дзеда… Не, ня так! Мая бабка тваёй бабцы… ды не! ня тое!.. Ага вось! — твой дзед і твая бабка былі з сабой муж і жонка — вось!

Люба (ня сьцяміўшы). Ага! мой дзед і мая бабка…

Пупкін. Ну, вось бачыш: і не далёкая, і ня блізкая… Ну, пацалуй, цыпанька, дзядзеньку на «добры вечар». Ты мяне сягоньня яшчэ не пацалавала.

Люба (цалуе яго ў лоб). Добры вечар, дзядзенька! Пупкін. Не, не! Пацалуй дзядзеньку ня ў лобік, а ў губкі… Вось так… (настаўляе свае губы).

Люба. Калі дзядзеньку гэтак цалаваць… нязручна. Пупкін. Зручна, ціпачка! Такога блізкага дзядзеньку зручна! (хоча яе пацалаваць).

Любачка (баронячыся). Калі не!.. Так няпрыема, вусы колюцца, барада колецца…

Пупкін (распаліўшыся). Ну, пацалуй, Любачка! ну, пацалуй, ціпачка! (абыймае яе і хоча пацалаваць; яна бароніцца; ўваходзіць Марта).

Зьява 3

Пупкін, Люба і Марта.

Пупкін. (да Марты, злы). Ты чаго прыйшла?!

Марта. А вось рахунак ад абеду… (паказвае картачку паперы) . Тут сьпісана ўсё, што я расходавала на абед.

Люба. Ну, дык я пайду цяпер у свой пакой, распрануся.

Пупкін. Распраніся, дзетанька, і прыходзь сюды, пагутарыш з дзядзенькай, дзядзенька твой бедненькі, ніхто яго ня любіць, ніхто не цалуе…

Люба. Добра, дзядзенька, я зараз… (выйшла ў свой пакой) .

Зьява 4

Пупкін і Марта.

Пупкін (да Марты). Заўсёды ўлезеш ня ў пору. Хоць-бы ў дзьверы пастукала.

Марта. Калісь ня трэба было ані ў дзьверы стукацца, ані рахункаў здаваць, пакуль ня было гэтай… пляменьніцы! (іронічна). Гм! Добрая пляменьніца! (дразьніць яго). «Пацалуй дзядзеньку! пацалуй, ціпачка!» фу!!

Пупкін. Ды што ты сабе думаеш! Гэта-ж… як той… таго… гэта родная сястра маей сястры… Ды не… што я кажу!.. гэта родная дачка маей сястры…

Марта. Але! Махлюй, махлюй, Філімов! Я не такая дурная! Я ведаю, чым гэта пахнець.

Пупкін. Ты як гэта са мной гаворыш! Колькі я ўжо разоў казаў, каб ты не казала мне «ты». Ты ведаеш, хто я такі? ты ведаеш, з кім гаворыш? Я хутка ўжо буду міністрам! Разумееш?

Марта. А калісь было ня тое! (Паўтараючы яго даўнішнія словы) . «Ты, Мартачка такая, ты, Мартачка, гэтакая, то, Мартачка, тое то, Мартачка, сёе, я з табой. Мартачка, жаніцца буду і ўсё такое», а цяпер вон, Марта, пайшла! непатрэбна, бо сам у міністры запісаўся, ды яшчэ гэтая пляменьніца… Фу! сорам!.. Я яму, як добраму чалавеку, паверыла, а ён, бачыш яго, які! Але й Марта ня дура. Яна сваей крыўды не даруе, хоць ты ня толькі ў міністры ўпісвайся, а навет у манастыр ідзі, яна й там справядлівасьці шукаць пайдзе.

Пупкін. Ціха! ціха! ціха! Што ты, ашалела, ці што? Яшчэ хто пачуе! Вось лепш давай рахунак перагледжу. (Глядзіць у картачку, Марта праз гэты час глядзіць на яго ды ўздыхае) .

Пупкін. Што гэта? Мяса йзноў падаражэла? Што-ж яно кожны дзень будзе даражэць, ці што?

Марта А я што-ж вінавата? Я быкамі не гандлюю, ня я цану устанаўляю.

Пупкін. А гэта што? Учора купіла фунт цукру, сягоньня йзноў фунт! Куды-ж ён падзяваецца? Куры яго клююць, ці што?

Марта. А ўжо-ж я яго ня зьела. Твая пляменьніца ўчора купіла сабе ягадкаў і цэлы фунт з імі злопала.

Пупкін (ня ведае, што адказаць) Ага… А я прасіў цябе не казаць мне «ты», бо яшчэ хто пачуе. Колькі разоў буду табе гэта паўтараць?

Марта (ірон.). А «пан» вось лепш ня крычы, а дай мне грошы на заўтра на абед?

Пупкін. Ах, крывапійцы вы гэтакія! (Дае грошы). Вось.

Марта. Ды што-ж «пан» даеш? Што-ж я магу зварыць за гэтыя грошы? Курам на сьмех!

Пупкін. Ідзі, ідзі, адчапіся! Дык-жа засталося крыху рэшты ад учарашніх… Ды апроч таго заўтра посны абед, бяз мяса! Грэх кожны дзень мясам аб'ядацца, трэба папасьціць, крыху аб душы падумаць…

Марта (ківае галавой, ірон.) О! многа ты аб сваёй душы думаеш! (Выйшла ў кухню).

Зьява 5

Пупкін (адзін).

Пупкін. Гм! Трудна будзе ад бабы адчапіцца! Дзеля таго, што калісь нешта між намі было, дык прыклеілася, як смала: Філімон ды Філімон! Жаніцца ды жаніцца! Падумаеш, якое хараство! Анёлачак! Тфу!.. (чутно званок за сцэнай). А гэта мусіць ужо прыйшоў Кукіш! (кліча) Марта! адчыні! Марта!.. А чорт з ёю! сам адчыню. (Ідзе і адчыняе дзьверы; ўваходзіць Кукіш).

Зьява 6

Пупкін і Кукіш.

Пупкін. А я цябе так чакаў, каточак!.. Ну, сядай, сядай, дарагі госьць! (Кукіш сядае). Вось, бачыш, справа ў мяне гэткая: я напісаў сваю біяграфію, сам, уласнаручна, значыцца, гэткая, як называецца, аўтабіяграфія… Усё, як ёсьць — ад калыскі да сёньняшняга дня. Трэба толькі, ведаеш, каточак, пералажыць яе на беларускую мову і надрукаваць у вашай газэце. Ты, Арцімончык, маеш знаёмствы, дык ты мне паможаш у гэтым. Я табе за гэта нічога не пашкадую, апошнім куском хлеба

Вы читаете Пан міністар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×