эмiграцыi, узялiся за працу ў шэрагах беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.

КУЛЬТУРНАЕ ЖЫЦЬЦЁ, ВЫДАВЕЦТВА, ПРЭСА

Найбольш пiльна сачылi гiтлераўскiя акупанты за беларускай прэсай i праявамi культурнага жыцьця. У Генэральным Камiсарыяце Беларусi ня было нiводнай штодзённай беларускай газэты, акрамя пары паўтыднёвых. Нямецкiх-жа штодзённых газэт было некалькi. Беларускiя газэты вельмi скупыя былi зьместам i абыймом, нерэгулярна й спозьнена кальпартавалiся на правiнцыях. Увесь матар'ял падлягаў пiльнай цэнзуры. Iз кнiжак нiчога не выдавалася. У школах не хапала падручнiкаў, у бiблiятэках - твораў беларускае нацыянальнае лiтаратуры.

Падобна выглядала й сытуацыя на тэатральнай нiве. Калi дзе што ўдалося беларусам зрабiць у галiнах прэсы, тэатру цi выдавецтва, дык толькi дзякуючы бязьмежнай ахвярнасьцi поўгалодных i вечна сочаных ворганамi цэнзуры й бясьпекi культурных працаўнiкоў, якiм даводзiлася ледзь ня фiзычна вырываць iз зубоў акупанта сродкi на iснаваньне й працу.

ГIТЛЕРАЎСКАЯ ПАЛIТЫКА ВЫНIШЧЭНЬНЯ Й ДАПАМОЖНЫЯ АКУПАНТЫ БЕЛАРУСI

Гiтлер распачаў вайну дзеля здабыцьця 'лебэнсраўму' (Lebensraum (ням.) жыцьцёвая прастора). Пасьля акупацыi Беларусi ён пачаў ня толькi безаглядную эканамiчную эксплуатацыю земляў i прыродных багацьцяў яе, але праводзiў рэгулярнае й сыстэматычнае вынiшчэньне карэннага насельнiцтва.

Дарма, што рознае масьцi прыблуды-акупанты вечна зьнiшчалi беларусаў ды не дазвалялi iм нармальна жыць, Беларусь заўсёды была густа заселенай. Гiтлераўскiя фашысты падышлi да пытаньня разрэджаньня гусьцiнi беларускага насельнiцтва самым радыкальным спосабам - агнём i зброяй. Ясна, што ня трэба забывацца тут i аб масавых вывазах насельнiцтва на нявольнiцкую працу ў Нямеччыне. Вынiшчэньне было ў духу часу й згоднае з тэўтонскай традыцыяй. Тут памаглi iм выдатна й бальшавiкi, што пакiнулi ў вялiкiх беларускiх лясох апэратыўныя групы чэкiстых для арганiзацыi чырвонае партызанкi. Пачалася пазафронтавая вайна, што каштавала беларускаму народу мiльёны ахвяраў у людзёх i неаблiчальныя страты ў маёмасьцi.

Паколькi бальшавiкi прымусам заганялi беларусаў у партызанку, немцы каралi 'вiнаватых', г. зн. вёскi й сёлы, куды заходзiлi й адкуль прымусова вэрбавалi людзей бальшавiцкiя агенты. Гэта былi найчасьцей селiшчы ў ваколiцах лясоў. Нямецкiя рэпрэсii нявiннага сельскага насельнiцтва выклiкалi помсту з боку чырвоных партызанаў, i такiм чынам была пачатая ланцуговая рэакцыя. У вынiку адны й другiя забойцы- акупанты заставалiся амаль цэлымi, а няскончаныя пажары папялiлi беларускiя вёскi, й агонь жыўцом зьядаў бездапаможныя ахвяры.

Гiтлераўцы ўважалi, што навет гэткiм спосабам ня здолеюць дастаткова разрэдзiць насельнiцтва Беларусi. Для прыспяшэньня працэсу паклiкалi тады даўно дый ня толькi iмi выпрабаванае й найбольш эфэктоўнае - мiжнацыянальную грызьню, траўлю i ўзаемнае вынiшчэньне. Але й тут ахвяра ў васноўным была тая-ж самая - беларусы.

Перад тым, пакуль разгледзiм, як палякi, расейцы й iншыя выдатна памагалi гiтлераўцам у вынiшчэньнi беларускага народу, варта спытацца: чаму-ж беларусы апынулiся на самых нiзох, хоць i жылi на сваiх землях, чаму найбольш пацярпелi? Прычыны ў васноўным былi тры: сьцiплая колькасьць беларускага нацыянальна-сьведамага кiраўнiчага элемэнту, што змог-бы паказаць народу дарогу й заступiцца за ягоныя правы; адсутнасьць у часе прыходу гiтлераўскiх акупантаў беларускiх арганiзацыяў, якiя-б дзеялi сьведама й плянава з мэтамi народнага самазахаваньня; ды - i гэта, здаецца, самае найважнейшае нясьведамасьць нямецкiх нiзоў у пытаньнях Беларусi й ейнага народа.

Варожыя беларусам элемэнты, што рэкрутавалiся перадусiм з расейцаў i палякаў, уводзiлi акупанту ў вушы, што кажны беларус - гэта камунiсты. У гэтым, вядома-ж, большая заслуга належыцьца палякам, чымся расейцам, з тэй простай прычыны, што апошнiя самi ў найбольшай меры так цi iнакш былi ў Беларусi заўсёды апораю Масквы, белай цi чырвонай. Гэтага нельга сказаць адносна палякаў, што выдатна выкарыстоўвалi гэткi козыр. У шматлiкiх немцаў-акупантаў беларус i стаўся сынонiмам камунiстага, а значыцца й кандыдатам на вiсельню цi на расстрэл.

Варта па чарзе й больш дакладна прыгледзiцца, як палякi, расейцы й iншыя чужнiкi ў Беларусi сталiся зьненавiджанай чумой за iхнае супрацоўнiцтва зь гiтлераўскiм акупантам i заслугi перад iм.

ПAЛЯКI

Пасьля акупацыi Гiтлерам большае часткi Эўропы ў 1940 г., калi выявiлася, што лiдары некаторых гаспадарстваў, як, прыкладам, Нарвегii цi Вугоршчыны, здрадзiўшы свае народы, аддалi ўладу немцам i пайшлi зь iмi на супрацоўнiцтва, палякi ўдома й на эмiграцыi голасна хвалiлiся, што яны ёсьць адзiным 'народам бяз Квiслiнга'. Паколькi некаторых здраднiкаў польскага народу зь верхавiны перадваеннае адмiнiстрацыi i нельга было лiчыць гiтлераўскiмi калябарантамi, усё-ж беларусы, якiм у часе гiтлераўскае акупацыi давялося шмат выцерпець ад малых польскiх 'квiслiнгаў' (гаворым аб тых, што захавалi жыцьцё), маглi-б назваць няскончаны лiк iмёнаў польскiх выслужнiкаў 'фюрэра'.

Першай групай зьяўлялiся тыя, што масава паплылi ў дапаможную, папулярна званую чорнай, палiцыю. Атрымаўшы зброю ў рукi, яны цi не найбольшую ўвагу прысьвячалi вынiшчэньню беларускае нацыянальнае iнтэлiгенцыi й шырокiх масаў беларусаў наагул. Гэта асаблiва яскрава выявiлася ў самым пачатку гiтлераўскае акупацыi, калi беларусы былi здэзарганiзаванымi й толькi што пачыналi мабiлiзаваць сiлы для барацьбы за асабiстае й нацыянальнае iснаваньне.

Другой групай трэба лiчыць, калi iх можна так назваць, 'бабскiя брыгады'. Гэта былi служанкi, кухаркi, перакладчыцы, працаўнiцы ва ўрадах пры нямецкай палiцыi й акруговых цывiльных нямецкiх установах. Той, хто быў у гэным часе ў Заходняй Беларусi, сачыў ды ўмеў спасьцерагаць, лёгка зможа прыгадаць знаёмы тып польскае паненкi. Тып гэты, акрамя выкананьня дзьвёх працаў - служанкi, кухаркi цi працаўнiцы бюра ўдзень i прастытуткi ўночы, найбольш пiльную ўвагу прысьвячаў трэцяй: лiквiдацыi беларусаў. Трымаючы ў абдымках нейкую гiтлераўскую большую цi меншую 'шышку', зусiм няцяжка было шаптаць у ейныя вушы iмёны эвэнтуальных ахвяраў - 'камунiстых', цi кармiць яе адлаведнымi 'iдэямi'.

Выглядала, што дзейнасьць першае й другое групы была ня прыпадковай. Прыгледзеўшыся блiжэй, можна было збольшага заўважыць арганiзаванасьць, мэтазгоднасьць ды навет i пэўную плянавасьць. Калi ўжо пазьней беларусы, змабiлiзаваўшы сiлы, маглi часьценька пахвалiцца поспехамi ў ачышчэньнi дапаможнае чорнае палiцыi ад здраднiцкага польскага элемэнту, то змаганьне з 'бабскiмi брыгадамi' было куды цяжэйшае...

Трэйцяя група палякаў, што дзейнiчала арганiзавана, гэта былi гэтак званыя легiёны, цi, калi ўжыць iхны-ж афiцыяльны назоў, Армiя Краёвая. У асноўным група гэтая 'апэравала' ў Лiдчыне й Наваградчыне. У гэту так званую 'армiю' плылi польскiя паны й падпанкi, дробная спалянiзаваная шляхта, што заўсёды была гнiлым-загноеным балючым струпом на целе беларускага сялянскага народа, дый вырадкi-рэнэгаты, не ўспамiнаючы ўжо аб ладнай колькасьцi звычайнае басоты, карыстаючай з нагоды, каб рабаваць i забiваць нявiнных.

Намiнальна гэта 'армiя' была пад загадамi экзыльнага польскага ўраду ў Лёндане, фактычна-ж даводзiцца сумлявацца, што ўсё тое, што яна рабiла, было згоднае зь лёнданскiмi дырэктывамi. Палякi гэтыя выявiлi надта-ж мала iнiцыятывы, вынаходлiвасьцi й адвагi ў змаганьнi зь немцамi, затое-ж аж залiшне пiльнымi былi ў тэрарызаваньнi мясцовага непрыхiльнага беларускага насельнiцтва. У насiльным наборы людзей, здабываньнi харчоў i вопраткi паслугоўвалiся тымi самымi мэтадамi, што сталiнскiя партызаны ды маскоўскiя гэтак званыя карныя атрады.

РАСЕЙЦЫ

Пачынаючы з 1943 году, з волi гiтлераўска-фашыстоўскiх акупантаў, дзейнiчалi ў Беларусi дзьве асноўныя вайсковыя фармацыi расейцаў: дывiзiя Камiнскага на Бабруйшчыне й Случчыне i брыгада Радыёнава на Глыбоччыне й Лепельшчыне. Складалiся яны ў галоўным з былых ваеннапалонных Чырвонае Армii, гэта значыць з таго самага матэрыялу, што i ўласаўская г. зв. Расейская Вызвольная Армiя (РВА).

Групу Радыёнава выдатна характарызуюць вачавiдцы, якiм тут i аддаём слова: 'Гiль-Радыёнаў, якi ўсяляк пазьбягаў сутычак з 'партызанамi', павыганяў на Лепельшчыне не зь лясоў, а са спаленых iм вёсак без малага тры тысячы беларусаў - бадай вылучна старых, калекаў i кабетаў зь дзяцьмi. Прагнаўшы гэтую гаротную грамаду празь сьпёку й пыл 30 кiлямэтраў, ён каля вёскi Iканьнiкi зьвярнуўся да яе: - Калi хто з вас зьвенецца да мяне з просьбай дараваньня жыцьця на расейскай мове, дык атрымае яго. Нiхто гэтае чужое мовы ня ведаў, i таму ўсе яны былi пасечаныя з кулямётаў', - успамiнае Юрка Вiцьбiч.

Другi сьведка, сам-жа кароткатэрмiновы 'радыёнавец', А.Галубiцкi. прысьвячае брыгадзе шмат больш увагi:

'... з 'радыёнаўцамi' давялося сутыкнуцца беспасярэдня. Лiчу сваiм абавязкам падзялiцца з чытачамi сваймi ўражаньнямi аб гэтай расейскай вайсковай фармацыi, тым больш што й сам я, можна сказаць, быў 'радыёнаўцам', хоць, як нiжэй будзе вiдаць, даволi абмежаваны час.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×