Марта (ўваходзіць). Ну, палажыла яго, як дзіця, здаецца, што ўжо засьне… Ах, бяда мне была з ім здаровым, а яшчэ горшая з хворым.

Люба (ўваходзіць, апрануўшыся ў капялюш і пальто). Ну, бывай здарова, Марта! Дзякую табе за ўсё, за ўсё! (цалуюцца).

Марта. Ну, бывай здарова, Любачка! Хай вас Бог сьцеражэ! Любеце адно аднаго і будзьце шчасьлівы! (Праводзіць яе да дзьвярэй і багаславіць яе).

Люба выходзіць.

Зьява 11

Марта (адна).

Марта. Ах, моладасьць! моладасьць! Раз у жыцьці толькі бываеш і назад ужо не варочаешся. Ты маеш вялікія правы, бо навет тыя глупстны, якія робіш, выглядаюць як разумнае дзела, а ў старасьці глупства рабіць нягожа… Ну, трэба пайсьці ў кухню зварыць нешта, бо і ён, як прачхнецца. мусіць захоча есьці, дый я нічога яшча ня ела. (Ідзе ў кухню).

Здалёк ледзь-ледзь чутно галасы людзей, якія падыходзяць усё бліжэй ды бліжэй і пяюць:

Мы выйдзем шчыльнымі радамі На родны, вольны свой прастор, Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор.       Хай ажыве закамянелы       Наш беларускі родны дух.       Штандар наш бел-чырвона-белы       Пакрый сабой народны рух [3].

Зьява 12

Філімон (адзін).

Філімон (уваходзіць неспакойны). Любачка! Дзе Любачка? Любачка! (ходзіць па сцэне, ідзе на балькон, пасьля пабачыў на стале пісьмо Любы, чытае) : «Дарагі дзядзя! Хаця Вы й ня дзядзя, але я ўжо так прывыкла. Бывайце здаровы і ня гневайцеся. Я сягоньня пакідаю ваш дом. Люба». (Гавора). Уцякла! Любачка ўцякла!.. А можа толькі пажартавала, можа схавалася? (Ідзе ў пакой Любы, пасьля варочаецца). Няма… няма!.. Няма пальта, няма капялюша, няма чэмаданчыка! Уцякла, Любачка уцякла!..

Праз гэты час пяяньне прыблізілася, песьню чуваць ужо выразьней:

Імя і сілу беларуса Няхай пачуе й бачыць той, Хто сьмее нам нясьці прымусы I першы выкліча на бой.       На бой за славу і за волю       Народу беднага свайго,       Браты, цярпеўшыя даволі,       На бой мы ўсе да аднаго!

Філімон. О!.. Народ ідзе!.. Пройдзе, здратуе растопча, як сухую, непатрэбпую траву! (бяжыць па балькон і крычыць). Вон! вон! Хамы! Шалёныя! Філімона Пупкіна не растопчаце! я вас усіх!.. Вы ведаецце, хто я такі? Разайдзецеся! (ўцякае на сцэну і зрывае з галавы кампрэс). А яны йдуць, ідуць, ідуць! Грамада! Вялізная грамада! Народ! А я адзін!.. І Любачкі няма! Уцякла!.. Уцякла!.. Яна там з імі!.. Разам з імі!.. (Ня можа ўтрымацца на нагах і падае).

Зьява 12

Філімон і Марта.

Марта (ўвайшла, падымае кампрэс і абвязвае галаву Філімону) .

Філімон (ня бачачы яе). Вось я ўпаў, ляжу, ідзеце праз мяне, праз мой труп, дратуйце мяне! Я бясьсільны, сьмейцеся з мяне! ну! сьмейцеся з мяне! зьдзекуйцеся, бо я ўжо не магу бараніцца, бо я стары, слабы, бо я адзін!.. О! Божа мой! Нікога няма! Я адзін…

Марта. Я пры табе, Філімон! я пры табе… Ну, устань, Філімон! ну, ідзі ў спальню, я памагу… Вось так… Хадзі!.. (памагае яму падняцца і вядзе ў спальню).

За сцэнай зусім ужо блізка чутно апошнія словы песьні:

Браты! Да шчасьця мы падходзім, Хай гром гудзе яшчэ мацней, У крывавых муках мы народзім Жыцьцё рэспублікі сваей! Заслона

Вільня,

у жніўні 1922 г.

Вы читаете Пан міністар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×