закранутай законамi прыроды i чалавека - брыдотай, адноснасцю i тленам. Хай нават цела валяецца ў гразi, душа застаецца чыстай. Ёй не балiць, яна не пакутуе, яна не крыўдуе. Вольная, яна не пярэчыць. Джалам сваёй фiласофii я джалiў прасцячкоў у хрыбет i паралiзаваў iх, забяспечваючы 'вясёлую гульбу' разумных. Чаму ж вы мяне забiваеце? Я бачу дзяржаву будучынi, грамадзяне афiняне. Яна абагаўляе голад, пакуты i глупства, яна асыпае золатам i кормiць зярнятамi i арэхамi шарлатанаў, якiя абдурваюць народ, пераконваючы яго пагарджаць матэрыяльным i чакаць узнагароды ў 'свеце духаў'.

13. Калi я памыляўся ў тэорыi, дык не памыляўся ў практыцы грамадскiх дзеячаў. А яны, каб назаўсёды расквiтацца са мною, абвясцiлi мяне бязбожнiкам. Сакрат, бачыце, да законаў, любасць да дабра, мужнасць - гнiюць, нiбы падла, зваленыя ў бездань побач з забiтымi рабамi. Хлусня, зладзейства i подласць вось 'дэманы' дзяржавы, вось унутранае багацце, якое вас узвышае. А потым з'явiўся мой дэман, 'новы дэман', каб ажывiць падлу, удзiмаючы ў яе праз чарацiнку фiласофii 'дух iсцiны', каб стварыць з падлы чыстыя iдэi, не залежныя нi ад часу, нi ад выбрыкаў чалавека - законы чыстага розуму.

17. Калi паспрабуем падпарадкаваць сляпыя парывы душы законам логiкi, гэта значыць, перанесцi iх з нясведамай iмiтацыi i прывычкi да святла думкi i волi - пiшы прапала. Але i тут я быў вам патрэбен. Высокiя матэрыi вы аддалi на патраву пацукам з клаак i прыбiральняў. Я вам раiў не ўсмiхацца i не фанабэрыцца, а верыць, што самыя адпетыя прайдзiсветы - гэта самыя разумныя афiняне. Я павучаў вас, дзеля вашага ж дабра, шанаваць iх iмёны i акурваць iх ценi перад жанчынамi, дзецьмi i рабамi, каб яны не пачалi думаць пра сябе бог ведае што i, выйшаўшы аднойчы на пляц, не пачалi выкiдваць штукi, горшыя за вашы. Я вучыў вас богазневажанню ў iмя багоў i законаў.

18. Дзе мне цяпер усё ўспомнiць? Але я не забыўся, што ты i ты, i той, i гэты - усе вы былi згодны з маiмi словамi i схiлялi галовы перад Савой i Момам. Трох маiх меркаванняў дастаткова, каб паказаць, колькi я папрацаваў дзеля дабра Айчыны, дзеля падзелу грамадзян на сытых i дурняў.

А). Я даказаў, што душа наша бессмяротная. Значыць, душа iснуе. Дзеля яе iснуюць (мусяць iснаваць) дзяржава, г. зн. законы i папы, а значыць, i багi. Страх перад законамi i багамi ўтрымлiвае ад згубы нашыя душы i ад турмы. Афiняне! Калi б не iснавала дзяржава, не было б нi багоў, нi папоў, нi нашай бессмяротнай душы! Змардаваныя жыццём, мы павiнны спадзявацца, што нашыя радасць i ўлада будуць вечныя - варта толькi спярша памерцi. Крый нас божа забiраць сваiмi рукамi тое, што ў нас папы забралi гвалтам i хiтрасцю, гэта значыць, нашай жа зброяй i нашымi ж галасамi. Iх пакараюць багi на тым свеце. Яны вечна будуць кiпець у катлах са смалою. Калi ж пакараем iх мы, дык мы саграшым i загубiм сваю душу, i кiпець у катлах давядзецца нам.

