як у момант спешных уцёкаў.

Цяпер я разгледзеў, што ў гэтых iстотах не было нiчога зямнога. Гэта былi вялiкiя круглыя целы, хутчэй галовы, каля чатырох футаў у дыяметры, з нейкiм падабенствам твару. На гэтых тварах не было ноздраў (марсiяне, здаецца, не мелi органаў нюху), толькi два вялiкiя цёмныя вокi i нешта накшталт мясiстай дзюбы пад iмi. Ззаду на гэтай галаве або целе (я, праўда, не ведаю, як гэта назваць) знаходзiлася тугая перапонка, якая адпавядала (гэта выявiлi пазней) нашаму вуху, хоць яна, магчыма, была непатрэбнаю ў нашай згушчанай атмасферы. Каля рота тырчалi шаснаццаць тонкiх, падобных на бiчы, шчупальцаў, падзеленых на два пучкi - па восем шчупальцаў у кожным. Гэтыя пучкi вядомы анатам прафесар Хоўс даволi ўдала назваў рукамi. Калi я ўпершыню ўбачыў марсiянаў, мне падалося, што яны старалiся абапiрацца на гэтыя рукi, але, вiдаць, iм перашкаджала вага цела, якая ў зямных умовах павялiчвалася. Можна меркаваць, што на Марсе яны даволi лёгка перамяшчаюцца пры дапамозе гэтых шчупальцаў.

Унутраная анатамiчная будова марсiянаў, як паказалi пазней ускрыццi, была зусiм нескладанай. Большую частку iх цела займаў мозг з адгалiнаваннямi тоўстых нерваў да вачэй, вуха i чуллiвых шчупальцаў. Акрамя таго, былi знойдзены даволi складаныя органы дыхання - лёгкiя - i сэрца з крываноснымi сасудамi. Узмоцненая работа лёгкiх з прычыны больш шчыльнай зямной атмасферы i павелiчэння сiлы прыцягнення была вiдавочнай нават па канвульсiўных рухах скуры марсiянаў.

Такiм быў арганiзм марсiянаў. Нам можа здацца дзiўным, што ў iх абсалютна не было прыкметаў складанага апарата для стрававання, якi з'яўляецца адной з галоўных частак нашага арганiзма. Яны мелi толькi галаву. У iх не было ўнутранасцяў. Яны не елi, не пераварвалi страву. Замест гэтага яны бралi свежую жывую кроў iншых арганiзмаў i ўпырсквалi сабе ў вены. Я сам бачыў, як яны гэта рабiлi, i ўспомню пра гэта ў свой час. Пачуццё агiды перашкаджае мне падрабязна апiсаць тое, на што я не мог нават глядзець. Справа ў тым, што марсiяне, упырскваючы сабе невялiкай пiпеткаю кроў, у большасцi выпадкаў чалавечую, бралi яе непасрэдна з жылаў жывой iстоты...

Адна толькi думка пра гэта здаецца нам дзiкунскай, але ў той жа час я мiжволi думаю, якою агiднаю павiнна падацца наша звычка харчавацца мясам, скажам, трусу, якi раптам навучыўся думаць.

Нельга адмаўляць фiзiялагiчных перавагаў спосабу iн'екцыi, калi ўспомнiць, як многа часу i энергii губляе чалавек на яду. Наша цела напалову складаецца з залозаў, каналаў для перапрацоўкi ежы i iншых органаў, занятых перагонкаю ежы ў кроў. Уплыў працэсаў перапрацоўкi ежы на нервовую сiстэму падрывае нашы сiлы, адбiваецца на нашай псiхiцы. Людзi шчаслiвыя або няшчасныя ў залежнасцi ад здароўя печанi цi падстраўнiкавай залозы. Марсiяне ж не адчуваюць гэтых уплываў на настрой i эмоцыi.

