яшчэ куды большае, калi прыйдзе поўны камунiзм.

Адно грыз, ледзь пачынаў варушыцца чарвячок сумлеву адносна таго ладу i 'айца ўсiх народаў' пасьля таго, як бравурны i вульгарны Мiкiта вылез iз кукурузы ды быццам 'разьвянчаў' самага наймудрэйшага генэралiсiмуса. Дзе i ў якой дрыгве чэрцi гэтага Мiкiту выгадавалi? А можа тут просты паклёп 'iмпэрыялiстычных акулаў' на нашага генiя? Цi можа сам Мiкiта - пустазвон цi просты абэлтух? А калi так, дык як яго туды, аж на самы верх пусьцiлi? А можа сталася, што той, найбольш генiяльны, ды гэтаму паклёпнiку некалi на нагу наступiў? Бывае...

Пасьля падарожжа ў мэкку 'рабочых i сялян' Вера, удзячная, як i ўсе iншыя ўдзельнiкi, за дармавое падарожжа, яшчэ з большым iмпэтам узялася за працу ў клюбе. Аднойчы сакратар мясцовай камунiстычнай ячэйкi пад крылом клюбу, спэц агiтацыйных трафарэтаў камунiстычнай прапаганды, пасьля даўгой i нуднай гутаркi, запрапанаваў ёй пераехаць у Радфорд. Гаварыў ён, што рук i ў Балтаве да працы не хапае... Але ў краiне ёсьць пляцоўкi больш важнага iмпэратыву чымся Балтава. Вось яно. Дык наш 'працоўны рух' патрабаваў цяпер помачы адданых, працавiтых i пiльных таварышаў на найбольш адказных пазыцыях. Цi магла-б яна, Верачака, памагчы?

Як тут адмовiш? Ды iдэя, каб перабрацца ў Радфорд, што дынамiчна рос i стаўся магнiтам усёй пасьляваеннай iмiграцыi з розных кутоў сьвету ў Канаду, была наклюнулася ў Веры раней. Замiнаў недахоп кантактаў, што маглi-б памагчы там якiя-небудзь патрэбныя дзьверы адчынiць. Цяпер-жа, пасьля сакратаровай прапановы, Вера зацiкавiлася дзе й каму яна спатрэбiцца ў тым вялiзным горадзе. Адказ: патрабуюць зьверху, праца будзе забясьпечаная. Усё адпаведна ўладзяць. Людзi ў тым Радфордзе знойдуць ёй працу, увядуць у мясцовае 'прагрэсыўнае' грамадзтва. Адным словам пакуй, дзеўка, свае 'шмоткi' i 'ў камандыроўку', паводле загаду зьверху. Во як! Цi туды з энтузiязмам бегчы? Яно-ж так i лепш, бо прыйдзе да спадобы тым зь ведамага верху.

4

Нiна Ляскiн наймала трохпакаёвую кватэру на трэцiм паверсе чатырохпавярховага дому на бочнай вулiцы недалёка Квiн, - галоўнай вулiцы гораду, што перасякала яго простай лiнiяй з усходу на захад. Адсюль было вельмi зручна добрым гарадзкiм транспартам дабiрацца да камэрцыйнага цэнтру.

У адчыненых дзьвярох перад Верай стаяла дзеўка дзесьцi ў веку сярэдзiны трыццатых гадоў. Цёмныя валосы, закручаныя ў плястычныя качалкi, якiя тубыльцы называюць 'кэрлерамi'. Твар круглаваты, нос просты, немаляваныя вузкiя вусны й цёмна-рудыя вочы. Лагодная сяброўская ўсьмешка. Сярэдняга росту, з малымi грудзьмi. Белая мужчынская кашуля абвiсала над тугiмi ясна-сiнiмi абношанымi джынсамi. У гэным месцы й часе дзеўка выглядала зусiм мадэрнай. На голых ступнях сядзелi новыя iндыянскiя скураныя 'макасыны', папулярныя мясцовыя шлёпкi.

- Гляньце хто тут! Вiтаю, Вера, вiтаю, прашу заходзьце.

- Дзякую. Грыша Вам ужо паведамiў пра мяне?

- Так. Але гляньце, што за красотка! - усклiкнула дзеўка, аглядаючы Веру. На ейным твары зьявiлася запраўднае зьдзiўленьне. - Скажы мне, дзе ты здабыла ўсе гэтыя свае прычындалы?

Вера меркавала як рэагаваць на гэта.

- Ого, што за прывiтаньне! Можна да вас, цi не?

- Заходзьце. Будзем знаёмiцца: я - Нiна Ляскiн, а ты, як мне казалi, Вера Мак.

- Але. Вельмi прыемна.

Вера зайшла ў скромна ўмэбляваны пакой. У куце на тэлевiзары спартовы камэнтатар гучным голасам распавядаў пра ўчарашнюю гульню ў вялiзным мясцовым гакэйным палацы.

- Сядай. сядай, - запрашала Нiна. - Можа хочаш што выпiць з дарогi? Пастаў свае рэчы, пасьля ўпарадкуем. Што прынесьцi?

- Калi маеш, джынджэр эйл.

