Ён вельмi любiў лятучых рыб, бо тыя былi яго найбольшымi сябрамi ў акiяне. Ён шкадаваў птушак, асаблiва маленькiх, кволых, цёмных марскiх ластавак, якiя заўсёды былi ў лёце, у пошуку i амаль нязменна без здабычы, i ён думаў: 'Жыццё птушак апроч драпежнiкаў i магутных дужых птахаў цяжэйшае за наша. Чаму птушак стварылi гэткiмi кволымi i прыгожымi, як гэтыя марскiя хвалi? Яна добрая i вельмi прыгожая, але можа быць раз'юшана-жорсткая, i гэтак знянацку, i птушачкi, што лётаюць над вадой i абмакаюцца, каб ухапiць рыбу, жаласлiва цiўкаючы, створаны занадта нетрывалымi для мора'.

Ён i ў думках называў мора lа таr, як па-гiшпанску кажуць улюбёныя ў яго людзi. Бывае, яны гавораць пра яго i благiя рэчы, але заўсёды як пра жанчыну. Некаторыя маладыя рыбакi, - з тых, што выкарыстоўваюць буi ў якасцi паплаўкоў для сваiх шнуроў i займелi маторныя лодкi, калi акулава печань прыносiла багата грошай, казалi еl таr. Яны гаварылi пра яго як пра супернiка, альбо нават як пра непрыяцеля, альбо проста як пра месца, дзе яны ловяць рыбу. Але стары чалавек заўсёды думаў пра мора як пра жанчыну i нешта гэткае, што надзяляе або не надзяляе вялiкай ласкай, i калi яно здзяйсняе дзiкiя цi злыя ўчынкi, дык толькi з тае прычыны, што яе можа саўладаць з сабой. Месяц уздзейнiчае на мора, як i на кабету, меркаваў ён.

Стары чалавек веславаў раўнамерна, без асаблiвых высiлкаў, бо захоўваў звычайную сваю хуткасць, i паверхня акiяна была гладкая, толькi зрэдку плынь закручвала вiры. Ён дазваляў плынi рабiць трацiну работы, i ўбачыў, калi пачало днець, што ён ужо далей, як спадзяваўся быць у гэты час.

'Я рыбачыў там, дзе глыбока, тыдзень i не злавiў нiчога, - думаў ён. - Тут ходзяць касякi банiта i альбакораў, можа, сярод iх ёсць вялiкая рыбiна i сёння мне ўдасца яе здабыць'.

Яшчэ як след не развiднела, а ён ужо закiнуў шнуры з прынадамi, плынь несла яго з сабой. Адна прынада была на глыбiнi сарака марскiх сажняў, другая - сямiдзесяцi пяцi, а трэцяя i чацвёртая апусцiлiся ў блакiтную ваду ажно на сто i сто дваццаць пяць сажняў. Кожная прынада вiсела галавою ўнiз, стрыжань кручка быў усярэдзiне рыбы, цалкам абвязаны i абшыты, а ўсю тую частку кручка, што была звонку, выгiн i вастрыё пакрывалi свежыя сардзiны. Кожная сардзiна была нанiзана на кручок праз абодва вокi, разам яны ўтваралi паўвянок на прыхаванай гэтак сталi. Не было нiводнай даступнай рыбiне часткi кручка, якая не мела б прыемнага паху ды смаку.

Хлопчык даў яму двух свежых тунцоў, або альбакораў, што звiсалi з двух найдаўжэйшых шнуроў, быццам грузiлы, а на iншых ён меў блакiтнага бегуна* i жоўтага марскога шчупачка, i хоць тыя ўжо выкарыстоўвалiся, але былi ў добрым стане, выдатныя сардзiны надавалi iм прыемны пах i прыцягальнасць.

* Вiд рыбы ў цёплых морах.

