людзей. Але падбадзёрыць, абнадзеіць не было чым: ду-жа ўжо мала засталося іх, а баявая задача так і не была выка-нана.

Знізу на пагорак шкандыбаў яшчэ нехта, адчувалася ў цемры, што ён паранены, і відаць было, як кульгаў, абапіраючыся на вінтоўку. Калі ён падышоў бліжай, Жаркоў пазнаў салдата з трэцяга батальёна, што ўчора прыбіўся да іх. Цяпер ён моўчкі прыплёўся да хлопцаў, з роспачнай самотай вылаяўся і лёг побач на дол, выставіўшы ў неба абматаную бінтамі босую нагу. Неўзабаве аднекуль збоку прыплёўся Гушчын, стары рыжавусы салдат з зямлістым тварам і вельмі невыразным глухім голасам. За гэты голас яго некалі на фарміроўцы празвалі Магілай. Таго, хто даў яму гэта недарэчнае прозвішча, даўно ўжо не было на свеце, а Гушчын усё быў жывы і не дужа, здаецца, і крыўдаваў, калі яго так клікалі. Ён нетаропка прывалюхаў да сяржанта, абаперся на вінтоўку і цяжка апу-сціўся на дол.

? Ну от даканалі… Ах ты гора горкае!.. Без артылерыі яно вядома ? пяхота-матухна…

Ніхто нічога не сказаў яму, не запярэчыў і не пагадзіўся ? усе былі падкошаны стомай, няўдачай і маўчалі. Жаркоў яшчэ пачакаў, паўзіраўся ў змрок. «Няўжо ўсе?» ? з болем падумаў сяржант і ўсё ж не пераставаў чакаць. І праўда, хутка цераз снегавую паску ўнізе мільганула адзінокая постаць і неяк зне-дужэла пачала лезці ўгору.

? Сюды, давай! Сюды!

Чалавек збочыў на голас і неўзабаве падышоў да байцоў. Гэта быў вялізны мядзведзяваты Няроўны, ён некага валок на сабе. Калі ён наблізіўся, Тарасікаў узняўся яму насустрач

і рупна падхапіў яго ношу. Удвох яны паклалі чалавека на пад-мерзлыя глыжы ў баразне.

? Вось, прынёс, ? зморана сказаў Няроўны. ? Пахаваць трэба…

Гэта быў лейтэнант Патапенка ? камандзір іх роты. Раскі-нуўшы полы паўшубка, гэты некалі крыклівы нахрапісты афіцэр, цяпер абыякавы да ўсяго, ціха ляжаў у разоры. Усе, хто тут быў, прыўсталі з долу, паглядзелі на непрывычна сці-шанага камандзіра, уздыхнулі, але ніхто не сказаў нічога. Адзін толькі Гушчын прастадушна закрэхтаў і, месцячыся

за сяржантавай спіной, пачаў ладзіць закурку. Ён згарнуў цыгарку, дастаў з-за пазухі красала, трут і заляскаў у цемры. Некалькі слабых сініх іскрынак-зорачак зляцела з яго пальцаў. Яны, вядома, былі вельмі слабыя, каб іх убачылі ворагі, але раздражнёных панылых байцоў палохала і тое.

? Кінь іскрыць, Магіла дурная! ? надтрэснутым голасам закрычаў Рыбчонак. ? Усадзяць міну, тады накурышся!

? Пацярпець нельга ці што! Курэц! ? азваўся паранены

ў нагу.

? Ого закрычалі! ? глуха здзівіўся Гушчын. ? На галасы немец яшчэ лепей пацэліць. Чакай.

Жаркоў сцішана прыкрыкнуў на ўсіх:

? Ціха! Годзе вам! Давай акапвацца! Стой, здаецца, яшчэ нехта ідзе.

З тылу і трохі збоку, тупаючы па цвёрдай раллі, ішоў да іх чалавек. Неўзабаве ён наблізіўся, угледзеўся і гукнуў:

? Якая рота?

? А табе якую трэба? ? запытаў Жаркоў.

? Шостая.

? Папаў, ? сказаў і закашляўся Гушчын. У яго рукаве ўсё ж тлела цыгарка.

? Камандзіра к камбату, ? загадаў баец.

? Ге, спазніўся, браток, ? уставіў з долу Гушчын. ? У бала-цявінку б прыбег.

Пасыльны няўцямна змоўк, падышоў бліжай, але, убачыў-шы ў доле знаёмы сілуэт афіцэра ў паўшубку, зразумеў

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×