• 1
  • 2

О'Хара Джон

Элi (на белорусском языке)

Джон О'Хара

Элi

Пераклад: Уладзiмiр Шчасны

Я i сястра нарадзiлiся ў Тэхасе, але болей жылi на поўначы краiны з таго часу, як нашы бацькi загiнулi ў чыгуначнай катастрофе каля дваццацi пяцi гадоў назад. Выхавалi нас цётка з дзядзькам, якiя жылi ў Вестчэстэры. Мне было адзiнаццаць, а сястры сем, калi не стала бацькоў, i я больш не вяртаўся ў Тэхас, калi не лiчыць кароткачасовых паездак па справах. Цётка i дзядзька пасылалi мяне на лета ў лагер у Нью-Гэмпшыр, а калi мне споўнiлася чатырнаццаць, я паехаў у школу-iнтэрнат. Каралiна ж ездзiла ў Тэхас некалькi разоў i падтрымлiвала там знаёмствы. Яе заўсёды там прымалi з шыкам, i, натуральна, калi яе сябры з Тэхаса прыязджалi ў Нью-Ёрк, яна старалася як мага лепш паказаць iм горад. Было гэта даволi проста: вячэра ў рэстаране '21', тэатр, а пасля рэстаран 'Лару'. У Каралiны сваё жыццё, у мяне сваё, нашы кватэры ў розных канцах горада. Яе работа ў цэнтральнай частцы Манхэтэна, мая - у нiжняй. Як на брата i сястру мы не часта сустракаемся, i звычайна яна не запрашала мяне нават на кактэйль са сваiмi тэхаскiмi знаёмымi.

Калi яна патэлефанавала, каб паведамiць, што Хэм i Элi Глендан у горадзе, я спытаў, хто яны такiя.

- Ён - юрыст у Даласе, i яны нiколi не былi ў Нью-Ёрку, - сказала Каралiна. - Прыкладна маiх гадоў, можа, на год цi два маладзейшыя, але яны былi надзвычайна ласкавыя са мной, калi я там была апошнiя два-тры разы.

- Угу, - сказаў я, чакаючы, што яна яшчэ скажа.

- Яна вельмi прыгожая i цiхая. Ён - ну як табе сказаць - больш тэхасец. Ахвотнiк выпiць, i я падумала - ну, што ты лепш ведаеш такiя месцы, чым я. Яны, пэўна, захочуць пайсцi ў '21', але на гэтым не скончыцца. Я маю на ўвазе, што ён... Ад цябе тут мала карысцi.

Я засмяяўся.

- Ясна. Палкоўнiку Глендану захочацца вэрхалу. О'кэй. Ён носiць з сабой пiсталет?

- Напэўна, - сказала Каралiна. - Яны там усе носяць.

- Ну, скажы яму, каб праверыў свой пiсталет, i я вам пакажу тое-сёе. А ў цябе якiя былi планы?

- Нiчога канкрэтнага, я ж ведаю, ён захоча пайсцi туды, дзе я не ведаю гаспадара. Нешта накшталт начнога клуба. Я частую. Табе не трэба будзе трацiць грошай. Я проста хачу, каб ты як бы выканаў ролю праваднiка. Форма адзення парадная. Сустрэнемся ў мяне а сёмай гадзiне.

Хэм Глендан аказаўся даволi мажным мужчынам, з рудымi валасамi i тварам, якi не паддаецца загару. У калiдоры Каралiнiнай кватэры я ўбачыў крэмавы капялюш з паўдзюймовай стужкай i пачуў яго голас, мяккi, якi ў першы момант здаваўся даволi прыемным, але хутка мог надакучыць. На iм быў двухбортны пiнжак, новыя лакiраваныя чаравiкi i брыльянтавыя запiнкi ў аправе з онiксу. Ён адразу ж пачаў называць мяне Джым, ужо калi знаёмiў з жонкаю. Яна была нiшто сабе.

