- Ён зараз пойдзе...

Сказала цiха, з такiм адчаем, што я не стаў больш чакаць i выразна сказаў:

- Уваходзьце, васпане.

Чаму я дадаў гэтае 'васпане'? Каб падкрэслiць, што запрашаю чалавека, а не варожага афiцэра? Цi, наадварот, каб паказаць, што я ведаю, хто стукае, i звяртаюся таму менавiта да яго? Не ведаю. Няважна. Але ўсё ж такi я гэта сказаў, i ён увайшоў.

Я думаў, што ўбачу яго ў цывiльным, але ён быў у мундзiры. Я сказаў бы нават, што адчуванне было такое, быццам ён быў у мундзiры неяк больш, чым калi-небудзь раней: я мушу дадаць гэтым тое, што мне здалося, нiбыта на гэты раз ён надзеў форму таму, што вырашыў вымусiць нас звярнуць на яго ўвагу. Ён расчынiў дзверы да самае сцяны i спынiўся на парозе - такi высачэзны i важны, што я ўжо пачаў быў сумнявацца, цi ён гэта перада мною. Я ўпершыню прыкмецiў, як падобны ён на аднаго славутага акцёра. Ён стаяў так некалькi хвiлiнак, расставiўшы трохi ногi, апусцiўшы рукi, - маўклiвы i самавiты. Здавалася, што на твары яго, халодным i неверагодна абыякавым, не засталося нiякага пачуцця.

Але я сядзеў у глыбокiм крэсле i добра бачыў яго левую руку. Я так i не змог адарваць ад яе вачэй, так хвалявала мяне вiдовiшча гэтае рукi, якая выкрывала ўвесь фальш яго позы...

Я зразумеў у той дзень, што назiральнаму чалавеку рукi могуць расказаць не менш за твар, калi не больш, бо яны не так падуладныя волi. Пальцы гэтай рукi згiналiся i разгiналiся, сцiскалiся i расцiскалiся, мiмiка iх была надзвычай выразная, у той час як твар i цела заставалiся напружлiва нерухомыя.

Потым вочы яго, здалося, аджылi, затрымалiся на iмгненне на мне блiскучыя вочы з шырока раскрытымi i нерухомымi павекамi, стомленымi i набрынялымi, як у чалавека, што даўно не спаў. Мне здалося, што мяне цiкуе сокал. Але позiрк яго спынiўся на пляменнiцы i ўжо не пакiдаў яе больш.

Урэшце рука яго замерла, пальцы расшчапiлiся, упiлiся ў далонь, i ён разявiў рот з прыдыханнем, падобным на гук, з якiм вылятае з бутэлькi корак. Голас у яго быў яшчэ глушэйшы, чым звычайна:

- Я мушу сказаць вам нешта важнае.

Пляменнiца сядзела насупраць яго, апусцiўшы галаву. Яна намотвала на пальцы шэрсць з клубка, якi, размотваючыся, круцiўся па канапе. Мусiць, толькi гэтая, без нiякага сэнсу работа была яшчэ ёй па сiле i памагала ўтойваць пачуццi.

Афiцэр загаварыў зноў - здавалася, ён рабiў намаганнi, якiя каштавалi яму цi не жыцця:

- Усё, што я гаварыў гэтыя паўгода, усё, што чулi сцены гэтага пакоя... ён удыхнуў паветра, як астматык, i затрымаў на момант дыханне... - трэба... ён выдыхнуў, - трэба забыць.

Дзяўчына павольна апусцiла рукi, i яны так i засталiся вiсець нерухома, як лодкi, выкiнутыя на пясок. Пасля гэтак жа павольна падняла галаву i тады ўпершыню - упершыню! - паглядзела на афiцэра сваiмi сумнымi вачыма.

Ён сказаў так цiха, амаль прашаптаў, што я ледзьве яго пачуў:

- Oh, welch ein Licht!*

* О, якое святло! (ням.)

