Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры

Ваенны лётчык

Маёру Аліясу, усім маім таварышам па авіягрупе дальняй разведкі 2/33 — і асабліва штурману капітану Маро і штурманам лейтэнантам Азамбру і Дзютэртру, якія ў вайну 1939–1940 гадоў выляталі разам са мною на баявыя заданні і якім я застаюся верным сябрам да скону дзён маіх.

I

Канечне, гэта сон. Я ў каледжы. Мне пятнаццаць гадоў. Я шчырую над задачкай па геаметрыі. Паклаўшы рукі на чорную парту, я рупліва арудую цыркулем, лінейкай і вугольнікам. Я засяроджаны і спакойны. Побач перашэптваюцца таварышы. Нехта выводзіць у слупок лічбы на чорнай дошцы. Меней дбайныя рэжуцца ў карты. Час ад часу я глыбей акунаюся ў свой сон і паглядваю за акно. У сонцы пяшчотна пакалыхваецца зялёная галінка. Я доўга гляджу на яе. Я няўважлівы вучань. Я цешуся гэтым сонцам і ўпіваюся водарам дзяцінства: пахам парты, крэйды, чорнай дошкі. Як цудоўна, што я магу знайсці прытулак у гэтым надзейна ахаваным дзяцінстве! Я ведаю: спачатку маленства, школа, таварышы, потым настае дзень экзаменаў. Ты атрымліваеш дыплом. I з заміраннем сэрца пераступаеш парог, за якім адразу робішся мужчынам. 3 гэтага часу ты ўжо цвярдзей ступаеш па зямлі. Ты пачынаеш свой жыццёвы шлях. Ты ўжо робіш першыя самастойныя крокі. Нарэшце ты выпрабуеш сваю зброю на сапраўдных праціўніках! Лінейка, вугламер, цыркуль — з іх дапамогай ты будзеш будаваць свет або перамагаць ворагаў. Бывайце, гульні!

Я знаю, звычайна школьніка не бянтэжыць сустрэча з жыццём. Ён прагне хутчэй стаць дарослым. Пакуты, небяспекі, горыч расчараванняў — хіба гэта можа напалохаць школьніка?

Але я дзіўны школьнік. Я шчаслівы тым, што я школьнік, і не надта спяшаюся ўступаць у жыццё…

Праходзіць Дзютэртр. Я клічу яго.

— Сядзь, я пакажу табе фокус…

I я страшэнна задаволены, калі выцягваю загаданага ім віновага туза.

Дзютэртр сядзіць насупраць мяне за гэткай жа чорнай партай і матляе нагамі. Ён смяецца. Я сціпла ўсміхаюся. Да нас падыходзіць Пеніко і кладзе руку мне на плячо:

— Ну што, дружа?

Колькі ва ўсім гэтым пяшчоты!

Наглядчык (а ці наглядчык гэта?..) адчыняе дзверы і выклікае двух таварышаў. Яны адкладваюць убок свае лінейкі і цыркулі, устаюць і выходзяць. Мы праводзім іх вачыма. Са школай у іх пакончана. Іх кідаюць у жыццё. Цяпер прыдадуцца іхнія веды. Цяпер яны, як дарослыя, змогуць праверыць свае рахубы на праціўніках. Дзіўная школа, адкуль вучняў выпускаюць па аднаму. I без урачыстых праводзін. Гэтыя двое нават не глянулі на нас. А лёс, магчыма, закіне іх далёка-далёка. На край свету! Калі пасля школы жыццё раскідвае людзей, ці ж могуць яны паручыцца, што ўбачацца зноў?

А мы, хто яшчэ застаецца ва ўтульнай лагодзе цяпліцы, мы апускаем галовы…

— Слухай, Дзютэртр, сёння вечарам…

Але дзверы расчыняюцца зноў. I я чую вырак:

— Капітан дэ Сэнт-Экзюперы і лейтэнант Дзютэртр — да маёра!

Бывай, школа. Пачынаецца жыццё.

— Ты ведаў, што ўжо наша чарга?

— Пеніко паляцеў ужо, раніцай.

Раз нас выклікаюць, значыць, мы ляцім на заданне — гэта ясна. Канец мая, адступленне, поўны розрух. Ахвяруюць экіпажамі — быццам шклянкамі вады спрабуюць патушыць лясны пажар. Дзе ўжо тут думаць пра страты, калі ўсё ідзе прахам? На ўсю Францыю нас засталося пяцьдзесят экіпажаў дальняй разведкі. Пяцьдзесят экіпажаў па тры чалавекі, дваццаць тры — у нашай авіягрупе 2/33. За тры тыдні з дваццаці трох экіпажаў мы страцілі семнаццаць. Мы расталі, як воск. Учора я сказаў лейтэнанту Гавуалю:

— Разбяромся пасля вайны.

