. Ужо i парасяткi прывялiся, а Надзька не заплацiла... А Верчыны куры без пеўня ходзяць. Надзьчын певень iх чапае. Дык Надзька крычыць, каб ёй яйкi аддавала за пеўня!

Мiкола засмяяўся.

- Як Iрэна? - запытаў у Сцяпана. - Прывыкла да вясковага жыцця?

- Дзе там, - махнуў Сцяпан рукою, - збегла! - I задаволена ўсмiхнуўся: - А я зноў жанiцца буду! Гельтруда маю дзеўку завуць, конь, а не баба!

Мiкола скрывiўся:

- У якiм сэнсе? Тэмпераментная?

- Кiнь дурное! Працавiтая яна! - пахвалiўся Сцяпан.

Яны развiталiся. Мiкола вярнуўся ў свой пакойчык. Падкiнуў мячык, пагуляў з iм, затым лёг адпачыць. Iгарка дома не было. Мiкола пачаў засынаць, калi зноў пачуў тупат дзiцячых ножак. Ужо ў паўсне задаволена падумаў: 'Няхай пагуляе! Вось добра, што мячык купiў...'

- Прывiтанне! - маладая дзяўчына з завiтушкамi прыветна ўсмiхнулася Iрэне. - Не памятаеш мяне? Я каханка твайго бацькi... Праўда, цяпер ужо жонка...

- Iлона! - абрадавалася Iрэна i абняла яе.

- Ой, а я думала, ты бiцца будзеш! - засмяялася тая.

- Не, я паразумнела, - сказала Iрэна. - Як вы з таткам жывеце?

- У згодзе, - усмiхнулася тая. - Ведаеш, сапраўды я знайшла роднасную душу ў тваiм бацьку... Доўга так шукала i знайшла... Каб i табе так Бог паслаў!

- Пашле! - запэўнiла яе Iрэна. - Я куплю вашай дачушцы падарунак, бо я хутка паеду адсюль... Перадай татку прывiтанне i яшчэ, што ён малайчына! Я абавязкова зайду да вас перад ад'ездам!

...Дома Iрэну сустрэла мацi, як заўсёды сумная i заклапочаная.

- Тэлефон не займаць! - строга сказала Iрэне. - Можа, бацька патэлефануе?

- Ты вар'яцееш! - закрычала на яе Iрэна. - Пакiнь цяпер яго ў спакоi! Хiба ты не бачыш, што табою авалодаў д'ябал i хоча, каб ты звар'яцела! Мяне каханне ўжо давяло да гэтага два разы: Янку кахала, потым - Сцяпана, за секс! А ты бацьку за што кахаеш? За душу? Калi б вашы душы былi роднасныя, то ён бы цябе не кiнуў! Як можна кахаць духоўна чужога чалавека? Хочаш сексу, дык знайдзi сабе другога мужыка! З бацькам жа ты не спала! Няма чаго цяпер шукаць учарашнi дзень!

- Распранайся! - закамандавала Iрэна мацi. - Шаўковыя твае валасы мыць будзем!

I пацягнула мацi ў ванную. Потым Iрэна зрабiла ёй прычоску i макiяж. Апранула ў прыгожую сукенку i паведамiла:

- Рыхтуйся сустракаць гасцей! Пакуль ты тут вар'яцела, я сабе замежнага кавалера знайшла. Прыехала ягоная мацi, хоча пазнаёмiцца з нашай сям'ёй. А потым мы ўсе паедзем да iх у госцi. У мяне вiза ёсць, я дарэмна часу не трацiла. Афармляю i табе...

- Адкуль ён? - упершыню за ўвесь час вочы мацi загарэлiся цiкаўнасцю.

- З Анголы, - усмiхнулася Iрэна.

- Негар? - схапiлася за сэрца мацi i села ў крэсла.

- А табе што - падабаюцца толькi iнтэрнатаўскiя калгаснiкi, тыпа Янкi i Сцяпана? - узялася ў бокi Iрэна. - Хопiць, я наелася кахання, павалялася ў брудзе! Цяпер я iду замуж па разлiку, дзеля будучых дзяцей. Я буду другою жонкаю Халiла. У iх можна мець некалькi жонак! - засмяялася Iрэна. - Але ў кожнай - свая вiла, сваё хобi. А я аддаваць сваю прыгажосць каму папала не буду болей, лепш прадаць за даляры! Ты думаеш, каб я нарадзiла ад Сцяпана, то тое дзiця было б шчаслiвым на гэтым смярдзючым хутары? У майго будучага дзiцяцi будзе ўсё!

- А што, - падала голас мацi, - такiя дзяўчынкi маленькiя прыгожыя, мурыначкi! Касiчкi такiя!.. Вось, як будзе дзяўчынка ў цябе, то й добра, яны такiя вёрткiя, спрытныя, танцуюць прыгожа, мурынчыкi гэтыя...

- I хлопчыкi нiчога, - пасмiхнулася Iрэна, - вось як па тэлевiзары паказваюць, мускулы такiя, моцныя хлопцы...

- Што ты там рабiць будзеш сярод мурынаў! - закрычала мацi.

- Тое, што i сярод белых, - адказала Iрэна, - жыць! Радавацца! А можа, i лепей жыць, чым тут! Ты паглядзi на яго лепш, тады гаварыць будзеш! Яго мацi доктар, паважаны чалавек у Анголе! А мы з Халiлам будзем жыць у Амерыцы!

- А-а! - працягнула мацi. - Тады i добра! Можа, i я там каго сабе знайду...

- Нарэшце вылечылася! - засмяялася Iрэна. - Гэта трэба адзначыць шампанскiм!

У дзверы пазванiлi. Iрэна кiнулася адчыняць. На парозе з'явiўся прыгожы, высокi, цемнаскуры юнак з вялiкiм букетам ружаў у кошыку. Побач з iм стаяла мажная, у сукенцы з прыемным малюнкам, жанчына i лагодна ўсмiхалася...

- Ай, госцiкi, даражэнькiя! - замiтусiлася мацi. - Праходзьце, калi ласка! А мы так чакалi!..

- Ой, Лявонка! Гэты швэдар так пасуе табе! - запляскала ў далонi Галя. Якраз пад твае блакiтныя вочы. Вясельны падарунак, дарагi!

- Дзякую, - усмiхнуўся Лявон. - Ты мяне з багны выцягнула! Я кахаю цябе... Болей i ў рот гарэлкi не вазьму. А то, бачыш, з працы звольнiлi, з iнтэрната выгналi...

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×