бухгальтарскiх кнiг, сям-там прарываючы ў творчым запале лядашчую паперу. Iван пiсаў аўтабiяграфiчны раман. Сьпiсана было восем гросбухаў (iх прыносiла з працы жонка-бухгальтарка), а жыцьцяпiс толькi-толькi наблiзiўся да таго моманту, калi малады герой, памацаўшы мокры ад матчынай сьлязы штрыфель пiльчака, выправiўся з роднага хутара ў шырокi сьвет.

Звычайна Iван пiсаў да абеду, а па абедзе iшоў у адведкi да сяброў, такiх жа безграшовых i зьнявераных у жыцьцi лiтаратараў. Нейкiм дзiўным чынам яны знаходзiлi грошы, куплялi таннага вiна i ўчынялi сяброўскiя бяседы - цi то ў парку (калi дазваляла надвор'е), цi то ў рэдакцыi часопiсу 'Славянская румка'.

Была ў Iвана i норма спажываньня 'мармытухi': чатыры паўлiтровых пляшкi. Выпiўшы болей, ён шалеў: чапляўся да жанок, лаяў кiраўнiцтва СП, а то, дастаўшы з нутраной кiшэнi пакамечаныя лiсткi, уголас чытаў урыўкi з аўтабiяграфiчнага рамана. Пасьля такiх гулянак у Iвана балела галава, уваччу мiльгацелi чорныя мятлiкi, i ачмурэлая ад перагару Муза кожнага разу вылятала з творчай лябараторыi праз адчыненую фортку. У такiя хвiлiны Iван мераў дробным крокам лябараторыю, здушана аддзiмаўся, а прайшоўшы разоў дваццаць ад пiсьмовага стала да дзьвярэй i наадварот, пацiраў рукi i нясьмела, па-кашэчы насьцярожлiва, падыходзiў да кнiжнай шафы. Там, на сярэдняй палiцы, стаялi радком усе пяць Ягоных кнiжак. Дрогкая рука выцягвала самую тоўстую, з залатымi лiтарамi 'Выбранае' на карэньчыку, пальцы мiтусьлiва гарталi старонкi, i масьлянiстыя вочы сьлiзгалi па знаёмых радках.

- Магу... магу... - шаптаў Iван, чытаючы ўласныя, немаведама калi напiсаныя тэксты, i свавольнiца Муза, паблукаўшы па навакольлi, лёгкiм ветрыкам залятала ў пакой.

Гэтым разам хадзiць па лябараторыi не было сiл: ён проста сядзеў, абхапiўшы рукамi голаў i невiдушча глядзеў на падрапаны край стала.

Стол, дарэчы сказаць, займаў добрую трацiну пакою, быў куплены гадоў пятнаццаць назад ва ўдавы аднаго клясыка i, падобна, захоўваў у сваiм нутры думкi былога гаспадара. Нездарма ж першы напiсаны за iм твор - аповед 'Маня з Заказельля' - сюжэтна нагадваў апошнi раман памерлага клясыка. Вось i цяпер, пазiраючы на завiлыя драпiны, Iван згадаў героя таго рамана - калгаснага мэханiзатара Сьцёпку, якi, пакахаўшы бiблiятэкарку Клаву, кiнуўся зь сякерай на цяжарную жонку. Уваччу - дарэшты выяўна - паўстаў Сьцёпка-мэханiзатар зь сякерай у руках, увушшу - таксама выяўна - прагучаў жончын голас: - Думае, я яго кармiць буду! - i Iван, каб разагнаць чмуру, ускудлацiў валасы на скронях.

Словы, сказаныя жонкаю паўгадзiны таму, пазбавiлi ня толькi творчага натхненьня, але й душэўнай раўнавагi. Душа Iванава ўжо даўно абмiрала ў прадчуваньнi такiх слоў, i вось яны былi сказаны...

