маёнтак Вайдаша Дуброўскага, у якiм размясцiўся санаторый для хворых дзяцей постчарнобыльскага перыяду. Стаiць ля маёнтка i царква, у якой амаль шаснаццаць год працуе святаром Антось. Цяпер яму пад пяцьдзесят. Гора людскога i радасцi перабачыў ён на сваiм вяку: вянчаў, хрысцiў, хаваў. Пахаваў ён з адпяваннем i Галю, цiхую вясковую вар'ятку, якая да канца сваiх дзён так i пражыла ля сцен маёнтка… Удалося яму пабываць i ў доме для старых i iнвалiдаў, дзе ён прымаў споведзь ад памiраючага Анатоля Хвашчэўскага. Перажыў ён i Мiколу, якi дваццаць год назад пакончыў жыццё самагубствам i быў пахаваны тут, у Вiшаньцы, але за агароджай могiлак.

…Аб усiм гэтым успамiнаў айцец Антось, калi з невялiчкай групай паломнiкаў са свайго прыхода падыходзiў да сценаў Iерусалiма.

— Вось i збылася мая мара! — усклiкнуў белагаловы юнак.

— Марыць нельга, — мовiў айцец Антось, — трэба толькi жадаць i прасiць Бога…

— А я мару сустрэць каханне, — сказала пухленькая дзяўчына гадоў васемнаццацi, — я ўжо стварыла вобраз свайго каханага…

— Нельга ствараць нiякiя вобразы, — адказаў ёй хлопец у белай майцы, з блакiтным заплечнiкам, — усе гэтыя вобразы ажываюць у астральным свеце, затым блакiруюць наш мозг i не даюць прабiцца нi адной разумнай думцы. Чалавек пастаянна думае пра адно i тое ж, потым пачынае бачыць свае вобразы — выклiкае вобразы астральнага свету на сябе i вар'яцее. Вельмi небяспечна сутыкацца з астральным светам. Я спрабаваў пiсаць вершы, i мне не давалi спакою рыфмы, я нават размаўляў рыфмамi. А потым напiсаў паэму, i яе героi снiлiся пастаянна мне… Усе гэтыя вобразы прыходзяць да нас з астральнага свету. Я спалiў сваю паэму i нiчога цяпер не пiшу… Не стварай вобраз каханага i не мар наогул, гэта небяспечна — Чорная здань заўсёды на паляваннi!..

…Паломнiкi падышлi да святога месца пахавання i ўваскрашэння Госпада.

— Тут заўсёды ў Вялiкую суботу на Дамавiне Госпада з'яўляецца благадатны агонь, — прашаптаў сваiм паломнiкам айцец Антось.

Сёння была Вялiкая субота. Яны паспелi прыйсцi ў Iерусалiм к гэтаму дню, напярэдаднi Вялiкадня. Усе застылi ў цярплiвым маўчаннi. У натоўпе паломнiкаў з розных частак свету айцец Антось заўважыў белавалосую жанчыну сярэднiх гадоў. Яна стаяла побач з цемнаскурай дзяўчынкай i абдымала яе. Айцец Антось падышоў да iх.

— Калi я не памыляюся, вы — Iрэна? — запытаў ён. — Вельмi дзiўна вас тут сустрэць…

— Так, дзiўна, — адказала тая. — Але я тут… I дачка мая таксама хрысцiянка. А муж — мусульманiн. Я — другая ягоная жонка. У нас прынята так мець некалькi жонак… Я шчаслiвая, Антось. У мяне свая вiла, сваё хобi падарожжы. У нас з дачкою — роднасныя душы. I яна хоча стаць манахiняй.

Iрэна азiрнулася.

— Тут i Аленка! Памятаеце Аленку? — усмiхнулася яна. — Аленка тут з сёстрамi з Полацкага манастыра. Яшчэ тут i Маруся з Вайдашам Дуброўскiм. У iх сын вучыцца на святара… Мы ўсе сустрэнемся ў верхнiм пакоi ўсыпальнiцы пасля набажэнства, дамовiлiся? Прыходзьце, айцец Антось, так будзе прыемна сустрэцца ўсiм сябрам! Не забудзьце — у верхнiм пакоi, пасля набажэнства!..

…З'явiўся праваслаўны патрыярх. Ён благаславiў народ i запынiўся ў маўчаннi ля ўвахода ў пакой, дзе знаходзiлася Дамавiна Гасподня. Святары знялi з яго верхнюю рызу, i ён застаўся ў адным падрызнiку. Ля дзвярэй стаяць прадстаўнiкi грамадзянскага парадку. Нарэшце яны здымаюць пячатку з ўвахода ў Дамавiну Гасподню. Праз некаторы час, пасля шчырай малiтвы, атрымаўшы благадатны агонь, патрыярх запальвае пучкi свечак, па 33 свечкi ў кожным, па лiку год зямнога жыцця Збавiцеля, i перадае прысутным, i ўся прастора вакол Дамавiны Гасподняй свецiцца морам агню. Гэты благадатны агонь на працягу 10–15 хвiлiн зусiм не пячэ i не спальвае рук, калi да яго датыкнуцца…

Здаецца, цякуць ручайкi да Дамавiны Гасподняй з усiх куткоў планеты, бо ў натоўпе i грэкi, i расейцы, i армяне, i арабы, i ангельцы, амерыканцы, французы, туркi, жыды i iншыя. Увесь народ голасна гаворыць малiтву да Бога:

Ойча наш, якi ёсць у небе! Свяцiся Iмя Тваё. Прыйдзi валадарства Тваё. Будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння. I адпусцi нам грахi нашы, Як i мы адпускаем вiнаватым нашым. I не ўводзь нас у спакусу, Але збаў нас ад лiхога. Аман.
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×