Шнур, тоўсты, як ладны аловак, быў прымацаваны пятлёю да толькi што выразанага прута, i варта было пацягнуць або крануць прынаду, як i той прут цягнула ў ваду. Кожны шнур меў два маткi даўжынёю па сорак марскiх сажняў, да iх у выпадку патрэбы можна было прыладзiць яшчэ запасныя маткi. Калi было неабходна, рыба магла павалачы за сабою больш за трыста сажняў шнура.

Зараз ён сачыў, як злёгку апускаюцца ў ваду тры пруты за бортам лодкi, i няспешна веславаў, каб утрымаць шнуры простымi i на адпаведных глыбiнях. Было зусiм светла, сонца магло вызiрнуць у любы момант.

Сонца асцярожна ўзнiмалася з мора, i стары чалавек змог убачыць iншыя лодкi: нiзка на вадзе, не вельмi далёка ад берага, шырока раскiданыя ўпоперак плынi. Потым сонца набралася яскравасцi, бляск упаў на ваду, потым узнялося на поўную моц i, адлюстраваўшыся на гладкай паверхнi мора, рэзнула старога чалавека па вачах, i ён павеславаў, не пазiраючы на сонца. Ён глядзеў унiз у ваду, цi проста iдуць шнуры ў ейную цемру. Стары чалавек утрымлiваў iх больш простымi, як хто-кольвек, гэтак, каб кожная прынада была ў цемрадзi плынi якраз там, на той глыбiнi, дзе ён жадаў, каб яна была i чакала рыбу. Iншыя пакiдалi шнуры на волю плынi, i часам тыя былi на глыбiнi шасцiдзесяцi сажняў, а не ста, як меркавалi рыбакi.

'Але ў мяне, - думаў ён, - усё дакладна. Проста мне больш не шанцуе. Але хто ведае? Мажлiва, сёння. Кожны дзень - новы дзень. Шанцаванне гэта няблага. Але дакладнасць не пашкодзiць. Калi завiтае ўдача, ты будзеш гатовы яе сустрэць'.

Мiнула дзве гадзiны, сонца ўзнялося вышэй i не бiла па вачах гэтак моцна, калi ён глядзеў на ўсход. У полi яго зроку засталiся толькi тры лодкi, i здавалася, што яны вельмi нiзкiя i паблiзу берага.

'Усё жыццё маiм вачам бывала кепска ад ранняга сонца, - падумаў ён. - Але яны, як i раней, добрыя. Увечары я магу пазiраць на сонца проста, i ў вачах не робiцца цёмна. Сонца ўвечары мацнейшае, але ўраннi глядзець на яго балюча'. Якраз тады ён убачыў фрэгата* з яго даўгiмi чорнымi крыламi, той кружляў у небе наперадзе яго.

* Марская птушка.

Раптам птах зрэзаў наўскасяк унiз, выпрастаўшы ззаду крылы, а потым закружыў зноў.

- На нешта ён натрапiў, - вымавiў услых стары чалавек. - Не проста шукае.

Павольна i мерна ён павеславаў туды, дзе птушка кружыла. Ён не спяшаўся, i яго шнуры былi гэткiя ж прамыя, як напачатку. Праўда, цяпер ён трохi больш дапамагаў плынi вёсламi, i хоць рыбачыў гэткiм жа дакладным чынам, але хутчэй, як раней, бо iмкнуўся выкарыстаць птушку.

Птах узняўся ў неба вышэй i закружляў зноўку, пры гэтым крылле яго было нерухомае. Раптам ён даў нырца ў ваду, i стары чалавек убачыў, як з вады рванула лятучая рыба i адчайна памкнула над паверхняй мора.

- Дэльфiн* - вымавiў услых стары чалавек. - Буйны дэльфiн.

* Стары чалавек называе дэльфiнам адну з некалькiх акiянiчных рыб, адметных пералiвiстасцю афарбоўкi, з востраканцовымi плаўнiкамi.