Б). Не словам-ветрам, а надзейным, як падмуркавы камень, было маё вучэнне. Таму i надаў я яму квадратную форму. 'Лепей быць пакрыўджаным, чым пакрыўдзiць'. Гэты камень лепей трымаецца на пяску i на вадзе - у душах слабых. Чым больш прынiжаны чалавек, тым ён менш рашучы; чым больш стомлены, тым менш ён дыхае, думае i злуецца. Патрэбныя мужнасць i ўпэўненасць у самiм сабе, каб супрацiўляцца несправядлiвасцi, а яшчэ болей яны патрэбны, каб учынiць несправядлiвасць. Прывучаны да страху, робiшся абыякавы да яго. Аддаеш сябе слодычы бязволля, эгаiзму пакут. I не толькi дазваляеш, каб у цябе забiралi тое, чаго ты не маеш, але i баiшся дакрануцца да таго небагатага, што ў цябе ёсць: устрымлiваешся ад ежы, пiцця i жанчын, ненавiдзiш сонца, мора, лясное паветра i рух, а шукаеш хвароб, пакут, бруду i маўчання i смерцi, каб трапiць у рай. 'Пакуты ствараюць мараль!' Як сцяг Статка, я высока ўзнiмаў радасць пакут. А пра тых, хто не змог вытрымаць пакут, паклапацiлiся законы Салона: для iх збудавалi адасобленыя храмы Ўсенароднай Афрадыты. Тут кожны надзiва танна купляе сабе дасканаласць... забыццё самога сябе.

В). Тую ж думку я выказаў iначай: 'Нiхто не злы па сваёй волi'. Гэта значыць: не карайце крыўдзiцеляў, бо... пакрыўдзiце iх. Яны не вiнаватыя. Яны не ведаюць, што робяць зло. Цярплiвасць! Калi мы навучым iх адрознiваць дабро i зло, у свеце знiкнуць зло i несправядлiвасць i запануе дабрачыннасць. Патрэбныя школы. А школы збудуюць крыўдзiцелi. Ведаеце чаму? Бо дабро, справядлiвасць i абавязак - iх калiта. Яны самi будуць вучыць дзяцей народа, каб тыя не супрацiўлялiся несправядлiвасцi, як вырастуць.

19. Так мая фiласофiя ўмацоўвала рэжым няроўнасцi, 'права мацнейшага'. Вядома, вам не варта было б забiваць мяне за гэта. Будучыя дзяржавы будуць лепей ведаць сваю справу: амбон, парта, газета i дубiнкi дружна папрацуюць, каб дастасаваць непрымiральнае да 'гармонii класаў'. Я стаў першым маэстрам гэтай гармонii, а вы мяне забiваеце як бязбожнiка. Паслязаўтра хрысцiяне зробяць маё вучэнне сваёй рэлiгiяй. Яны будуць ушаноўваць мяне як прарока свайго бога i намалююць у цэрквах мой твар з шырокiм залатым вянком вакол кудлаў.

ЧАСТКА ПЯТАЯ

1. Мой догмат - не вырадак апраметнай, якi атабарыўся ў маёй душы, каб ставiць вам падножкi i злаваць вас. Гэта нешта горшае. Ён не новы, як ужо пагаджаюцца абвiнаваўцы. Гэта - пракаветнае сумленне статка, першароднае рабства, якое звязала маю душу з вашымi, каб зрабiць iх непрыступнай крэпасцю дзяржавы беззаконня. Ён не анёл-праваднiк, што асвятляе мне шлях, гэта анёл-хавальнiк грамадскай Хлуснi, якая мяне сляпiла. Гэта 'права мацнейшага', якое стала ўва мне голасам i воляй багоў i Логасу. Гэта - пякельная i таемная пагроза 'Нельга!' i 'Назад!'. Гэта ваш дэман, грамадзяне афiняне, але куды горшы, бо ён болей магутны.

2. Цi ненавiджу я яго? Калi б я толькi мог аддаць яго вашай патрыятычнай ярасцi, каб вы яму выкалалi вочы, адрэзалi яму вушы i нос, каб лiлi гарачы алей у раны i густа пасыпалi iх соллю, прыбiлi цвiкамi падковы да яго ног, прывязалi яго да кала, аблiлi газай i смалой, а потым спалiлi як паганца. Гэта ён гнаў i кусаў мяне, запрэжанага ў воз Рэспублiкi 'найлепшых', гэта ён вымушаў мяне iсцi, дрэмлючы, нiбы конь, па наезджанай каляiне i не збочваць з дарогi. Гэта ён вымушаў мяне падвяргаць знiшчальнай крытыцы i здзекам беззаконнiкаў, замест таго каб крытыкаваць i здзекавацца з законаў; прынiжаць наiўных, замест таго каб шкадаваць iх. Але вось цяпер я шукаю яго i не знаходжу. Вось ужо колькi месяцаў, як ён мяне пакiнуў, грамадзяне афiняне. Раз я памiраю, ён вярнуўся ў Галоўнае Кiраўнiцтва Бяспекi, каб далажыць пра вынiкi сваёй дзейнасцi i атрымаць павышэнне.

