- Гэта й дрэнна, што бяз драпiны, - палкоўнiк глянуў з-пад лоба на верхнiя паверхi ўпраўленьня, загадна матлянуў галавой. - Падымiся як мага вышэй i скiнь... вунь на той кветнiк, - сказаўшы так, палкоўнiк абхапiў рукамi скронi, зьмежыў павекi i застыў у нерухомасьцi. Ён доўга сядзеў так, не мяняючы паставы i не зварухнуўся нават тады, калi маёр плюхнуўся поруч i завёў рухавiк. I толькi ля самай амбасады, нiбы згадаўшы пра штосьцi, палкоўнiк схамянуўся, лiхаманкавым рухам адчынiў 'бардачок' i, адшукаўшы там пагнуты цьвiк, надрапаў на бакавой панэлi аэрафотаапарата няроўныя лiтары: 'Made in USA'.
1996 -1997
Вы читаете Iду на таран ! (на белорусском языке)