I нiбыта напраўду вочы яго не маглi перанесцi гэтага святла - ён прыкрыў iх рукою. На дзве хвiлiнкi. Потым адвёў руку, але павекi яго былi апушчаныя, i больш ужо ён вачэй не ўзнiмаў - утаропiўся ў падлогу...

Вусны яго расстулiлiся, i ён вельмi глуха сказаў:

- Я бачыў гэтых пераможцаў.

Пасля, праз некалькi хвiлiн, дадаў яшчэ цiшэй:

- Я гаварыў з iмi.

I ўрэшце шэптам, з горкаю маруднасцю:

- Яны смяялiся з мяне.

Ён паглядзеў на мяне i тройчы ледзь прыкметна пакруцiў галавою. Потым заплюшчыў вочы i сказаў:

- Яны сказалi мне: 'Хiба вы не зразумелi, што мы iх дурым?' Вось, яны сказалi менавiта так: 'Wir рrеllеn siе'. Яны рагаталi. 'Вы, вядома, не думаеце, што мы, бы дурнi, дазволiм аднавiцца Францыi каля нашай мяжы? Га?' Весела ляпалi мяне па спiне, смеючыся ў твар: 'Мы не музыканты!'

На апошнiх словах у голасе пачулася пагарда. Я не зразумеў, што ён хацеў перадаць гэтым: альбо тон суайчыннiкаў, альбо свае пачуццi да iх.

- Тады я пачаў пераконваць iх - захоплена i доўга. А яны ўсё прыцмоквалi языкамi: 'Палiтыка - гэта не летуценнi паэта. Дзеля чаго, вы думаеце, вялi мы вайну? Дзеля iх старога маршала? - I зноў я чуў iх смех. - Мы не вар'яты, не пустадомкi, i як ужо нам выпала нагода знiшчыць Францыю, то мы яе знiшчым. I не толькi адну яе моц, але i яе душу. Душу асаблiва. Менавiта ў ёй найвялiкшая пагроза. Вось дзе зараз наша галоўная праца, i не трэба ашукваць сябе, галубок! Мы толькi разбэсцiм душу нашымi ўсмешкамi i цырымонным абыходжаннем. Нам трэба зрабiць з краiны пакорлiвую служанку'.

Эбрэнак змоўк. Здавалася, ён задыхаўся. Ён з такою сiлаю сцiскаў скiвiцы, што я ўбачыў, як на шчоках у яго ўсхадзiлiся жаўлакi, а на скронi пульсавала жылка, пукатая i звiлiстая, як чарвяк. Раптам уся скура на яго твары заварушылася, быццам ад нейкага ўнутранага дрыжання - як возера пасля лёгкага ветрыку, як пенка на малацэ, што закiпае. Ён угледзеўся ў вялiкiя сумныя вочы пляменнiцы i сказаў цiха, невыразна, пакутлiва:

- Надзеi няма, - i яшчэ цiшэй, яшчэ глушэй, яшчэ больш марудна, быццам спапяляў сябе гэтым страшным прызнаннем: - Няма надзеi. Надзеi няма. - I раптам нечакана высокiм i моцным голасам, надзiва ясным i звонкiм, як ражок гарнiста, як крык: - Надзеi няма!

Запала маўчанне.

Мне здалося, што ён смяецца. На яго напружаным iлбе склалiся глыбокiя барозны. Вусны ў яго дрыжалi - лiхаманкавыя i бяскроўныя вусны хворага.

- Яны сердавалi i лаялi мяне: 'Вось бачыце! Бачыце, як вы яе любiце! Вось яна, вялiкая пагроза! Але мы вызвалiм Эўропу ад гэтай чумы! Мы вынiшчым гэту атруту!' Яны мне ўсё растлумачылi... О, яны нiчога не ўтаiлi ад мяне! Яны хваляць вашых пiсьменнiкаў, i ў гэты ж час - у Бельгii, у Галандыi, ва ўсiх краiнах, занятых нашымi войскамi, яны ўжо паставiлi загароды. Нiводнае французскае кнiгi не прапусцяць праз мяжу, нiчога, апроч тэхнiчных выданняў, падручнiкаў па якой-небудзь дыёптрыцы цi iнструкцый па цэментаваннi... Нiводнага лiтаратурнага твора. Нiводнага!

