— Усяму свой час! Тут я — не Толечка!

Супакоiў усiх Антось — жвава падняўся, зашмыгаў вяснушкаватым носам i засмяяўся:

— А торт жа наш дымiцца!

Галя пiскнула i выбегла на кухню. З духоўкi сапраўды iшоў дым. Дзяўчына адчынiла яе i выцягнула анучкай тое, што засталося ад торта. Спалохана замаргала вачыма. У гэты момант на кухню ўвайшоў Анатоль. Будучая жонка разгублена паглядала на яго. Потым, адважыўшыся, плёхнула агарак у сметнiцу.

— Малайчына! — здзеклiва кiнуў Анатоль, разгладжваючы бараду, падышоў да акна i запалiў.

Нейкi час яны моўчкi стаялi адно ля аднаго. Анатоль па звычцы стрэсваў попел у вазон. Галя паглядвала на бедны, замораны ўюнок i нарэшце рашылася:

— Ты зноў… у кветкi? Гэта ж шкодна iм…

— Сама не дасканалая, — сур'ёзна глянуў на яе Анатоль, — а другiх вучыш!

— Не дымi ў твар! Колькi можна казаць адно i тое ж? Ты, як твой бацька: у твар да субяседнiка з люлькай лезе, слiнаю пырскае i не здагадаецца адступiцца!

— Ты майго бацьку не ганьбi! Ён настаўнiк, пенсiянер! Я ж на цябе не кажу, што з галечы! — павысiў голас Анатоль, а потым дадаў цiшэй: — Значыць, так, зараз Маруся едзе ў адпачынак, прыедзе ў канцы лютага. Тады пойдзем да яе, няхай цябе навучыць есцi варыць, шыць, бялiзну мыць… I маўчаць, калi муж адпачывае!

Анатоль раптам запынiў на Галi ўважлiвы позiрк.

— А гэта яшчэ што? — скрывiўся ён. — Чаму каўнерык брудны?

Галя вiнавата маўчала.

— Каўнерыкi трэба мяняць кожны дзень! — павучальна кiнуў ёй Анатоль i пайшоў у пакойчык.

Мiкола сеў на ложак побач з Аленкай. Яго блакiтная кашуля так пасавала да ягоных вачэй!

— Я паданне прынесла, — сказала яму цiха Аленка. — Хочаш пачытаць? Пра князя Вiтаўта i Дарыну. Мне адзiн чалавек у Вiшаньцы на Новы год расказаў…

— А? — не зразумеў яе Мiкола. — Ага, добра, — узяў з яе рук аркуш, засунуў яго на кнiжную палiцу i пачаў спрэчку з Анатолем, якi толькi што зайшоў у пакой.

— Нiякiх аўтобусаў! — крычаў Анатоль. — Альбо спартовы паход, альбо сам вядзi паход! Забяспечвай усiх палаткамi, спальнiкамi, заплечнiкамi!

I ён, у запале, кiнуў недакураную цыгарэту на ложак.

— Ай! — закрычала Галя. — Ты зноў абы-куды кiдаеш? Тое ж самае, што i палiш у ложку, ужо раз было — коўдру прапалiў!

— Не вучы мяне жыць! — адрэзаў Анатоль. — Да мужчыны трэба прыстасоўвацца альбо кiдаць! Бачыш, што заснуў, - забяры цыгарэту! Бачыш, што не туды кiнуў, - падымi!

— Анатоль! Нi дня ў лесе! — упарцiўся Мiкола. — Ад музея архiтэктуры едзем у Койданава, потым аўтобусам у Баранавiчы i Слонiм. А ўжо пасля Жыровiч Вiшанька! Маршрут цiкавы, усе згодныя, не ламайся!

— Пайшлi, Галя! — крыкнуў Анатоль дзяўчыне, падаючы палiто. Тая паслухмяна апранулася, i яны выйшлi з пакойчыка, не развiтаўшыся.

…Дапiўшы гарбату, пайшоў у хуткiм часе i Сцяпан. Аленцы так хацелася, каб Антось пакiнуў яе з Мiколам адных, але Антось быццам i не разумеў трынкаў на сваёй гiтары, моршчыў нос i нешта мармытаў.

— Мiкола, я даўно хачу навучыцца iграць на гiтары, — звярнулася да хлопца Аленка. — Парай, калi ласка, якую лепш гiтару купiць.

— Гледзячы колькi ў цябе грошай, — абыякава адказаў той, не адрываючы погляду ад карты, на якой адзначаў маршрут.

— А як ты думаеш, мне лепш пайсцi на курсы цi можна самой навучыцца iграць?

— На чым? — неўразумелымi вачыма глянуў на яе Мiкола i пазяхнуў.

— На гiтары, — расчаравана i безнадзейна мовiла Аленка.

