- Давай, толькi яшчэ крыху пасядзiм тут з табой, - прапанаваў я яму.

- Толькi нядоўга, - згадзiўся Джанатан.

- Пакуль не стане зусiм цёмна, каб я нiчога не бачыў, - сказаў я.

I так я сядзеў побач з iм, трымаючы яго руку, i адчуваў, якi ён дужы i добры i што нiчога страшнага не будзе, пакуль ён побач са мной.

Потым ноч i непраглядная цемра апусцiлiся на Наджыялу, на горы, схавалi раку i зямлю, а я стаяў на краю цяснiны з Джанатанам, якi моцна абняў мяне за шыю, i адчуваў, як ён дыхае мне ў вуха. Ён дыхаў зусiм спакойна, ён не быў падобны на мяне... Джанатан, мой брат, чаму я не такi смелы, як ты?

Унiзе ўжо нiчога не было вiдно, але я ведаў - што там; мне неабходна было зрабiць адзiн толькi крок у цемру, i ўсё скончыцца. Усё скончыцца вельмi хутка.

- Сухарык Львiнае Сэрца, - загаварыў Джанатан. - Ты баiшся?

- Не... Так, я баюся. Але я гэта зраблю, Джанатан. Я скочу зараз... зараз... Я нiколi не буду баяцца. Нiколi не буду ба...

О Наджылiма! Так, Джанатан, так, я бачу святло! Я бачу святло!

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×