i сам, нажом кавалачкi хлеба i клаў на iх сардзiны. Кубiк хлеба, кавалачак сардзiны. I ён не сварыўся, хоць нiчога больш не было. Яшчэ кубiк хлеба i яшчэ кавалачак сардзiны. Ад яго бязвiннасцi рабiлася моташна.

- Пяцьсот старых франкаў, - закрычала Марта, - ты разумееш? Бакалейшчыца дала мне аднаго Гюго*.

* На старых пяцiсотфранкавых бiлетах быў змешчаны партрэт Гюго.

- Я ж табе казаў...

Ён не скончыў фразы, але яго лоб наморшчыўся; яму не ўдалося падчапiць дзюбкай нажа галаву сардзiны. I сапраўдная Марта, якая не падала духам у цяжкiя часы, адчула, што яе асуджаюць, i сказала тое, што гняло яе душу.

- Пяцьсот франкаў за подласць! - прастагнала яна.

- Няма чаго скардзiцца, для нас i гэта грошы, - сказаў Адрыен.

Марта ўздыхнула i замаўчала. На словы яна таксама была небагатая.

- Для нас канечне, - паўтарыла яна, перакананая.

Гэта подласць заўжды адчувае сябе камфортна, а такiм, як яны, маленькiм людзям даводзiцца iсцi па гэтым паскудным жыццi пехатой. Яе вочы палагаднелi. Вось, скажам, Адрыен, яго шлях усыпаны дыямантамi.

I гледзячы на гэтага чалавека, на яго залiтыя алеем вусы, якiя рухалiся ў такт са скiвiцамi, калi ён дажоўваў апошнi кавалак, Марта раптам спыталася ў сябе, чаму яна не чуе цяжару на сваiм хворым калене i чаму адчувае нейкае дзiўнае задавальненне ад сваёй няўдачы.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату