- А дзе бралi бычыну?

- У Курты пад хвастом.

Сучка Курта якраз сядзела на падлозе, дзе яма. На тым сьледства й скончылася.

Даўно сьпяць

Выйшла дзеўка замуж. Ночы зiмовыя даўгiя. А прасьцi ёй даюць дужа. Яна прадзе-прадзе дый прыгаворвае:

- А ў майго таты даўно сьпяць...

Але ў новай сям'i ўвагi не зьвяртаюць.

Цi даўно йдзеш?

Iдзе сабе маладзiца дый, як любiў казаць некалi Караткевiч, маскаля пускае, гучна страляе, бо навокал нiкога. Але празь нейкi час вырашыла азiрнуцца. За ёй iдзе мужчына.

- Цi даўно ты йдзеш, чалавеча?

- Адтаго, як ты першы раз рогнула.

Як ахвяравалася

Маладзiца ахвяравалася паўзьцi ад хаты да царквы. Паўзе. А спаднiца спаўзла. Iдзе чалавек дый пытаецца:

- Як ты паўзеш?

- Як ахвяравалася, так i паўзу...

Дзе два комiны

Пад час польскае акупацыi жаўнеры пасьвiлiся самапасам. У Кавалеўшчыне, што пад Вушачай, дзе нарадзiўся бацька мой, жаўнеры панадзiлiся да крыху заможнейшага кавалеўца. Пазнакай служылi сiнiя вароты. Бедалага, нарэшце, зьняў вароты, тады палякi кiравалiся ў хату, дзе два комiны. Комiн зiмой ня збурыш.

Шыла

Шавец наказваў жонцы:

- Калi памру й будзеш хаваць, пакладзi мне ў труну шыла.

- Што, й там зьбiраешся боты шыць?

- Ды не. Калi ты сядзеш на маю магiлку сраць, каб мог я табе ў зад шыла загнаць...

Там i радзiма

Пасля вайны па фiнансавай лiнii працаваў недалужны, падсьлепаваты Пейсахоў. Зь яго звычайна нязлосна пакеплiвалi, асаблiва дзяўчаты, на якiх ён ласа пазiраў.

Перавялi Пейсахова з раёна ў недалёкi сельсавет. Прыязджае ён неяк у Вушачу. Яго й пытаюць:

- Ну, цi сумуеш ты па радзiме? (Гэта значыць, па Вушачы. Сельсавет чамусьцi некаторым здаваўся ледзь не далёкай дзяржавай).

Пейсахоў прастадушна-тужлiва адказаў:

- Дзе хлеб, там i радзiма.

Паслухалася

Галосiць жонка па мужыку, аж разрываецца i прыслухоўваецца, каб суцешылi. Нарэшце нехта з суседак паспачуваў:

- А досыць табе, Праксэда, убiвацца, пашкадуй сябе.

Гаротнiца плача, але ўжо весялей:

- Калi ж досыць, дык i досыць...

Стаiць

Хварэў дзед. Захацеў скаромiны. Зарэзала жонка пеўня й паставiла ў печку варыць. Памёр, так i не паспытаўшы пявучага мяса. Стаiць кацёл за заслонкай. Плача баба нарасьпеў:

- А ты ж памёр, а твой пеўнiк стаiць...

Такая й мазь

На калёсах мужык вязе Калiнiна. Колы нямазаныя. Рыпяць. Седаку гэта не па нутру. Вазак спыняе каня. Ськiдвае порткi й проста на ўтулкi валiць. Калiнiн абураецца:

- Што ты робiш?

- Якая ўлась, такая й мазь! А не падабаецца - злазь!

Дай дзёрну

Маладзiцы трэба абкласьцi магiлку. Узяла яечак у кошык ды пайшла да пана па дзёран. Прыходзiць i просiць:

- Паночак, дай за яйцы дзёрну.

Пан, ня зразумеўшы каламбуру, шарахаецца ад маладзiцы.

Прыехала

У Вушачу прыехала прадстаўнiца ЦК камсамола. Ходзiць важна адказная. Местачкоўцы заўважаюць:

- Прыехала нейкая с цыка й стрыбчыць сабе гэткай начальнiцай... Сiкша...

Пей!

Да лекара прыйшла жанчына ў гадах. Лекар гаворыць, як i належыць 'вучонаму' чалавеку, толькi па-расейску. Ставiць шклянку з вадой дый кажа:

- Пей!

Жанчына й запела:

- Пасею гурочкi...

Лянько

- Лянько, на яйко.

- А цi аблупленае?

- Не.

- Тады еш сам!

Радзей

Сын прыслаў мацi лiст, напiсаны дужа ўборыстым почыркам, густа.

Мацi й папрасiла ў адказ у лiсьце: 'Сынок, пiшы радзей, бо вочы мае кепска бачаць...' I сын пачаў пiсаць гады ў рады. Зразумеў мацi.

Не па катлу

Выйшла замуж маленькая дзяўчына, як у нас кажуць, курдупэпачка за здаравiлу. I меў гэты здаравiла ўручча нападоймiшча. Зусiм зьвялася. Усе са спачуваньнем казалi:

- Дзiва што! Не па катлу затаўчына.

У дзьве рукi

Сын мацi рэзаў танюсенькую скiбачку хлеба й падаваў, прыгаворваючы: 'Пераймай, мамачка, у дзьве рукi, а то пераломiцца'. Жонцы ж даваў у вадну руку ў паўбохана. Пра мацi 'рупiўся' болей.

Клёцка з вачыма

У местачковай жыдоўскай хаце. Малому паставiлi нешта есьцi. Аднекуль жаба скокнула ў талерку. Малы чуў пра клёцкi, ды ня часта, вiдаць, iх еў. Таму й крычыць:

- Мама, а мама. А ў клёцкi цвай воцкi й фiр лапачкi.

Нi грому, нi пагрому

Дзядзьку з суседняй Кавалеўшчыны выклiкалi ў суд, бо падазраваўся, што ўдзельнiчаў у пагроме. Сьледчы пытае:

- Ты быў на пагроме?

- Сонца было ў дзьве ляхi. Узяў я пiрага. Зьеў. Нi грому, нi пагрому была чыста ясная пагода.

Зноў задае тое ж пытаньне й чуе той жа адказ. Пакуль не стамiўся.

Выйшаў дзядзька з суда дый сам сабе сьмяецца:

- Ах, сьледчы-сучка. Хацеў мяне вывесьцi. Хрэн ты мяне выведзеш.

Мы з табой iшлi

Iшлi Янка з Янкелем i знайшлi торбачку. Янка, зразумела, ухапiў. Янкель стараецца давесьцi спадарожцу, што ён узяў знаходку.

- Яначка, кажы, як было. Мы з табой iшлi?

- Iшлi.

- Торбачку знайшлi?

- Знайшлi.

- Торбачка пок?

- Пок.

- Яначка хоп?

- Не.

I так да бясконцасьцi.

Я ж казаў...

У бедную хату госьць, як пажар. З апошняга выстранчыла, вымадзiла гаспадыня яечню. Малому хочацца есьцi. Мацi яму тлумачыць, што госьць пакiне, ня ўсё зьесьць. Госьць пачынае частавацца. Малы цераз каптур сочыць за кожным рухам. I калi госьць падчапiў апошнi кавалак сала, малы ня сьцярпеў i загукаў на ўсю хату:

- Я ж табе казаў, што ўсё зьесьць. I зьеў!

Гэта замест салодкага - малечая гаркота госьцю.

Рэпертуар

Старцы хадзiлi ад вёскi да вёскi. Сьпявалi такiмi галасамi й гэтак жаласна-набожна, што словаў i ня разабраць было. Аднак нехта ўсё- ткi расчуў тэкст сьпеваў. А быў ён дужа ўжо няхiтры:

Ой, ня так жа мы селi, як летась сядзелi,

Ой, ня так жа нам далi, як летась давалi...

Сучасныя эстраднiкi падчас нагадваюць сваiм рэпертуарам памянёных старцаў.

У космас

Вушацкi Пяцюша тым i жыў, што чысьцiў сральнi. На досьвiтку касьмiчнае эры цi пад паўдзён яе вядомы сваiмi жартамi ягоны цёзка Трафiмаў з сур'ёзным выглядам параiў Пяцюшу кiнуць вядро й чарпак i падацца ў касманаўты. I плоцяць добра, i слава на ўвесь сьвет. Пяцюша адно запытаўся, а як гэта зрабiць. Жартаўнiк кажа, што запiсваюцца ў пасялковым савеце. Пяцюша й падаўся ў савет. Ды ў космас ня ўзьляцеў, а ў яму ад роспачы ледзь ня ўляцеў.

А нашто мне

Бабылка хадзiла па жэбрах. Хто кавалак даваў, хто хвост каўбасы, хто локаць суравога. Ды ў аднае хаце насыпалi ў торбу мукi. Жабрачка й галосiць:

- А нашто ж мне гэта мучанька, а нашто ж мне гэта горанька?

Бывае, што пададзенае горай за крадзенае.

Гонар даражэй

Вушацкiм рыбакам зь невялiкае арцелi прапанавалi разводзiць i лавiць люгашак. Самалёт мусiў адвозiць жывы далiкатэс аж у Францыю. У мокрым мосе. Сьвежанькiх. Цана была прапанавана добрая. Здавалася, што тыя, хто прапановы

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×