Яна стаяла, калi я ўвайшоў. Каралiна перад гэтым пайшла на кухню. Калi я вiтаўся з ёй за руку, то здзiвiўся, што так хутка прыйшлося змянiць першае ўяўленне пра яго рост. Галава яе была адкiнута, але не даставала да майго падбародка.

- Вельмi рада пазнаёмiцца з вамi, - сказала яна, павярнулася i села. Яе постаць была прыгожая, i фiрма 'Найман-Маркус' добра папрацавала, каб яе аздобiць i, пэўна, з задавальненнем дэманстравала на ёй свае тавары. Калi яна паварочвалася, каб сесцi, я заўважыў, што яна кiнула кароткi позiрк у мой бок; яна старалася ўбачыць, якое ўражанне зрабiла на мяне, а калi ўбачыла, апусцiла вочы i ўзяла цыгарэту.

Мы паехалi ў '21', потым у тэатр на 'Аклахому', якую я i Каралiна бачылi ўжо тры разы. За вячэрай гаварылi ў асноўным Хэм i Каралiна. Гаворка iшла пра тэхаскiх знаёмых, якiх я амаль не памятаў цi нават не ведаў. Хэм часам прасiў Элi дапоўнiць падрабязнасцi пра некаторых людзей, гэтым i абмяжоўваўся яе ўдзел у размове. Мой удзел быў яшчэ меншы, але я не сумаваў, i Элi, вiдаць, таксама, бо раз-пораз яна паглядала на мяне i ўсмiхалася. Я памятаў, як Каралiна гаварыла, што яна цiхая, i было падобна на тое, што яна не чакала ад мяне доўгiх размоў i сама iх не завязвала. Наогул, здавалася, што ёй было прыемна ад таго, што яна зрабiла на мяне ўражанне. У рэстаране i тэатры другiя мужчыны таксама глядзелi на яе, i яна дыхала iх захапленнем.

Калi мы выйшлi з тэатра i пакуль вырашалi, куды пайсцi, Каралiна прапанавала вярнуцца ў '21'. Я хацеў пайсцi куды-небудзь, дзе можна было б патанцаваць; мне хацелася пагаварыць з Элi. Але калi мы былi ўжо ў '21', Хэм усё паставiў на сваё месца.

- Джым, я думаю, што з гэтага часу мы ў тваiх руках. - Ён засмяяўся, i я засмяяўся ў адказ.

- З прыемнасцю, - сказаў я. - А куды б вы хацелi схадзiць?

- Ну, ва ўсякiм разе спадзяёмся на твой густ, Джым, - адказаў Хэм.

- Кажы шчыра, Хэм, - сказала Каралiна. - Мой няўклюда брат ведае ўсе такiя месцы.

- Ведаю, - сказаў я.

- Ну, Гарлем, адно з iх. Мы шмат чулi пра танцавальную залу Дорчэстэра.

- Ну, канечне, - сказаў я i падумаў пра тое, як мы былi адзеты. - Такiх танцаў, як там, вы не ўбачыце нiколi да канца жыцця. Больш iнтымныя месцы адкрываюцца не так хутка: калi мы хочам зайсцi ў адно з iх, нам не шкодзiла б пераапрануцца.

- Шчыра кажучы, Джым, мы ў нейкай меры ўжо больш-менш настроены на Дорчэстэр. Вы ж прасiлi мяне быць шчырым.

- Калi ласка, - сказаў я. - Я папрасiў афiцыянта прынесцi на стол тэлефон i патэлефанаваў адмiнiстратару Дорчэстэра, беламу, якога ведаў ужо многа гадоў. Я вельмi асцярожна падкрэслiў, што са мной будзе сястра i некалькi сяброў з Тэхаса. Макс, мой знаёмы адмiнiстратар, быў чалавек кемлiвы i паабяцаў забранiраваць нам столiк у кабiне.