— А-а! На гiтары? — усмiхнуўся той. — Эй, Антось, чаго сядзiш як пень? аглянуўся на сябра. — Навучы дзяўчыну iграць на гiтары!

— З задавальненнем! — падняўся той з ложка i глянуў на гадзiннiк. — Ой, Аленачка, ужо познi час! Зараз вахцёр пастукае ў дзверы…

— Прабачце! Да пабачэння! — засаромелася Аленка i выйшла з пакойчыка.

На душы было цяжка i крыўдна.

— Ну што вы падаеце на мяне? — незадаволена ўскрыкнула жанчына на задняй пляцоўцы аўтобуса.

Аленцы падаўся знаёмым голас. Але яна не азiрнулася. Засяроджана глядзела ў акно. 'Зараз загадаю на нумар машыны, — падумала яна, — калi будзе апошняя лiчба няцотная ў нумары, што абгонiць нас, то Мiкола пакахае мяне'.

Аўтобус абагналi «Жыгулi» 15–40 МIГ. 'Ай, цотны лiк! — расчаравалася Аленка. — Загадаю iнакш. Калi нас абгонiць машына чырвонага колеру — Мiкола пакахае мяне!'

Аўтобус запынiўся на перакрыжаваннi. Аленка лiхаманкава шукала позiркам чырвоную машыну. 'Ёсць! — амаль падскочыла ад радасцi. — Побач з намi! Родненькая, чырвоненькая!'

Аўтобус замарудзiў, калi загарэлася зялёнае святло. Чырвоная легкавушка вырвалася наперад. 'Ура! Малайчына! Значыць, Мiкола пакахае мяне! Малайчына, ма-шы-нач-ка!' — затрапятала сэрца ў Аленкi.

— Не дыхайце мне ў твар! — крыкнула жанчына на задняй пляцоўцы.

— Вас жа не чапаюць, чаго вы? — заўважыў нехта.

— Дык я вас чапаю! — ускрыкнула тая.

— Едзьце на таксi!

— Гэта ўжо састарэла! — агрызнулася жанчына. — Прыдумайце што новае!

Аленка азiрнулася — так i ёсць, гэта яе мацi, 'энергiяй запасаецца'! Дзяўчына хацела адвярнуцца, але нечакана ўбачыла Вайдаша Дуброўскага i ўсмiхнулася яму. Той кiўнуў ёй, прывiтаўся i падышоў блiжэй.

— Як справы, паненка? — папытаўся, гледзячы на яе арэхава-цёмнымi вачыма.

— Добрыя справы, дзякуй, — адказала яму i, развiтаўшыся, падалася на выхад.

Ён сышоў разам з ёю.

— Зойдзем у кафэ! — прапанаваў Аленцы.

Аленка ад адчаю, што нiчога не атрымалася з Мiколам, згадзiлася.

— Майце на ўвазе, — папярэдзiла дзяўчына, калi яны распраналiся ў вестыбюлi, — мая згода нiчога такога не азначае. У мяне ёсць хлопец! За вячэру я буду разлiчвацца сама!

Дуброўскi ўсмiхнуўся i прапанаваў ёй руку, каб падняцца па лесвiцы.

Яны селi за столiк ля акна, задрапiраванага бардовымi шторамi. Афiцыянт паставiў на столiк шампанскае, труфелi. Загучала прыемная мелодыя. Дуброўскi прапанаваў патанцаваць. Аленка ўсмiхнулася i выйшла з-за столiка, падала яму сваю руку…

У час танца Аленка заўважыла, колькi побач прыгожа апранутых жанчын аксамiтныя, парчовыя сукенкi, дэкальтэ, упрыгожаннi… I яна засмуцiлася, што на iх фоне выглядае жабрачкай.

— Я часта ўспамiнаю наш першы танец, — прашаптаў на вуха Дуброўскi, — i нiколi не спадзяваўся, што патанцуем яшчэ…

Аленка маўчала, яна думала пра тое, што здраджвае свайму каханню.

— Вы такая мiлая, непасрэдная, — усмiхнуўся Вайдаш, падводзячы яе да стала, калi танец скончыўся.

Афiцыянт разлiў у бакалы шампанскае.

— Шкада, што я сёння еду ў Гданьск, — прамовiў Дуброўскi, неадрыўна гледзячы на дзяўчыну. — Калi паспею ўладзiць усе справы, вярнуся праз два тыднi. Куды табе патэлефанаваць?

— Нiкуды, — сур'ёзна адказала Аленка. — Я не буду здраджваць свайму хлопцу.

Дуброўскi задуменным, а яшчэ Аленцы здалося, i горычным позiркам, як бы шкадуючы, пазiраў на яе.

— Цябе загубiць Чорная здань, — уздыхнуў ён. — Знайдзi жалезны кубак, прыгожы жалезны кубак з накрыўкай, адкрый яго i заглянi туды. Можа, табе ўдасца выратавацца… калi ты зразумееш сутнасць…

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×