люд, - зрабi нас апошнiмi людзьмi! Налiха нам твой Звышчалавек!' I ўсе радавалiся, цмокалi языкамi. Але засмуцiўся Заратустра i сказаў свайму сэрцу:

'Не разумеюць мяне: не на iхнiя вушы казань мая.

Задоўжыўся жыць я ў гарах, зачаста ўслухоўваўся ў шум ручаёў i дрэў: i вось прамаўляю да iх, быццам да пастухоў.

Як ранiцай горы, няўзрушная i светлая душа мая. А яны думаюць, што я халодны пакепнiк i цешуся злоснымi жартамi.

I вось яны дзiвяцца на мяне i смяюцца, а смеючыся, яшчэ i ненавiдзяць мяне. Лёд у iх смеху'.

6

Але тут сталася нешта такое, што знямовiла ўсе вусны i знерухомiла вочы, бо якраз гэтым часам узяўся за штукi скакун на вяроўцы; ён з'явiўся з-за маленькiх дзвярэй i пайшоў па вяроўцы, нацягнутай памiж дзвюма вежамi над рыначным пляцам, поўным людзей. Ужо ён адолеў свае паўдарогi, калi маленькiя дзверы адчынiлiся зноў i нейкi стракаты малец, убраны за блазна, выхапiўся з iх i борздзенька пашыбаваў па вяроўцы следам. 'Наперад, кульгач, - закрычаў ён страшным голасам, - наперад, гультаёвiны кавалак, махляр, храпа намазаная! А то каб не паказытаў я табе пяты! Што ты тут робiш памiж вежамi? Тваё месца ў вежы, туды цябе трэба запраторыць, каб не заступаў дарогi лепшаму за цябе!' i штослова наблiжаўся да танцора, а як падышоў за крок, сталася нешта жудаснае, што сцяло ўсiм вусны i завалакло ўсiм вочы: ён крыкнуў, як чорт, i пераскочыў цераз таго, якi стаяў у яго на дарозе. А танцор, убачыўшы, што супернiк перамагае, страцiў раўнавагу, кiнуў сваю жардзiну i паляцеў у бездань - вiхура мiгатлiвых рук i ног. Натоўп на пляцы хваляваўся, як мора, калi налятае бура: усiх размяло каго куды; але найбольш аказалася там, куды падала цела.

А Заратустра застаўся, i скакун упаў проста перад iм, увесь знявечаны i разбiты, але яшчэ жывы. Праз нейкi час памяць вярнулася да яго, i ён убачыў Заратустру, якi кленчыў побач. 'Што ты тут робiш? - спытаўся няшчасны. - Я даўно ведаў, што мне сам чорт падставiць нагу. Цяпер ён пацягне мяне ў пекла: няўжо ты хочаш не даць яму?'

'Прысягаю гонарам, дружа, - адказаў Заратустра, - няма нiчога такога, пра што ты кажаш: нi чорта няма, нi пекла. Твая душа памрэ раней за цела: не бойся нiчога!'

Разбiты паглядзеў на яго з недаверам. 'Калi ты кажаш праўду, дык, пакiдаючы жыццё, я нiчога не трачу. Я не больш, чым жывёла, якую пугай i голадам навучылi скакаць'.

'О, не - сказаў Заратустра, - з небяспекi ты зрабiў сабе рамяство, а за гэта нельга пагарджаць табою. I вось рамяство тваё навяло цябе на пагiбель. За гэта я сам пахаваю цябе'.

На гэтыя словы скакун ужо не сказаў нiчога; ён толькi варухнуў рукою, як бы шукаючы рукi Заратустры, каб падзякаваць яму.

7

Тым часам звечарэла, i рыначны пляц агарнула цемра; ужо разышоўся натоўп, бо нават цiкаўнасць i страх стамляюцца. А Заратустра ўсё сядзеў на зямлi каля мёртвага, занураны ў свае думкi, так што забыўся нават пра час. Нарэшце набегла ноч, i халодны вецер пачаў даймаць самотнiка. Тады Заратустра ўстаў i сказаў свайму сэрцу:

'Праўда, добрыя ловы былi ў Заратустры сёння! Нiводнага чалавека не ўлавiў ён, вось толькi мёртвага.

Жудаснае жыццё ў чалавека, i, як заўсёды, - без сэнсу: на долю яму выпадае блазенства.

Я хачу вучыць людзей сэнсу жыцця: сэнс ёсць Звышчалавек, маланка з чорнай хмары-чалавека.

Але яшчэ я далёкi ад iх, i думка мая iхняга глузду не дастае. У людзей я яшчэ нешта сярэдняе памiж дурнем i трупам.

Цёмная ноч, цёмныя дарогi ў Заратустры. Хадзем, астылы i нерухомы таварышу мой! Я занясу цябе туды, дзе сам i пахаваю'.

8

Сказаўшы гэта сэрцу свайму, Заратустра ўзвалок труп на плечы i выправiўся ў дарогу. Але не паспеў ён прайсцi i сотнi крокаў, як да яго нехта падкраўся i зашаптаў на вуха - вай, гэта быў блазен з вежы. 'Iдзi з гэтага горада, о Заратустра, - казаў ён, - надта многiя тут зненавiдзелi цябе. Ненавiдзяць i добрыя, i праведныя ды называюць цябе сваiм ворагам i ненавiснiкам; ненавiдзяць вернiкi, кажучы, што небяспечны ты людству. Шчасце тваё, што з цябе пасмяялiся: i сапраўды, гаварыў ты, як блазен. Шчасце тваё, што звязаўся ты з гэтым падлам: прынiзiўшыся так, ты ўратаваў сягоння сябе. Але iдзi ўпрочкi з гэтага горада, а то заўтра я пераскочу цераз цябе - жывы цераз мёртвага'. I, сказаўшы гэта, знiк блазен, а Заратустра пайшоў далей па цёмных вулiцах.