Трэба было штосьцi рабiць, шукаць нейкую працу. Пагатоў, многiя лiтаратары ўжо даўно недзе ўладкавалiся, зарабляючы на хлеб з тонкiм слоем 'Рамы'. Паэт Мiнковiч падаўся ў начныя вартаўнiкi, эсэiст Анкуда зьехаў у родную вёску i гадаваў там трусоў, драматург Шабуня плёў кашы, а празаiк Ганчарык - заўзяты весялун i залётнiк - гандляваў на Камароўскiм рынку цi то шкарпэткамi, цi то бюстгальтарамi, цi то яшчэ нейкай халерай.

Апошняе прозьвiшча захрасла ў мазгах, i Iван прыгадаў, як летась весялун i залётнiк прапанаваў яму ўключыцца ў базарны бiзнэс. Тады ён толькi рагатнуў у адказ, а цяпер, успомнiўшы тую размову, падняўся на ногi i засяроджана пачухаў патылiцу.

III

На выцьвiлым небе не было нi аблачынкi, i сонца палiла як не ў сабе. Пакуль Iван датупаў да Камароўкi, мазгi амаль што расталi, i кропля ядранага поту сьвярблiва кацiлiся па драбах.

Адразу ж ля брамаў яго падхапiў людзкi натоўп, сьцiснуў з усiх чатырох бакоў, пацягнуў за сабой у напрамку павiльёна 'Насеньне'. Абышоўшы два разы вакол павiльёна, даверху завешанага скуранымi курткамi, i зразумеўшы, што базарны бiзнэс - гэта не для яго, Iван памкнуўся да выхаду i пачуў, як недзе непадалёку пакрыўджана загарлала кабета:

- А чыво эта вы са мной па-беларускi разгаварваеце?

Давялося стаць на дыбкi, выцягнуць шыю.

- Купiла трусы мужыку... палез у ваду i краска ў с... уелася. Нiчым не адмыць, - галёкала кабета, махаючы ў паветры чырвона-зялёнымi трусамi.

Ганчарык - а лаялiся, вядома ж, на яго - хваравiта крывiўся, змучана аддзiмаўся i, мяркуючы па ўсiм, ня ведаў, што адказаць кабеце, якая патрабавала вярнуць ёй сорак мiльёнаў. Магчыма, Ганчарык i вярнуў бы грошы, ды тут яго падтрымала маладая гандлярка, што вытыркнулася з-за калашыньня разьвешаных штаноў.

- Пемзай пашаруй! - жартам выдала гандлярка, i кабета, забыўшыся на Ганчарыка, накiнулася на тую зь лютымi праклёнамi.

Базарная лаянка Iвана ня толькi ўразiла, але й занепакоiла. Ён утулiў голаў у плечы, прыгнуўся, каб не патрапiць Ганчарыку на вочы, але калега крутнуў галавой, i яны сутыкнулiся позiркамi.

Ганчарыка сустрэчы ня надта ўзрадавала: калега ўздыхнуў, скасiў вока на сварлiвую кабету i, спахапiўшыся, стаў зрываць зь вяроўчыны разьвешаныя мэтлахi ды запiхваць у вялiзную цыратавую сумку.

- Усё, зь мяне хопiць! - выгукнуў весялун i залётнiк, усьпёр напакаваную сумку на голаў, як гэта робяць афрыканскiя тубыльцы, i кiўком галавы загадаў Iвану iсьцi сьледам.

Не згаворваючыся, яны рушылi ў напрамку прадуктовай крамы. Ганчарык за ўсю дарогу не прамовiў нi слова; нават купляючы газэту ў шапiку, моўчкi паказаў пальцам на тыднёвiк 'Наша Пiва', i толькi ля крамных дзьвярэй, дастаўшы з кiшэнi пачак грошай, коратка запытаў:

- Пiшаш?

У адказ Iван неакрэсьлена страсянуў галавой, потым гэтак жа неакрэсьлена кiўнуў i хуценька падаўся ў краму.