Тое, што марсiяне бачылi ў людзях крынiцу харчавання, часткова тлумачыцца прыродаю тых ахвяраў, якiх яны прывезлi з сабою з Марса ў якасцi правiянту. Гэтыя iстоты, калi меркаваць па тых высахлых астанках, што трапiлi ў людскiя рукi, таксама былi двуногiмi, з нетрывалым крэмнiстым шкiлетам (накшталт нашых крэмнiстых губак) i слабаразвiтай мускулатураю; яны былi каля шасцi футаў ростам, з круглаю галавою i вялiкiмi вачыма ў крэмнiстых упадзiнах. У кожным цылiндры было, здаецца, па дзве цi па тры такiя iстоты, але ўсе яны былi забiты яшчэ да прыбыцця на Зямлю. Яны ўсё роўна загiнулi б на Зямлi, бо як толькi б паспрабавалi ўстаць на ногi, зламалi б сабе косцi.

Калi я ўжо пачаў гэта апiсанне, то дадам тут пэўныя падрабязнасцi, што ў той час не былi вядомыя для нас i якiя памогуць нашаму чытачу мець больш яснае ўяўленне пра гэтых грозных марсiянаў.

У трох адносiнах iх фiзiялогiя рэзка адрознiвалася ад нашай. Iх арганiзм быў пастаянна бадзёры, як людское сэрца, не ведаў сну. Iм не трэба было адпачываць пасля мускульнага напружання, яны перыядычна дзейнiчалi, без спачыну. Яны нiколi не стамлялiся. На Зямлi яны перамяшчалiся з вялiкiмi намаганнямi, але нават i тут яны пастаянна дзейнiчалi. Як мурашкi, яны працавалi ўсе дваццаць чатыры гадзiны ў суткi.

Па-другое, марсiяне былi бясполымi i таму не ведалi тых бурных эмоцый, якiя ўзнiкаюць у людзей з прычыны розных полаў. Дакладна ўстаноўлена, што на Зямлi ў час вайны нарадзiўся адзiн марсiянiн; ён быў знойдзены на целе свайго продка - адпачкаваўся, як маладыя лiлii з цыбулiнаў цi маладыя арганiзмы прэснаводнага палiпа.

Чалавек i ўсе вышэйшыя вiды зямных жывёлiнаў так не размнажаюцца, гэты спосаб размнажэння лiчыцца самым прымiтыўным. У нiжэйшых, канчаючы абалонкавымi, якiя стаяць блiжэй да пазваночных, iснуюць абодва спосабы размнажэння, але на вышэйшых ступенях развiцця палавы спосаб размнажэння поўнасцю выцясняе пачкаванне. На Марсе, вiдаць, развiццё iшло ў адваротным кiрунку.

Цiкава, што адзiн пiсьменнiк, схiльны да абстрактных разважанняў, яшчэ задоўга да нашэсця марсiянаў прадказваў чалавеку будучага якраз такую будову, якая аказалася ў iх. Яго прадсказанне, калi не памыляюся, паявiлася ў 1893 годзе ў лiстападаўскiм цi снежаньскiм нумары 'Пэл-Мэл баджыт', якi даўно ўжо не выходзiць. Я прыпамiнаю карыкатуру на гэту тэму, змешчаную ў вядомым гумарыстычным часопiсе дамарсiянскай эпохi 'Панч'. Аўтар артыкула даказваў, выкладваючы сваю думку ў вясёлым, забаўным тоне, што развiццё механiчных прыстасаванняў павiнна ў рэшце рэшт затрымаць развiццё чалавечага цела, а хiмiчная страва лiквiдуе страваванне; ён сцвярджаў, што валасы, нос, зубы, вушы, падбародак паступова страцяць сваё значэнне для чалавека i натуральны адбор на працягу будучых вякоў iх лiквiдуе. Будзе развiвацца адзiн толькi мозг. Яшчэ адна частка цела перажыве астатнiя - гэта рукi, 'настаўнiк i слуга мозга'. Усе часткi цела будуць атрафiравацца, рукi будуць усё больш i больш развiвацца.

Iсцiна нярэдка выказваецца ў форме жарту. У марсiянаў мы, несумненна, бачым падобнае падпарадкаванне жывёльнага боку арганiзма iнтылекту. Мне здаецца ўпаўне верагодным, што ў марсiянаў, якiя паходзяць ад iстотаў, увогуле падобных на нас, мозг i рукi (апошнiя ў рэшце замянiлiся двума пучкамi шчупальцаў) паступова развiвалiся за кошт астатняга арганiзма. Мозг без цела павiнен быў стварыць, канешне, больш эгаiстычны iнтэлект, без усякiх чалавечых эмоцый.

