• 1
  • 2

гэтым жа ўтварылi камiтэт узаемадапамогi. Тут таксама злажылiся, каб было пра чорны дзень. Мала што можа здарыцца. Але галоўным чынам мы даручылi камiтэту наглядаць, каб ва ўсiх была аброблена i засеяна зямля. А дзеля гэтага ён вёў парадак - то таму, то другому загадае, каб каня даў, каб сам пайшоў памог, - але больш за ўсё дык сам камiтэт рабiў прыклад.

Ось так за год, другi дык i прывыклi, каб гэта пра ўсё абгаварваць (а мы кожную нядзелю збiралiся ў школу, там у нас было ўсё) ды гуртам i рабiць свае справы. А тым часам вачавiдкi ўсяго i прыбываць стала i перайначвацца.

Наша таварыства з камiтэтам завялi супольную гаспадарку. Узялi ды ўзадралi выган дый засеялi. Парасло жыта лепшае, як ва ўсiх. Вось мы гэта паглядзелi дый згаварылiся - апроч пяцi гаспадароў - усё поле абрабляць супольна. Бач, i палеткi льга зрабiць большыя, ды з машынаю льга праехацца, а таварыства наша к таму часу ўжо i прыдбала жняярку ды двухлямешных плугоў са тры, цi што; дык з таго часу i пайшла гаворка, што красназорцы зямлi сцуралiся. А мы не то сцуралiся, а яшчэ мацней да яе прытулiлiся.

- Дык вось яно як у вас, а я думаў, што i сапраўды адцуралiся ды куды выехалi, цi што, як мне тая баба нагаварыла, - загаварыў я i запытаўся: - А калi ж гэта вы пазабудоўвалiся гэтак?

- А вось за гэтыя ўсё ж гады. Скора, як стала савецкая ўлада, мы дзерава дасталi. А цяпер памаленьку i будуемся... Ну, я ўжо злезу: мне трэба вось гэтаю дарожкаю. Гэта ж вось было балота, а гуртам ужо асушылi, цяпер хоць з канём едзь.

- То бывай здароў, - адазваўся я i заматаў пугаю, а сам сабе падумаў: 'Вось як мужыкi адцурваюцца зямлi'. I ўспомнiлiся словы нябожчыка Мiхаля: 'А розум хоць цiха, памаленечку, ды ўсё расце i паднiмаецца на ногi сярод мужыкоў'.

Дык ось, браткi, i смякайце ды самi на дарогу выбiвайцеся!

1922 г.

  • 1
  • 2
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×