А лейтэнант Гавуаль мне ў адказ:

— Ці не разлічваеце вы часам, пан капітан, застацца жывым?

Гавуаль не жартаваў. Мы выдатна разумеем, што няма іншага выйсця, як шпурнуць нас у пекла, нават калі гэта ўжо і ні да чаго. Нас пяцьдзесят на ўсю Францыю. На нашых плячах трымаецца ўся стратэгія французскай арміі! Палае агромністы лес, а маецца толькі некалькі шклянак вады, якімі можна ахвяраваць, каб патушыць пажар, — і імі, вядома ж, ахвяруюць.

I гэта правільна. Хіба хто скардзіцца? Хіба хто з нас адказаў калі інакш, як не: «Ёсць, пан маёр. Так точна, пан маёр. Дзякую, пан маёр. Ясна, пан маёр»? Але цяпер, у апошнія месяцы вайны, над усім гэтым пануе адзінае адчуванне. Адчуванне бязглуздасці. Усё трашчыць. Усё бурыцца. Усё без выключэння, і нават сама смерць здаецца бязглуздай. Ёй не хапае сур'ёзу, у гэтым хаосе…

Уваходзім да маёра Аліяса (ён і дагэтуль камандуе ў Тунісе той жа авіягрупай 2/33).

— Дзень добры, Сэнт-Экс. Дзень добры, Дзютэртр. Сядайце.

Мы сядаем. Камандзір разгортвае на стале карту і звяртаецца да пасыльнага:

— Прынясіце метэазводку.

Ён пастуквае алоўкам па стале. Я гляджу на яго. Ён асунуўся. Ён усю ноч не спаў. Ён ганяўся на машыне ў пошуках няўлоўнага, як прывід, штаба — штаба дывізіі, штаба корпуса… Ён спрабаваў змагацца са складамі забеспячэння, якія не выдзялялі яму запасных частак. Па дарозе ён загрузаў у безнадзейных заторах. Ён арганізоўваў і нашу апошнюю перадыслакацыю, і размяшчэнне на новай базе, — мы бясконца мяняем аэрадромы, як тыя няшчасныя гаротнікі, якіх праследуюць няўмольныя судовыя выканаўцы. Дасюль Аліясу кожны раз удавалася ўратаваць самалёты, грузавікі і дзесяць тон ваеннай маёмасці. Але нам зразумела, што сілы яго на зыходзе, нервы ўжо не вытрым-ліваюць.

— Ну, дык вось…

Ён усё стукае і стукае па стале і не глядзіць на нас.

— Справы дрэнь…

Ён паціскае плячыма.

— Паскуднае заданне. Але ў штабе настойваюць… Упарта настойваюць… Я пярэчыў, але яны настойваюць… Тут ужо нічога не зробіш.

Мы з Дзютэртрам глядзім у акно — неба яснае. Я чую, як сакочуць куры: камандны пункт размяшчаецца на ферме, а аддзел разведкі — у школе. Лета, выспяванне садавіны і гародніны, выгульванне куранят, каласаванне збажыны — усё гэта ўжываецца ўва мне з думкай пра блізкую смерць. Па-мойму, спакой гэтага лета цалкам сумяшчальны са смерцю, і ў лагодзе ўсяго наваколля няма ніякай падсмешкі. Але ўмяне ўзнікае цьмяная подумка: «Лета нейкае шалае…

Яно трапіла ў аварыю…» Я бачыў кінутыя малатарні. Кінутыя камбайны. У прыдарожных равах — разбітыя, кінутыя аўтамабілі. Кінутыя вёскі. У адной апусцелай вёсцы з калонкі ўсё яшчэ лілася вада. Чыстая вада, якая каштавала чалавеку столькіх турбот, расцякалася бруднай лужынай. У маёй свядомасці раптам узнікае недарэчны вобраз: сапсаваныя гадзіннікі. Нібыта сапсаваліся ўсе гадзіннікі. Гадзіннікі вясковых цэркавак. Вакзальныя гадзіннікі. Камінныя гадзіннікі ў кінутых дамах. I ў вітрыне збеглага гадзіншчыка — цэлае кладзішча мёртвых гадзіннікаў. Вайна… Ніхто болей не заводзіць гадзіннікаў. Ніхто не звозіць буракоў. Ніхто не рамантуе вагонаў. I вада, святое прызначэнне якой — наталяць смагу ці быць скарыстанай для мыцця святочнага карункавага ўбрання сялянак, лужынай расцякаецца па царкоўнай плошчы. I ўлетку даводзіцца паміраць…

У мяне такое адчуванне, быццам я захварэў. I лекар толькі што сказаў мне: «Справы дрэнь…» Значыць, трэба падумаць пра запавет, пра тых, хто заетаецца. Адным словам, мы з Дзютэртрам зразумелі,

Вы читаете Ваенны лётчык
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×