Лёшку Ганчарыка ў пiсьменьнiцкiм асяродку ня надта любiлi. Быў ён творцам таленавiтым, амбiтным i, да таго ж, церабiў, а то й рэзаў праўду-матку. Калi Ганчарыка пыталiся, што ён думае пра новы раман цi аповед якога-небудзь жывога клясыка, Лёшка заўсёды хмурнеў i прамаўляў ня надта мiлагучнае слова (каб чытачы здагадалiся - што гэта за слова, паведамiм: яно сугучнае драсёну, Дрысе i Дрысьвятам).

Праўда, была ў Лёшкi й дадатная рыса: калi хто з знаёмцаў прасiў грошай на пахмелку, ён нiкому не адмаўляў, а, атрымаўшы буйны ганарар, частаваў братоў-пiсакаў на поўную губу.

Частаваў Ганчарык i Йвана. Налiваў гранёную шклянку, абдымаў за плечы i, згадаўшы 'Маню з Заказельля' - той самы аповед, у якiм трактарыст Трыфан кiнуўся з сякерай на абрыдлую цешчу, - прамаўляў сваё ўлюбёнае слоўца. Iван пры гэтым ня мог уцямiць - жартаваў Ганчарык цi казаў усур'ёз; прытоеная крыўда штораз падступала да горла, i даводзiлася заганяць яе ў страўнiк глытком пякучай гарэлкi.

... Стоячы ў чарзе, Iван пералiчыў грошы, i старая крыўда зварухнулася на дне страўнiка. 'Я ў падзёртых штанах хаджу, а ў гэтага прайдзiсьвета па мiльярду ў кожнай кiшэнi', - бязгучна прабубнеў Iван i, кiўнуўшы прадаўшчыцы, цяпер ужо ўголас прамармытаў:

- Тры вiна i слоiк салянкi.

IV

Жлукцiць такою парою вiно можна было толькi ў адным месцы: ля рэчкi. Туды яны i скiравалi.

Людзей на рэчцы было аж занадта. Сам бераг апанавала дзятва - вiскат стаяў неверагодны, крыху зводдаль усё было застаўлена машынамi, на вузкай лугавiне ўпокат ляжалi тлустыя цёткi, падставiўшы сонцу свае неабдымныя жываты, i пiсьменьнiкi, паблукаўшы, знайшлi сабе месца пад гонкай бярэзiнай, якая, аднак, амаль не давала ценю.

Пакуль Iван адкрываў салянку i адкаркоўваў пляшку, напарнiк, сьпехам распрануўшыся, пабег да вады. Ганчарык любiў купацца - мог адседзець у вадзе цэлую гадзiну, Iван гэта ведаў, а таму, нюхнуўшы счарнелую салянку, устурбавана зiрнуў з-пад рукi на тлумны бераг.

Калега вярнуўся хвiлiн празь пяць - задыханы i задаволены.

- Давай i ты... адразу палягчэе, - бадзёра гукнуў Ганчарык, казелячы вочы на кабету, што загарала непадалёку.

Iван адмахнуўся ад такой прапановы, напоўнiў шклянку - у бяздоннай ганчарыкаўскай сумцы знайшлiся i сьцiзорык, i вiдэлец, i шклянка - i натхнёна пацёр далонi:

- Паехалi!

Першую пляшку адолелi моўчкi, Iван адкаркаваў другую i, упiхнуўшы ў рот жмутак асьлiзлай салянкi, у сваю чаргу запытаў:

- А ты... пiшаш што-небудзь?

Калега зiрнуў на кабету, i тая, адчуўшы мужчынскi пагляд, зьняла з носа лiсьцiк трыпутнiку i падабрала пукаты жывот. Ганчарык нiчога не адказаў, выцягнуў з сумкi 'Наша Пiва', а разам зь ёю яшчэ адну газэту -

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×