Неўзабаве Нiна вярнулася з кухнi, паставiла на кафэйны столiк пляшку вiскi, джынджэр эйл, дзьве шклянкi i мiску зь лёдам.

- Ты можа галодная? - спытала Веру.

- Ды не, я ела ў цягнiку.

- Напэўна скупiньдзя Грыша цябе не накармiў?

- А Грыша скупiньдзя? - зьдзiвiлася Вера.

- Ну, як табе сказаць? Я не заўважыла, каб ён калi-небудзь раскашэлiўся, каб пагрэць нас, дзяўчат, як некаторыя...

Вера разважала, цi гаспадыня гэтага памешканьня дэманстравала сваю дэклярацыйнасьць цi шкадавала, магчыма, што Капшун ня бегаў за ёй.

- Пытаўся ён мяне, цi магу ўзяць пад сваё апякунчае крыло адну нашу асобу, што прыедзе сюды з паўночнае дзiчы, - прадаўжала Нiна, напаўняючы шклянкi напiткамi i лёдам. - Прабач мне, цi ты казала, што сам джынджэр эйл, цi i вiскi?

- Калi ты ўжо налiла, то вып'ю, - усьмiхнулася Вера.

- Дык я тады пытаюся Грышу: а якога-ж кавалера ты мне прышлеш? Ён расказаў мне пра цябе, што патрабуеш памешканьня й працы, добрага нагляду... Дык давай, вып'ем за нашае здароўе i знаёмства.

Стукнулiся шклянкамi.

- За здароўе!

Выпiлi па палове налiтага. Нiна села побач.

- Грыша гаварыў пра нагляд за мною? - спыталася Вера.

- Ды не, зусiм ня тое. Проста прасiў табе памагчы. Ай-я-яй, але-ж зь цябе й цаца! - бясцырымонна разглядаючы прыгожую дзяўчыну, захаплялася Нiна. - Колькi табе гадоў?

- Адгадай.

- Дам табе... ну... дваццатку.

- Цi я запраўды выглядаю так молада? - спыталася Вера.

- Выглядаеш вельмi маладой i прыгожай, - сказала Нiна зь вялiкiм нацiскам на два апошнiя словы.

- Дзякую. Прабач за пытаньне.

- Пытайся.

- Капшун сказаў мне, што маеш для мяне недзе работу... у нейкiм Трыфты...

- У Трыфты Тонi. Так называецца фiрма, дзе я працую загадчыцай дэпартаманту. Сама я не гаварыла са старым Жыдам, але надзейная асоба шапнула мне, што патрабуюць дзьве асобы на помач, дык я i сказала Грышу, калi была пра цябе гутарка...

- А што-ж яны плацяць?

- Сорак на тыдзень на пачатак. Ведаю, што гэта мала, але калi будзеш старацца...

- Ну няхай сабе... Хiба-ж на кватэру заплацiць хопiць? - усьмiхаючыся Вера пазiрала Нiне пiльна ў вочы.

- За кватэру нямнога, дзясятка хопiць, - адказала Нiна.

I Вера ня ведала, цi Нiна жартуе, цi што. Не выпадала цяпер таргавацца, бо Нiна Ляскiн - ейныя першыя адкрытыя дзьверы ў Радфордзе.

- Ня буду цяпер распытвацца пра варункi працы, бо якi-ж маю выбар, гаварыла далей Вера, пiльна разглядаючы гэны клубок шпулек на галаве гаспадынi.

- Спадзяюся, што скора ўложышся. Спачатку, вядома, пакуль разгледзiшся, будуць розныя пытаньнi... Мне казалi, што ты вельмi актыўная i працавiтая дзяўчына.

Вера не магла ведаць колькi й чаго яшчэ расказалi Нiне пра яе. Пажывецца, пабачыцца. Нiна Ляскiн выглядала вельмi сяброўскай, бадзёрай, практычнай, верацяном актыўнасьцi. На вячэру падсмажыла сьвiнiну - так званыя порк чопы. Елi з варанай бульбай, зялёным гарошкам з банкi. I паўтарылi тосты за сяброўства й супрацоўнiцтва.

Падчас перадаваньня вячэрнiх навiнаў Вера зь цiкавасьцю слухала паведамленьнi пра рух на галоўных дарогах, якiя тут называюць экспрэсвэйс. Найшырэйшая зь iх, дзе можна ехаць максымальнай скорасьцю 80 кiлямэтраў на гадзiну, як вялiкi вуж цягнецца праз горад з усходу на захад. Яна на дванаццаць палосаў, цi, як мясцовыя называюць, лiнiяў. У многiх месцах яна то крыху разгалiняецца, то злучаецца. Агульна гаворачы, гэтая адна дарога, яе можна было-б назваць супэраўтастрадай - абыймае шэсьць дарог у адным i шэсьць у супрацьлеглым кiрунку. Iншыя, падобныя, хоць i меншыя аўтастрады, лучылi горад з усходу, i захаду, беглi i ўскосна з паўдня на поўнач. Горад рос з дынамiкай малаведамай у якiм iншым месцы гэтага кантынэнту. Вялiкiя грошы ўкладалiся ў разрост сеткi супэрмадэрных дарогаў i падзямельнага мэтро.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату