Акула К

За волю (на белорусском языке)

Кастусь Акула

За волю

Раман

ХТО БУДАВАЎ, А ХТО ФАШЫСЬЦIЎ

Летась на Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкi ў Полацку каля Клiўленду, - фактычна сусьветнай сустрэчы, - пасьля развалу бэрлiнскай сьцяны, абвешчаньня 'сувэрэннай' БССР, - калi 'iмпэрыя зла' iдзе да канчатковага распаду, - бралi ўдзелу большым лiку i суродзiчы зь Беларусi. 'Паяднаныя любоўю', - як пiсала менская газэта, сыны й дочкi 'забранай зямлi' з цэлага сьвету знаёмiлiся, выступалi з прамовамi, паказвалi сваё сцэнiчнае мастацтва, сьпявалi i дэкляравалi сваю адданасьць iдэям адраджэньня, вольнасьцi i незалежнасьцi Беларусi.

Перадавая, патрыятычная, творчая, сумленная, працавiтая, гаротная Беларусь, каторая ў Бога верыць, клiча цяпер на помач у змаганьнi з духовым i экалягiчным чарнобылямi сваiх дзетак, што некалi пакiнулi раськiданыя гнёзды, або ўжо за межамi бацькаўшчыны радзiлiся.

На вялiкi жаль, беларускi народ мала ведае пра сваю эмiграцыю, каторая змагалася за вызваленьне Беларусi, у вольным сьвеце стварыла грамадзкiя, асьветныя i палiтычныя iнстытуцыi, прэсу, здабыла пэўныя посьпехi ў навуцы й лiтаратуры, аднавiла Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву i ўстанавiла беларускую душпастырскую апеку для каталiкоў. Пачынала гэтая эмiграцыя сваю працу пасьля Другой сусьветнай вайны зь нiчога. Яна была голасам паняволенага беларускага народу, намагалася разбудзiць абыякавы сьвет i паклiкаць яго на помач бацькаўшчыне, што стагодзьдзямi цярпела ў маскоўскай няволi.

Ведамыя так званыя 'ворганы' - НКВД-КДБ, пад рознымi шырмамi, амаль на працягу сарака гадоў фашысьцiлi перадавым беларускiм дзеячом на эмiграцыi. Хвальш, паклёпы, шантаж, уключна з забойствам, - перадусiм-жа няспынная крывадушная прапаганда i запалохваньне раднi эмiгрантаў удома - вось была iхная галоўная зброя, каб паралiжаваць працу беларускiх эмiгрантаў.

Раман 'За волю' дае чытачом пэўны вобраз з жыцьця ня толькi нацыянальна сьвядомае беларускае эмiграцыi, але й тых варожых сiлаў, што дзеялi сярод яе з загадаў калянiяльнага антыбеларускага рэжыму ў акупаванай Маскоўшчынай бацькаўшчыне. Спадзяемся,што ён у пэўнай ступенi таксама спрычынiцца да далейшага аб'яднаньня нашых суродзiчаў у iхнай працы i ахвярнасьцi для адраджэньня, вольнасьцi i незалежнасьцi Беларусi.

Беларускаму Харытатыўнаму Таварыству ў Лёндане дзякуем за фiнансавую помач на пакрыцьцё коштаў выданьня.

Выдавецтва 'Пагоня'

БЕЛАРУСКАМУ НАРОДНАМУ ФРОНТУ, у працы i змаганьнi за адраджэньне, вольнасьць i незалежнасьць Беларусi, ПАМАЖЫ, БОЖА!

1

Час такi, - лiха на яго! - пропадам ты прападзi.

Пасьля найбольшага пралiваньня крывi ў гiсторыi сьвету, прыйшло жахлiва небясьпечнае напружаньне.

Пасьля надта гарачае вайны - халодная.

Пасьля Гiрашымы й Нагасакi - пагрозьлiвыя ценi будучых Чарнобыляў.

Час сьцiраньня сьлядоў старых i рост новых Курапатаў: - пашырэньне й паглыбленьне Гулагу.

Паралюш i прыблiжэньне хаўтураў застойна-забойчага каманднага рэжыму.

Глум слова Божага i слугаў Ягоных. Лiквiдацыя сьвятыняў Божых, разгульле бязглуздага атэiзму, народжанага марксiстоўскiмi нiкчэмнiкамi. Час грандыёзнай i ўсёабдымнай хлусьнi. Лiквiдацыя справядлiвасьцi й мiласэрнасьцi.

Час авоськаў i вечнай галечы падбiтых i запрыгоненых народаў, час неабмежаванай улады й роскашы пануючай камунiстычнай партакратыi.

Наплявацельныя адносiны да ўсяго сьвятога й традыцыйнага. Вынiшчэньне паняволеных народаў.

Час, калi падтрымлiваны мiлiтарнай магутнасьцю рак марксiзму-сацыялiзму-камунiзму, разьядае-руйнуе апошнiя цьвярдынi хрысьцiянства i дэмакратычных вольнясьцяў.

Гвалт i зьдзекi там, дзе мае жыць мiласэрнасьць i любоў.

Час такi, пропадам прападзi!

Пацеюць гномы хлусьлiвай iдэi, - 'Эдысоны сьвятла новага сьвету', апантанцы 'касмiчнага маштабу рэвалюцыi'.

I няма нi супакою, нi перадышкi.

Зьверху, быццам насланьнё: забавязаць, загадаць, запраектаваць, заплянаваць, падапхнуць, дагнаць i перагнаць, выканаць i перавыканаць, стануць на вахце здабычаў вялiкай кастрычнiцкай!