3. Калi Перыкл казаў, што сiла i дабрабыт дзяржавы - гэта выратаванне (дабрабыт i сiла) гаротных, я не хацеў думаць, што гэта насмешка. Што ён разумеў пад дзяржаваю? Нас усiх? Не, вядома. Калi мы ўсе працвiтаем, то не трэба нас ратаваць. Ён, пэўна, меў на ўвазе нешматлiкiх багацеяў i палiтыкаў словам, 'разумных'. Калi яны ядуць, то i мы сытыя, калi яны нажываюць багаццi, то i мы багацеем, калi ў iх няма прыбытку, то i мы яшчэ болей бяднеем, калi iх маёмасць у небяспецы, то i нам не спiцца. Як бачыце, першы палiтык i багацей Афiн без анiякага сораму падносiў ачмурэламу натоўпу подласць нешматлiкiх як абавязак, велiч i доблесць шматлiкiх - Радзiмы. Тады iшла вайна, i мы павiнны былi аддаваць свае жыццi за 'найлепшых', калi мы хацелi ўратаваць свой пастаянны голад i зрабiць вечным наш шчаслiвы сон. Вам ясна? Ну, вядома ж. Я ж вам усё тлумачу. Але тады мой унутраны голас статка - голас-дэман - не даваў мне гэта зразумець. Я нават меркаваў, што стары гаварыў добра, бо ўсё ў яго было ў згодзе з абсалютнай Логiкай.

4. I вось калi мяне пачало мучыць падазрэнне, што я думаю няправiльна i што розум мой пачынае здаваць, ваш анёл-хавальнiк мацней зацягнуў папругу на штанах, расправiў скрыдлы i прыляцеў, скрыгочучы зубамi. Акыш! Але я зноў не супакоiўся. Ледзь толькi ён адляцеў, як мяне пачаў грызцi другi шашаль: раскаянне за тое зло, што я прычынiў i сваiм сучаснiкам, i нашчадкам i якое будзе кiраваць светам несправядлiвасцi i хлуснi. Я пакутаваў i ўдзень i ўначы. Трэба было неадкладна выпраўляць зло. I вось што я зрабiў бы, калi б вы не паспелi мяне забiць'.

У яго перасохла ў горле. Ён папрасiў вады, але дзе было ўзяць шклянку i ваду? Нейкi жартаўнiк выгукнуў: 'Выпi ваду з клепсiдры, каб хутчэй скончыць!' Рогат i шум. Шмат з тых, хто спаў, падхапiлiся з незадаволеным выглядам i пачалi бурчаць. Iншыя паднялiся i знакамi папрасiлi вяшчальнiка сказаць, колькi вады засталося ў гадзiннiку. Вяшчальнiк нахiлiўся над пасудзiнай, а потым падняў правую руку i правёў два- тры разы вялiкiм пальцам па другiм суставе ўказальнага пальца. Сакрат пракаўтнуў слiну i працягваў.

5. За ўсё тое, чаму я вас навучыў, вы павiнны былi б азалацiць мяне i акружыць пашанай. За тое, што я зрабiў бы, калi б жыў, вы б павiнны былi не толькi забiць мяне, i мелi б рацыю, але i жыўцом стаўчы ў ступе, як стаўчэ тыран Неарх Зянона Элеацкага - каб той навучыўся выкладаць дабрачыннасць, так цi iнакш, але трымаць язык за зубамi наконт бесчалавечнасцi валадароў. Вам давялося б адрэзаць мне язык, як цар Анцiпатр адрэжа язык рытару Гiперыду, каб той засвоiў урок, што можна прадаваць Радзiму, але нельга лаяць чужынца-пакупнiка. Я сапраўды быў небяспечны для грамадскага парадку, для панавання 'мацнейшых'. Выкiньце мой труп як падалей, куды-небудзь у затоку цi ў якi-небудзь яр Кiферону - 'хай не будзе прах яго ў зямлi атыцкай'. Не iснуе большай подласцi i здрады, чым казаць праўду.

6. Я б пайшоў у кварталы простага люду ў Афiнах, у смярдзючыя вёскi Атыкi ад Кавакалонiса да Кундуры i ад Кулуры да Капандрыцi. Я б сышоў у цёмныя хацiны, поўныя блашчыц i сухотаў, я б пайшоў у дробязныя

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×