вельмi... нестандартны. Маглi б пад гарачую руку аперацыi i прыкрыць, вось што ён нарабiў бы дачасным сваiм паведамленнем. А людзей ратаваць трэба... Каб гаварыць, Томату Iванавiчу неабходна была вялiкая статыстыка. I не проста паспяховых аперацый. Патрэбна было iх вынiкi прасачыць на працягу пэўнага часу. Вось тады i супраць метаду было б цяжка пярэчыць. Так, шкада... Цi захавалiся хоць запiсы Томата Iванавiча?

- На жаль, нiчога не ведаю. Неўзабаве накiравалi мяне далёка на будоўлю. А што... Вы каго-небудзь ведаеце, хто зможа, хто паверыць?..

- Не ведаю... Але калi паспрабаваць, калi даць запiсы майму ленiнградскаму выкладчыку, прафесару Кержанцаву, то можа быць...

- Толькi не ленiнградскаму, не маскоўскаму цi там харкаўскаму! - раптам падаў голас чацвёрты папутнiк, якi дагэтуль маўчаў i якога за самапаглыблены выгляд мы празвалi мiж сабою 'фiлосафам'. - Дзiва будзе, калi вучоны з гараджан паверыць у метад Томата Iванавiча, таму што вы, баюся, выпусцiлi з-пад увагi адну вельмi важную акалiчнасць.

'Фiлосаф' высунуўся наперад, i якраз за акном прамiлынулi агнi i высвецiлi яго худы з запалымi вачыма твар.

- Акалiчнасць вось якая, - вымавiў ён, нiбыта друкуючы кожнае слова. Iснуе пашыраная думка, што творцы ў навуцы ўзаемазамяняльныя. У тым сэнсе ўзаемазамяняльныя, што калi i не было б, скажам, Энштэйна, то тэорыю адноснасцi ўсё роўна б стварылi, можа, крыху раней цi пазней, таму што навуковая iсцiна аб'ектыўная. Памылка. Не буду прыводзiць прыклад з тэлескопам, якi мог быць вынайдзены яшчэ за тры стагоддзi да назiранняў Галiлея, не буду тлумачыць i таго, што славутыя доследы самога Галiлея з падзеннем цел цалкам маглi ажыццявiць старажытныя грэкi. Усё гэта дэталi. Галоўнае добра выказаў адзiн навуковец: 'Магчымасць назiраць залежыць ад таго, якой тэорыяй вы карыстаецеся'. Пункт погляду даследчыка залежыць, па-першае, ад часу, у якiм жыве (грэкi праз шэраг сацыяльна-эканамiчных прычын цуралiся доследаў, таму заканамерна, што давялося чакаць Галiлея). Па-другое, гэты пункт погляду залежыць ад асобы самога даследчыка. Усё? Толькi што расказаная гiсторыя пацвярджае, што не, не ўсё. Ваш Томат Iванавiч зрабiў адкрыццё не толькi дзякуючы свайму таленту, але яшчэ i таму, што ён быў якутам.

- Як? - сумеўся я. - Якое гэта мае значэнне?

- Не здагадваецеся? Зрэшты, гэта мог зрабiць неабавязкова якут, з такiм поспехам гэта мог ажыццявiць таленавiты мансi, ненец, чукча. Пётра Мiкалаевiч, што для вас ёсць сабака?

- Як што? Ну жывёлiна, сябар чалавека...

- Вось так цi прыкладна так адказаў бы любы жыхар горада, любы нашчадак спрадвечных земляробаў. Ну а вы, шаноўны, - ён загаварыў да мяне, - што вам, нашчадку многiх пакаленняў паляўнiчых, той самы сабака? Увогуле ўсё жывое? Не вам асабiста, а якуту, таму ж Томату Iванавiчу, чалавеку пажылому, якi, пэўна, цудоўна памятаў iншае, негарадское жыццё? Ну?

- Ага, вось вы пра што... - сказаць, што я здзiвiўся, азначала нiчога не сказаць. - Паслухайце... няўжо?..

