Ў якой загiнуць героi,

Ў якой загiнуць багi.

Будуць бiцца да смерцi,

Рыкам поўнячы горла,

Ў полi жалезным лягуць

Апошняй данiнай мячам.

Не будзе нi пекла, нi рая,

Загiнуць душы памёрлых,

А час зжуе iх даспехi,

А потым скончыцца сам'.

Зоры застылі над галавой. Цякла начная рака. I, як рака, нястрымна цяклі словы:

Годы мае,

Як строфы,

Строяцца ў моцным парадзе.

Лёс чакае няўхільны,

Просты, як хлеб і свінец.

Чакаю майго Рагнарадзі,

Чакаю майго Рагнарадзі,

Чакаю майго Рагнарадзі,

I мне не страшны канец.

Быў змагаром суровым,

Ворагам быў сталёвым,

Рыцарам чалавечнасцi

Над прорвай страшных баёў.

Я не ўцякаў нiколi

Ў вечнай бiтве за волю,

Браў тое, што мне належала,

I тое, што не маё.

Меў я толькi радзiму:

Пушчы, палеткi, вежы,

Ясную песню жаўранка

Ў моры надрэчных траў.

Песня мне не належала,

Голас мне не належаў,

Слова мне не належала, -

I ўсё я ў змаганні ўзяў.

Бронзай гучала зброя,

Срэбрам звiнела слова.

Зброяй i песняй такою

Здолеў я ўсё узяць,

I толькi не ўзяў адзiнага,

Маёй адзiнай любовi,

Смерцю ўзятай любовi.

Не мог у руках затрымаць.

Вазьмi сабе ружы тугi маёй,

Пакiнь мне крывавыя макi,

Тыя, што на магiлах

Забiтых байцоў гараць.

Бывай, мой далёкi бераг.

Шчасце апошняе, дзякуй!

Няма забыцця на свеце,

I не ў ложку мне памiраць.

Я не плямiў нiколi

Рукi бязвiннай крывёю,

Не плямiў маною песню

I словам здраднiцкiм — рот.

Я воiнам быў нястомным

З жорсткасцю i хлуснёю,

I без забрала, да смерцi

Бiўся за просты народ.

Я ведаю: я загiну,

Загiну i не ўваскрэсну,

I ўсё ж за народы змагацца

Пакiну кагорты свае,

I будуць магутнымі словы,

I пераможнымі — песні,

Нават тады, калі прахам

Стануць косцi мае.

Такiя байцы не ўцякуць,

Такія сябры не здрадзяць,

Добрыя, як паветра,

Надзейныя, як свiнец.

А потым настане бітва,

Бітва пры Рагнарадзі,

I чалавецтву старому

Прыйдзе паўсюль канец.

Нейкімі новымі, зусім не ранейшымі вачыма ён глядзеў за чорную раку, дзе нясмела пачыналі запальвацца першыя рэдкія агні. Ён не ведаў яшчэ, ці патрэбна ім яго крэда, яго новае «верую», гэтым агням.

Гэта будзе, напэўна,

Ранiцай яснага мая,

Тады з не крывёю паэты

Параўноўваць будуць зару.

Зброя не будзе патрэбнай —

I людзі яе зламаюць,

Героi не будуць патрэбны —

I ў бітве апошняй памруць.

I лёсам нашчадкаў будуць

Толькі кахання раны,

I толькі аднойчы мужчына

Пралье жыватворную кроў,

I шчасце будзе нясцерпным,

Бы ад сліцця з каханай,

Толькі не два імгненні,

А тысячы тысяч вякоў.

Ён усміхаўся ў цемры, а агні, пакуль яшчэ вельмі-вельмі рэдкія, шырыліся і шырыліся за ракой.

Пралескі спакойна будуць

Квітнець на светлым прадвесні,

А дзеці — гуляць жалудамі

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×