Тут мы павесялелі, і доктар, з вялікай важнасцю падышоўшы да егіпцяніна, пажадаў дазнацца, ці можа даць ён зуб, што яго супляменнікі здолелі калі-небудзь наладзіць вытворчасць Пігулак Зубдамуса ці Таблетак Брандрэта.

З глыбокім трымценнем чакалі мы адказу але марна. Адказу не было. Егіпцянін пачырванеў і апусціў галаву. Ніколі трыюмф не быў такім поўным, ніколі параза не прымалася з такім жалю вартым выглядам. Шчыра кажучы, я не мог нават глядзець на прыгнечаную мумію. А таму ўзяў свой капялюш, суха пакланіўся графу і выйшаў.

Вярнуўшыся дадому, я ўбачыў, што ўжо пятая гадзіна, і тут жа скіраваўся ў ложак. Цяпер дзесяць гадзінаў ранку. Я на нагах з сямі, заняты напісаннем гэтай памятнай нататкі на карысць мае сямі і ўсяго чалавецтва, якіх я больш ніколі не ўбачу. Мая жонка змяя. Папраўдзе кажучы, мне дарэшты абрыдла і гэтае жыццё, і гэтае дзевятнаццатае стагоддзе ўвогуле. Я ўпэўнены, што ўсё ідзе кепска. Да таго ж мне страшна цікава, хто будзе прэзідэнтам у 2045-м. А таму як толькі я пагалюся і праглыну кубачак кавы, то адразу ж скіруюся да доктара Зубдамуса і папрашу забальзамаваць мяне на пару стагоддзяў.

Вы читаете Размова з муміяй
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×