Каля гарадское брамы сустрэлiся яму далакопы; яны асвятлiлi яму паходняю твар i, пазнаўшы Заратустру, доўга збыткавалi з яго: 'Заратустра нясе мёртвага сабаку; брава, ён цяпер далакоп! Бо нашыя рукi занадта чыстыя на такое мяса. Ужо цi не мерыцца Заратустра адабраць кавалак у самога чорта? Ану ж бо! Смачнога абеду! Калi толькi чорт не лепшы злодзей, чым Заратустра, - ён украдзе абодвух i зжарэ!' - I далакопы шапталiся мiж сабою i рагаталi.

Заратустра адказваў на гэта маўчаннем, iдучы далей. Дзве гадзiны iшоў ён лясамi i балотамi i дзве гадзiны чуў, як вылi галодныя ваўкi; нарэшце голадам змогся i ён. Ён спынiўся каля нейкай адзiнокай хацiны, у акне якое гарэла святло.

'Голад спрамог мяне, як разбойнiк, - сказаў сам сабе Заратустра. - У лясах i на балотах нападае на мяне мой голад, сярод цёмнае ночы.

Дзiўны ў голаду нораў. Часта ён прыходзiць да мяне па абедзе, а сёння я цэлы дзень не ведаў яго: дзе ж ён забавiўся гэтак?'

Кажучы так, Заратустра пастукаўся ў дзверы. Адчынiў стары з лiхтаром i спытаўся: 'Хто завiтаў да мяне i парушыў мой кепскi сон?'

'Жывы i мёртвы, - сказаў Заратустра. - Дай мне паесцi i напiцца; я ўдзень забыўся пра гэта. Той, хто кормiць галоднага, спатольвае сваю душу: так кажа мудрасць'.

Стары пайшоў, але адразу вярнуўся, несучы Заратустру хлеб i вiно. 'Благiя тутэйшыя мясцiны галодным, - сказаў ён, - таму i жыву тут. Чалавек i звер iдуць да мяне, да пустэльнiка. Але ж гукнi i спадарожнiка свайго, ён згаладаўся не менш за цябе'.

Заратустра сказаў: 'Было б цяжка яго ўгаварыць падзялiць са мной ежу, бо мёртвы мой спадарожнiк'.

'Што мне да таго, - буркнуў стары, - хто стукаецца да мяне ў дом, хай бярэ, што яму падаюць. Ежце i бывайце'.

Пасля Заратустра iшоў яшчэ дзве гадзiны, даверыўшыся дарозе i зорнаму небу, бо прывык ён хадзiць поначы i любiў глядзець у твар усiм, хто спiць. Але як пайшло на заранак, Заратустра апынуўся ў цемнай нетры, i не было вiдаць нiякай дарогi. Тады паклаў ён мёртвага ў дупло дрэва, - каб убаранiць яго ад ваўкоў, - а сам лёг на мох пад дрэвам. I адразу заснуў, стомлены целам, але непахiсны душою.

9

Доўга спаў Заратустра, i не толькi зара, але i полудзень прайшлiся па твары ягоным. Але нарэшце расплюшчылiся яго вочы: з подзiвам глянуў Заратустра на лес, ахiнуты глыбокаю цiшынёю, са здзiўленнем зiрнуў усярэдзiну сабе самому. Потым хуценька ўстаў, як марак, калi раптам убачыць зямлю, i ўзрадаваўся; бо адкрыў ён новую iсцiну. I так сказаў свайму сэрцу:

'Святло сышло на мяне: мне патрэбны паслядоўцы, i жывыя, не мёртвыя паслядоўцы, не трупы, якiх я нясу, куды захачу.

Паслядоўцы жывыя патрэбныя мне; таму i пойдуць яны за мною туды, куды я захачу.

Святло сышло на мяне: не да народу прамаўляе Заратустра, а да паслядоўцаў! Не павiнен Заратустра быць пастухом i сабакам статку!

Звесцi многiх са статка - вось дзеля чаго я прыйшоў. Гневацца будуць на мяне народ i статак: разбойнiкам назавуць пастухi Заратустру.

Я сказаў 'пастухi', яны ж завуць сябе добрымi i справядлiвымi. Пастухамi назваў iх я, а яны завуць сябе вернiкамi правiльнай веры.

Зiрнiце на гэтых добрых i справядлiвых! Каго яны болей за ўсё ненавiдзяць? Таго, хто разбiвае скрыжалi iх каштоўнасцяў, хто разбурае i пераступае, - але ж ён i ёсць стваральнiк.

Зiрнiце на вернiкаў! Каго яны болей за ўсё ненавiдзяць? Таго, хто разбiвае скрыжалi iх каштоўнасцяў, хто разбурае i пераступае, - але ж ён i ёсць стваральнiк.

Паслядоўцаў шукае стваральнiк, а не трупы, не статкi, не вернiкаў. Тых, што будуць ствараць разам з iм, шукае стваральнiк: тых, што напiшуць новыя каштоўнасцi на новых скрыжалях.

Паслядоўцаў шукае стваральнiк i тых, што сажнуць жнiва разам з iм, бо ўсё ў iх паспела да жнiва. Не хапае толькi сотнi сярпоў; таму зрывае ён каласы i прыкра яму.

Паслядоўцаў шукае стваральнiк такiх, што ўмеюць вастрыць сярпы. Iх назавуць разбуральнiкамi i

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×