I гэтта-ж - абрыдлы i настырлiвы акампанямэнт: 'Эх, да и ухнем!'

Прыкусiўшы языкi, закасаўшы рукавы, ужо цяпер, раньнiм летам пачынаюць плянаваць-барабанiць пра сьвяткаваньне саракавых угодкаў 'вялiкага кастрычнiка'.

Не павязло-ж у гэтай краiне, цьфу на яе! Насамперш здраднiк Кузэнка ў Аттаве раскрыў i выдаў ворагам найбольшае гняздо выдатных савецкiх патрыётаў (шпiёнаў). Пасьля-ж нашумела й доўгi час назаляла вушы, калi барабанiла ў радыё i газэтах сваiм кусьлiвым прасьледаваньнем усiх прагрэсыўных сiлаў 'каралеўская камiсiя' ды iншыя спарахнелыя буржуазныя ворганы. Павывалакалi наверх усякае затхлае фашыстоўскае гнiльлё ды рознае антыпрагрэсыўнае барахло.

Каб-жа адно гэта. Вунь там, удома, абгалiўшы ды зганьбiўшы наймудрэйшага ды найбуйнейшага карыфэя навукаў i бацьку ўсiх народаў, узабраўся на самы шчыт палiтычны нейкi бравурна-барабанны Мiкiта. Помсьлiвы памаўза вылез iз кукурузы. Яна, кукуруза, згодна шматгамоннага Мiкiты, прывядзе сацыялiзм i ўсю дружную сямейку народаў сацыялiстычнае садружнасьцi да запаветнае брамы камунiзму. Няхай жыве кукуруза!

Мiкiтава вынаходлiвасьць ня спынiлася, як вядома, на кукурузе, але хутка перакiнулася й на сусьветную арэну. Колькi-ж гэта рогату i ўцехi даў людзям новы маскоўскi гарлапан, калi ў Ню-Ёку на форуме Аб'еднаных Нацыяў чаравiкам па стале прарочыў сьмерць капiталiзму й перамогу савецкаму кукурузнаму ладу! Дзiва няма, што па цэлым 'неабдымным саюзе' голасна буянiў пра Мiкiту сьпявак Высоцкi на словы Аляксандра Гiдонi:

Потом Никитушка росточком был с аршин.

Он много всяких разных дел насовершил.

При ём пахали целину,

При ём пихали на луну,

При ём достигли мы сияющих вершин.

Но в октябре яво маненечко - таво:

Тады узнали мы всю правду пра яво.

Что он Насера наградил,

Что он с три хера накрутил,

Что это в заднице свербило у яво.

Сьверб загнязьдзiўся ня толькi ў Мiкiты, але i ў шматлiкiх галовах розных камунiстычных пазадкаў у Канадзе. Гэтта кукурузай i чаравiкам па стале нiчога не асягнеш. I няма калi зьдзiўляцца, рот разяўляць, што ўчарашнiя хаўрусьнiкi ў вайне нейкiм чынам ператасавалiся ў ворагаў. Сьверб недаверу да свайго заўсёды магутнага й непамыльнага цэнтру наклюнуўся. Некаторыя сумленныя дзiвакi быццам на прыманку капiталiстычнае прапаганды пайшлi. Як тут непамыльную i яшчэ генэральную партыйную лiнiю ўтрымаць? Нагода: сьвяткаваньнем угодкаў 'вялiкага кастрычнiка' выкаваць новую дысцыплiну, умацаваць салiдарнасьць камунiстычнага руху ўва ўсiм сьвеце.

Гэтак загадалi. Так мае быць!

Арганiзаваць ударнае сьвята 'вялiкага кастрычнiка' - мала языкамi мянташыць. Рэкляма ў друку й радыё пажырае вялiкiя грошы. Даводзiцца, як i мiнулымi гадамi, ляпiць плякаты й афiшкi ў гарадох на вулiчныя слупы й газэтныя скрынi, платы й сьметнiкавыя кантэйнары. Гарадзкiя законы гэта забараняюць, але тут на помач iдзе цемра й спрыт. Ня зловiць цябе палiцыя, у якой рукi й час наркаманамi й зладзеямi занятыя. Кiраўнiцтва гэткай рэклямнай 'кастрычнiцкай апэрацыi' намазолiць добра шматлiкiя мазгi, каб усiм сваiм вялiкiм i малым спэцам гэтай аграмаднай сваёй распоўзлай тэрыторыяй краiны даць адпаведныя iнструкцыi на тэму: дзе, калi, што i як...

Перадусiм неабходна парупiцца, каб галоўная веха партыi ў краiне, 'Канадыйская трыбуна', павысiла i ўзмацнiла адпаведныя баявыя сыгналы. Мала таго. Яна павiнна пашырыць барабаншчыну пра грандыёзныя перамогi на эканамiчным фроньце ў краiне, якая, як вядома, нанесла галоўны ўдар гiтлераўскаму фашызму й мiлiтарызму. Абавязкова павiнны быць i натхняючыя матар'ялы пра няспынны iмклiвы рух iдэяў Маркса й Ленiна ў цэлым сьвеце. Забясьпечыць матар'яламi i левую буржуазную прэсу ды радыё.

А гэтта, як на тое лiха, быццам мышы спад мятлы, павылазiлi на сьвятло дзённае недабiтыя ўдома i непалоўленыя 'ворганамi' ў Заходняй Эўропе - хоць бальшыня зь iх апынулася пасьля вайны ў Гулагу, -

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×