- Я нiчога не сцвярджаю дакладна, я толькi прапаную гiпотэзу. Лепшай вопраткi, чым прыдумалi эскiмосы, у палярнiкаў не было i няма. Пры ўсiм размаху навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi. Байдарка... Пералiчваць можна доўга. Што, своеасаблiвасць народнага таленту - справа толькi мiнулага? Не, таварышы, i будучынi таксама. Адзiнства i адначасова нацыянальная асаблiвасць савецкай культуры. Як часта мы вымаўляем гэтыя словы, не задумваючыся над глыбiнёй iх сэнсу, або зводзiм усё да своеасаблiвасцi архiтэктуры, рамяства, песень, танцаў i да таго падобнага. Не, усё куды больш складана. Цяпер раскажыце, што такое вам, якуту, прырода, што вам жывёла i ўсё iншае.

- Ну... - я сумеўся. А, было не было! - Наогул, так. Прыроду, жывёл i птушак мы ачалавечвалi, гэта нашае зусiм нядаўняе мiнулае... Што вы хочаце, прырода - гэта наш дом, дзе праходзiла i цяпер праходзiць большая частка жыцця! Цi любiм мы яе? Не тое слова... Яна i мы - гэта ўсё адно... Па нашых нядаўнiх уяўленнях, жывёлы радуюцца, гаруюць, думаюць, як чалавек, у iх свае клопаты i пацехi, ёсць i пачуццё справядлiвасцi. Яны могуць размаўляць з чалавекам, разумець яго настолькi, што, гаворачы, напрыклад, пра мядзведзя, на яго нельга сварыцца - можа пачуць i адпомсцiць. Нельга без дай прычыны прычыняць боль жывёлам i птушкам. Дрэвы плачуць, калi ў лес уваходзiць няўмека з сякерай... Наадварот, яны радуюцца, калi бачаць майстра. I гэтак далей. Вядома, цяпер шмат што здаецца наiўным...

- А шмат што ой як не пашкодзiла б пераняць усiм у цяперашняй нашай экалагiчнай сiтуацыi... - уздыхнуў дзядок. - Так, цяпер i гiсторыя Томата Iванавiча паўстае зусiм iначай.

Я з захапленнем глядзеў на 'фiлосафа', хоць амаль нiчога не мог адрознiць у цемры. Гэта ж трэба - скемiў тое, што павiнен, абавязаны быў уцямiць я!

- Што ж, - прамовiў той. - Мая гiпотэза, як бачыце, не зусiм абсурдная. Гэта каму-небудзь сабака - 'iнструмент', а ў Томата Iванавiча Басыргас быў ледзь не сааўтарам. Менавiта такi чалавек павiнен быў апярэдзiць свой час, пайсцi на супрацоўнiцтва з жывёлай, адважыцца на такi 'ненавуковы' падыход, якi, я ўпэўнены, калi-небудзь, калi мы зблiзiмся з прыродаю (iнакш нам не жыць), стане звычайным. Так, Томат Iванавiч трохi iначай глядзеў на свет, чым усе мы. Гэтым ён абавязаны сваiм продкам, сваёй культуры, якая ў iм знiтавалася з сучаснай, увабраўшы ўсё лепшае з абедзвюх. Перад iм не стаялi тыя псiхалагiчныя бар'еры, якiя ў гэтай праблеме былi б амаль непазбежныя i цяжкавыканальныя. Але канчатковы вынiк, на жаль, сумны. Нехта, вядома, паўторыць адкрыццё Томата Iванавiча, але здзейснiць гэта з большым спазненнем, таму што навука рухаецца iнструментальным, у дадзеным выпадку доўгiм шляхам. Тысячы i тысячы памруць заўчасна, калi толькi...

- Што? - выдыхнуў Пётр Мiкалаевiч, якi разам з намi заварожана сачыў за нязвыклым ходам думкi 'фiлосафа'.

- Справа паскорыцца, - апусцiў руку на маё плячо, - калi па слядах Томата Iванавiча пойдзе ён. Цi хто- небудзь накшталт яго. Знайдзiце, Кэскiл, свайго Басыргаса, вярнiце нам страчанае, хворыя не павiнны чакаць.

Я здрыгануўся ад нечаканасцi. Але тут жа паабяцаў здзейснiць усё. Цi мог я зрабiць iначай? З таго часу на мне ляжыць гэтая адказнасць. Цi падзелiць яе хто-небудзь са мною?

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×