Уладзімір Жылка

Вершы

Згінь, нядоля

Згінь, нядоля. Ідзі, прападзі!

Хай адпадзе ланцуг твой ад нас.

Ветрам-бурай змяці, адыдзі!

Ўжо даволі накпіла ты з нас.

Дык ідзі ж, прападзі, каб цябе не было,

Ўжо даволі і так ўсё слязьмі заплыло!

Ох, даўно агонь шчасця пагас.

Дык жа згінь, не пануй ты між нас!

Янка Магутны
Многа мінула год, Як завём свой народ, Як мы клічам яго Панам стаць сваяго. Песням, казкам уняць, Старадаўні тон ўзяць, — Тую славу ўскрасіць, Што ў капцах ціха спіць. Путы, ёрмы пазбыць, Вольна й шчасна зажыць. Ды не ўчуў наш народ Гэты кліч з году ў год. А ў суседніх краёх Падымаўся, хто мог: І стары, і малы Йшоў на зоў грамавы, Новы шлях пракладаў, Будучыню каваў, Неумоўчна званіў, Што не ўмёр, яшчэ — жыў!.. Чаму ж ты не ўстаеш, К волі светлай не йдзеш? Ці ты волю забыў? Ці ўжо выбіўся з сіл? Ці напасці цябе Не завуць к барацьбе, Што цярпіш многа год, Мой гаротны народ?!

1918

Беларусь

Беларусь, Беларусь — гэты зык Паліць душу маю, як агнём. Я не ведаю, чым ён вялік, Але думак не змог я аб ём. Як пачую яго, задрыжыць Маё сэрца, заные ў грудзях, І балюча так робіцца жыць, І шукаеш чагосьці ў людзях. Беларусь, Беларусь… гэтых слоў Пойме музыку, хто ўсёй душой Іх магутны, тужлівы іх зоў Зловіць думкай сваёю жывой, — Затрапеча, бы ранены, ён, Задрыжыць пад навалаю дум: Гэткі страшна-пакутны іх стогн І аб волі бязмерны іх сум. Беларусь, Беларусь — гэта дзей І разумных, і слаўных прыклад; Край вялікіх і дум, і людзей, І бяздольна схіліўшыхся хат, Дзе нядоля і гора спрадвек І бяднота сярмяжных жывуць, Крыўда дзе, паняверка і здзек Краскай макавай ярка цвітуць. Беларусь — край замчышч, курганоў, Дзе таяцца страхоцці і звод, Дзе русалкі выходзяць з віроў І начніцы вядуць карагод, Дзе пад шум каласоў ведзьмары На палетках заломы кладуць І ў купальскую ноч у бары
Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×