Ён паклаў вёслы ў лодку i дастаў маленькi шнур, што ляжаў на носе лодкi. Той быў з драцяным павадком, на канцы якога меўся невялiкi кручок, на якi ён насадзiў адну з сардзiн. Стары чалавек апусцiў шнур за борт, а пасля злучыў яго з кармой, прымацаваўшы да нiта з колцам. Тады ён прыладзiў прынаду да другога шнура i пакiнуў яго, скручаным у маток, у цянi на носе лодкi. Ён зноў узяўся веславаць, назiраючы пры гэтым за даўгакрылым чорным птахам, што вiснуў над вадой, палюючы на рыбу.

Ён бачыў, як птушка абмакнулася ў ваду зноў, адкiнуўшы крылы назад, каб нырнуць, а пасля заматляла iмi шалёна, але марна, пераследуючы лятучую рыбу. Стары чалавек не мог не заўважыць пэўнай пакутасцi марской паверхнi, гэта буйныя дэльфiны ўзнiмалi ваду, гонячыся за рыбай. Дэльфiны ўзрэзвалi ваду пад чарадой лятучых рыб i, рухаючыся хутка, не змусiлi б чакаць сябе, калi б тыя апусцiлiся ў ваду. 'Гэта вялiкая чарада дэльфiнаў, - падумаў ён. - Яны раскiданы адзiн ад аднаго, i таму ў лятучых рыбаў мала шанцаў. А ў птушкi iх няма ўвогуле. Лятучыя рыбы занадта буйныя ды шпаркiя для iх'.

Ён назiраў за тым, як лятучыя рыбы зноў i зноў выстрэльвалi з вады i як бясплённа высiльвалася птушка. 'Гэтая чарада дэльфiнаў для мяне страчана, падумаў ён. - Занадта хутка i далёка шыбуюць яны. Але, мажлiва, я падбяру якога блуднiка, а можа, мая вялiкая рыба недзе паблiзу iх. Дзесьцi ж павiнна быць мая вялiкая рыба'.

Воблакi над зямлёю паўсталi як горы, бераг здаваўся ўсяго толькi доўгай зялёнай лiнiяй з шэра-сiнiмi ўзгоркамi за ёю. Вада ў моры сталася цёмна-сiняя, амаль фiялетавая. Зiрнуўшы ў яе, ён убачыў чырвонае сяйво планктону ў цёмных глыбiнях i нязвыклае дзiўнае святло сонца. Ён назiраў, каб яго шнуры, знiкаючы з поля зроку, iшлi ў ваду проста, i цешыўся, што бачыў процьму планктону, бо гэта азначала рыбу. Дзiўнае святло ў вадзе, зараз, калi сонца было вышэй, абяцала добрае надвор'е, як i форма воблакаў там, над зямлёю. Але птах зараз амаль не паказваўся, i на паверхнi вады нiчога не вiднелася, апроч некалькiх лапiн жоўтых выцвiлых на сонцы саргасавых водарасцей i фiялетава-вясёлкавага застыгла-дрыгнiстага пузыра - 'партугальскага вайсковага карабля'*, што плаваў каля самай лодкi.

* Адна з сiфанафор (род фiзалiя).

Ён перавярнуўся на бок, потым выпрастаўся. Ён плаваў весела, усё адно як бурбалка, са сваiмi доўгiмi смяртэльна-фiялетавымi валокнамi, што добры ярд* цягнулiся за iм у вадзе.

* Адзiн ярд - 0,914 м.

- Аguа таlа*, - вымавiў стары чалавек. - Ты, сука.

* Злая вада (гiшп.) - народная назва сiфанафоры.

Злёгку вяслуючы, ён глянуў у ваду i ўбачыў драбнюткiх рыбак, бадай, гэткай жа афарбоўкi, як i шлейфы-валокны, яны сноўдалi памiж тымi, ахiнутыя невялiкiм ценем, што кiдала бурбалка, плывучы ўслед за плынню. Яны мелi iмунiтэт да ейнага яду. Але ў людзей яго не было, i калi хоць трохi слiзкiх фiялетавых валокнаў чаплялася i прыставала да шнура, пакуль стары чалавек важдаўся з рыбiнай, на ягоных руках

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×