Я не анёл, не дурань блазнаваты, Каб кампліментамі вастрыць язык. Ты б з пафасу смяяўся, як наняты, Калі б даўно смяяцца не адвык. Я памаўчу пра сонца, пра сусветы — Мне рупіць пра насельнікаў планеты: Зямны бажок нязменны, тая ж плоць, Якою ты стварыў яе, гасподзь. Адна бяда — не задзіраў бы носа, Калі б не ведаў ён святла нябёсаў. Ён розумам святло тваё заве І з ім усё-такі жывёлінай жыве, Ён, як цыбаты конік той, З дазволу кажучы, — цвіркоча І скача ўверх з травы густой І ў шыр нябесную падняцца хоча. А жыў бы добра, калі б з проса, Як той казаў, не соваў носа.

Гасподзь

І гэта ўсё? І больш нічога? Ты ўсё з даносамі ідзеш да бога. Чаго ты так злуешся на зямлю?

Мефістофель

Зямной гароты не люблю: Там столькі слёз, што беднага народа І чорту нават стала шкода.

Гасподзь

Ты знаеш Фаўста?

Мефістофель

                          Доктара?

Гасподзь

Майго слугу!

Мефістофель

О, гэта асаблівы служка бога — Не любіць харчу ён падножнага, зямнога; Ці то яго апанаваў які паморак, Ці думкі ў нетры завялі — Ён патрабуе з неба лепшых зорак І асалод найлепшых на зямлі, Ды ні зямля, ні далечы сусвету Ніяк душу не задаволяць гэту.

Гасподзь

Хай мой слуга цяпер упоцемках блукае,— Я з часам выбаўлю яго ад дробязных турбот: Садоўнік загадзя, па кветках знае, Які на дрэве выспеліцца плод.

Мефістофель

Іду ў заклад — не скажа «дзякуй богу»! Я толькі ў вас дазволу папрашу Павесці Фаўста на маю дарогу.

Гасподзь

Пакуль жыве ён, за яго душу І без майго дазволу можаш ты змагацца: Пакуль імкнецца, можа памыляцца!

Мефістофель

Я дзякую! Абрыдла мёртвымі займацца — Здаровыя, разумныя мне любы. Чым варушыць у пекле трупы, Лепш пашукаць другіх выгод,
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×