Вочы яго блукалi па пакоi i натыкалiся на куты, што спалоханыя птушкi ўначы. Урэшце, ён, здалося, супакоiўся - пасля позiрку на цёмныя кнiжныя палiцы, дзе выстраiлiся ў рад Расiн, Рансар, Русо. Не адрываючы вачэй ад кнiг, ён зноў загаварыў захопленым, поўным роспачы голасам:

- Нiчога, нiчога, нiкога! - I як быццам мы яшчэ не зразумелi, не змералi ўсёй жахлiвасцi пагрозы: - Не толькi вашых сучаснiкаў! Не толькi вашых Пегi, Прусаў, Бергсанаў... Але i ўсiх астатнiх! Усiх! Усiх! Усiх!

Позiрк яго яшчэ раз з роспаччу i пяшчотаю слiзгануў па пераплётах, што мякка блiшчалi ў цемнаце.

- Яны патушаць агонь назаўжды! - крыкнуў ён. - Эўропу больш не асвецiць гэтае святло! - i глыбокiм, цяжкiм голасам, працягла, як усхваляваную жалобу, сказаў толькi два словы, што знайшлi ў маiх грудзях нечаканы i надзвычайны водгук:

- Nеvеr mоrе!*

* Болей нiколi! (англ.)

Зноў, у якi ўжо раз, настала маўчанне, але ж якое яно было цяпер змрочнае i напружлiвае! Раней у хвiлiны цiшынi я бачыў пад спакойнаю паверхняю вады хваляванне падводнага жыцця, сутычку марскiх жыхароў, iх затоеных пачуццяў, супрацьлеглых жаданняў i думак. Але за сённяшнiм маўчаннем не было нiчога, апроч жахлiвай прыгнечанасцi...

Урэшце голас яго тужлiва i цiха парушыў цiшыню:

- У мяне быў сябар. Мой брат. Мы разам вучылiся. Жылi ў адным пакоi ў Штутгарце, у Нюрнбергу. Мы нiчога не рабiлi адзiн без аднаго. Я iграў яму свае творы, ён чытаў мне свае паэмы. Ён быў чуллiвы i рамантычны. Але ён пакiнуў мяне. Гэта ён няспынна пiсаў мне з Мюнхена, каб я далучыўся да iх, гэта менавiта яго бачыў я ў Парыжы з новымi сябрамi. Ведалi б вы, што яны з яго зрабiлi!

Ён павольна пакруцiў галавою, нiбыта з пакутай адмаўляўся слухаць чыюсьцi просьбу.

- Ён быў самы няўрымслiвы! У iм ужывалiся i лютасць i смех. То глядзеў на мяне гарачымi вачыма i крычаў: 'Гэта атрута! Трэба выпусцiць атруту з жывёлiны!' То тыкаў мяне ў грудзi пальцам: 'Яны цяпер да смерцi напалоханыя, ха-ха! Дрыжаць за свае кiшэнi i жыццё - за свой гандаль i прыбыткi. Толькi пра гэта i думаюць! А тых, хто з'яўляецца рэдкiм выключэннем, мы падманем лiслiвасцю, ха-ха!.. Гэта зусiм не цяжка!' Ён смяяўся, твар яго ружавеў: 'Мы купiм iх душу за сачавiчную полiўку'.

Эбрэнак перавёў дыханне:

- Я iм сказаў: 'Цi разумееце вы, што робiце? Цi разумееце?!' А ён мне адказаў: 'Ты думаеш, гэта нас

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×