Больш таго, калi мы пад'ехалi да Дорчэстэра, ён ужо чакаў нас ля ўвахода, за што я быў яму вельмi ўдзячны, бо каля касы стаяла доўгая чарга маладых неграў. Макс сустрэў нас i правёў без бiлетаў, а ўжо ўсярэдзiне нас вёў негр Ал Споўд, колiшнi баксёр-цяжкавагавiк, а цяпер галоўны вышыбала Дорчэстэра, таксама мой даўнi знаёмы. У Дорчэстэры звычайна не падаюць моцных напiткаў, але Макс паставiў на стол пару бутэлек з-пад кока-колы, у якiх было вiскi. Я падзякаваў Ал Споўду, i той пайшоў займацца сваiмi справамi. Высветлiлася, што Хэму падабаецца джаз, а Каралiна крыху разбiралася ў музыцы, так што цяпер яны мелi магчымасць паслухаць два добрыя аркестры. Наша кабiна была на адным узроўнi з танцавальнай пляцоўкай, недалёка ад аркестра, што было зручна цi я толькi так думаў, спадзеючыся, што з-за аркестра i танцавальных пар не будуць чутны тыя пытаннi, якiя я збiраўся задаць Элi пасля таго, калi мы пасядзем. Тым часам мы пiлi тое, што было на стале, i глядзелi на выдатныя танцы. Так цягнулася, пакуль адзiн аркестр не скончыў праграму. Танцоры засталiся на сваiх месцах, чакаючы, калi зайграе другi, калi ён зайграў, зноў узняўся шум, i я загаварыў да Элi:

- Вы ведаеце, калi б выйшла па-мойму, мы былi б там, дзе змаглi б патанцаваць, не звяртаючы на сябе ўвагi, як зараз. - I яна здагадалася, што я меў на ўвазе наша адзенне.

- Праўда? - яе губы крыху крывiлiся ва ўсмешцы, яна ўзняла вочы i перавяла iх на танцораў.

- Можа, Хэму i Каралiне хутка надакучыць, i мы паедзем у якое другое месца. Не думаю, што вам тут дужа падабаецца.

- Ат, не звяртайце на мяне ўвагi.

- Але я хачу, каб вы добра прабавiлi час. Вы любiце танцаваць? Бо ў такiм разе я ведаю некалькi месц, дзе танцуюць удзень. Вось, хоць бы ў суботу, па полуднi, калi вы толькi будзеце вольныя. - Я зрабiў нацiск на слове 'вольныя', каб яна пераканалася, што я меў на ўвазе яе адну, без Хэма.

- У суботу я планавала паабедаць разам з маёй даўняй сяброўкай, з якой разам вучылася ў коледжы Рандольф-Мэкон. - Яна змоўкла i зручней ўселася ў крэсле. - Але дзе вы чулi, каб дзве дзяўчыны ў Нью-Ёрку маглi праседзець на адным месцы палавiну дня? Я думаю, да трох гадзiн мы нагаворымся, а пасля я проста прайдуся па Парк-авеню ў бок будынка Вандэрбiльта, i калi так здарыцца, што я сустрэну каго-небудзь...

- Гэта акурат тое месца, дзе мне трэба быць, - сказаў я. - Я буду на Парк-авеню каля трох гадзiн.

Я налiў вiскi ёй i сабе, i мной авалодала пачуццё спакою, якое бывае, калi ўсё ўладкавана i без лiшнiх слоў. Наколькi мне вядома, Хэм размаўляў з Каралiнаю ў такой жа манеры. Акурат яшчэ адзiн нумар скончыўся, i зноў была змена аркестраў. Пары спынiлiся на той час, пакуль адны аркестранты сыходзiлi з эстрады, а iх месца займала новая група. Да парэнчы каля нашага стала падышлi хлопец з дзяўчынай, якiх я ўжо прыкмецiў. Дзяўчына абаперлася спiной на парэнчы. Хлопец, у якога была вельмi чорная скура, стаяў

  • 1
  • 2
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×