Трэцяе адрозненне марсiянаў ад нас з першага погляду можа падацца неiстотным. Мiкраарганiзмы, узбуджальнiкi столькiх хвароб i мучэнняў на Зямлi або нiколi не паяўлялiся на Марсе, або санiтарыя марсiянаў знiшчыла iх многа стагоддзяў таму назад. Сотнi заразных хвароб - лiхаманка i запаленне, сухоты, рак, пухлiны i iншыя хваробы, якiя паражалi чалавека, былi iм зусiм невядомы.

Гаворачы аб адрозненнi памiж жыццём на Зямлi i на Марсе, я павiнен успомнiць пра дзiўнае паяўленне чырвонай травы.

Вiдавочна, раслiннае царства Марса ў адрозненне ад зямнога, дзе пераважае зялёны колер, мае крывава-чырвоную афарбоўку. Ва ўсякiм выпадку тое насенне, якое марсiяне (спецыяльна цi выпадкова) прывезлi з сабою, давала парасткi чырвонага колеру. Мiж iншым, у барацьбе з зямнымi вiдамi раслiн толькi адна ўсiм вядомая чырвоная трава дасягнула некаторага развiцця. Чырвоны ўюн хутка завяў, i толькi нямногiя яго бачылi. Што да чырвонай травы, то нейкi час яна расла надзiва хутка. Яна паявiлася на баках ямы на трэцi цi на чацвёрты дзень нашага зняволення, i яе парасткi, падобныя на парасткi кактуса, утварылi кармiнавыя махры вакол нашага трохвугольнага акна. Пасля я сустракаў яе ў вялiкай колькасцi па ўсёй краiне, асаблiва там, дзе была вада.

Марсiяне мелi слыхавы орган - круглую перапонку на заднiм баку галавы-цела, i iх вочы па сiле зроку не ўступалi нашым, толькi сiнi i фiялетавы колер, на думку Фiлiпса, павiнен быў здавацца iм чорным. Мяркуюць, што яны перамаўлялiся адзiн з адным з дапамогай гукаў i рухаў шчупальцаў; так сцвярджае, напрыклад, цiкавая, але спехам напiсаная брашура, аўтар якой, вiдаць, не бачыў марсiянаў; на гэту брашуру я ўжо спасылаўся, яна да гэтага часу служыць галоўнай крынiцаю звестак пра марсiянаў. Але нiхто з тых, хто застаўся жывы, не бачыў так блiзка марсiянаў, як я. Гэта, праўда, адбылося не па маёй волi, але ўсё ж гэта несумненны факт. Я назiраў за iмi дзень за днём уважлiва i сцвярджаю, што бачыў на свае вочы, як чатыры, пяць i адзiн раз нават шэсць марсiянаў, з цяжкасцю перамяшчаючыся, выконвалi самыя тонкiя, складаныя работы разам, не абменьваючыся нi гукам, нi жэстам. Звычайна перад ядой чулася вухканне, пазбаўленае ўсякiх мадуляцый; па-мойму, яно не служыла сiгналам, а адбывалася проста з прычыны выдыхання паветра перад упырскваннем крывi. Я ведаю асновы псiхалогii i цвёрда перакананы, што марсiяне абменьвалiся думкамi без дапамогi фiзiчных органаў. Сцвярджаю гэта, нягледзячы на маю прадузятасць супраць тэлепатыi. Перад нашэсцем марсiянаў, калi толькi чытач помнiць мае артыкулы, я выказваўся даволi рэзка супраць тэлепатычных тэорый.

Марсiяне не насiлi адзення. Iх паняццi аб убраннях i прыстойнасцях, натуральна, разыходзiлiся з нашымi; яны былi не толькi менш адчувальнымi да перамены тэмпературы, але i змена цiску, вiдаць, не адбiлася шкодна на iх здароўi. Хоць яны не насiлi адзення, iх вялiзная перавага над людзьмi заключалася ў iншых штучных прыладах, якiмi яны карысталiся. Мы з нашымi веласiпедамi i iншымi сродкамi перамяшчэння, з нашымi лятальнымi апаратамi Лiлiенталя, з нашымi пушкамi i з усiм iншым знаходзiмся

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×