прыйшла б...

Мы плылi па азёрах у млечным тумане цёплай ночы i абое маўчалi. Прыгожая была тая ноч! Дзiўны светла-блакiтны месяц ныраў мiж белых хмурынак; лёгкi вецер шапацеў лiсцем ракiт на берагах, пахла сенам, насцеленым у лодцы; як нiколi, энергiчна i гучна квакалi жабы; дзесьцi цяжка прапыхкаў буксiр, цягнучы ў вярхоўе нагружаныя баржы...

- Усё роўна не пайду за Пятра! - раптам парушыла маўчанне Стэфа. - Лепш у вiр галавою...

Дык вось што! Стэфу, значыць, сабралiся выдаць замуж па старому звычаю за каго хочуць бацькi...

- Чаму маўчала дагэтуль? - са злосцю спытаў я.

- Баялася...

- Цяпер пасмялела...

Шкада мне было дзяўчыны. Я-то ведаў, што кахала яна шчыра, аддана, i варта было мне адважыцца, як Стэфа адразу стала б маёй...

Доўгая была тая ноч i вельмi кароткая. Колькi думак, колькi хваляванняў дала яна мне - i нi кроплi смеласцi!

- Аддадуць цябе за таго... Пятра, - уздыхнуў я перад самым свiтаннем. Дзiкiя законы ў вашай праклятай шляхты!

Стэфа прыпала тварам да маiх грудзей i шапнула:

- А мы абыдзем тыя законы...

Гарачая, трапяткая, бязвольная, яна закiнула галаву i заплюшчыла вочы чакала...

- Стэфа, Стэфачка... любая!

Яе бледны ад месячнага святла твар на ўсё жыццё застаўся ў маёй памяцi...

Больш я Стэфу не бачыў.

Яна не кiнулася ў раку, а жыла сабе з невядомым мне Пятром недзе ў другiм месцы. Ды жыла нядоўга: ужо на трэцi год, як я пасля даведаўся, Стэфа вярнулася ў наша сяло ўдавою, з дзяўчынкай на руках, Лiдай...

...Лiда пайшла адганяць ад пожнi гусей. Колькi iх тут? Пэўна, некалькi тысяч. Яны вунь i на азёрах, як вялiзныя белыя лiлii, яны i на лузе бялеюць, нiбы купiны, пакрытыя снегам, яны аж пад лесам, у хмызняку - усюды!

Гляджу на яе хаду, постаць i жыву яе маладосцю.

Да чаго ж здорава, да чаго шчодра надзялiла прырода гэты куток! Моцна, аж галава кружыцца, пахне лугавымi краскамi. I адзiная хатка бакеншчыка на беразе, дзе я спынiўся на адпачынак, i стромкi бор, за якiм схавалася наша сяло, i рака з яе незлiчонымi азёрамi мiж бясконцых лугоў, i сiняе неба над галавою - усё тут адметнае, асаблiвае, бо хвалюе яно мацней, чым любыя iншыя мясцiны, якiх нямала ў жыццi мне давялося пабачыць.

Лiда вярнулася з вялiкiм букетам.

- Буду плесцi вянок, - сказала яна, усеўшыся побач.

Сорамна старому чалавеку глядзець на прыгожы твар, на ружовыя вусны i светлыя, iскрыстыя, нiбы тыя азёры, вочы маладой дзяўчыны, але побач з Лiдай я забываўся на свае гады, на сiвiзну скроняў, на глыбокiя барозны, што пакiнуў на лбе няўмольны гаспадар i ўладар нашага жыцця - час...

- Не надакучыла табе, Лiда, адной з гэтымi гусьмi? - асцярожна спытаў я.

Дзяўчына задумалася.

- Як сказаць, дзядзька Мiкола... Яно-то хочацца да людзей, з людзьмi... i раптам: - Прывыкла я. Вось выганю гусей да ракi i забудуся, што адна. Вы не смейцеся, але я з iмi нават размаўляю iншы раз... I з сонейкам размаўляю, i з ракою...

- А я не смяюся. Сам люблю з прыродай пагаварыць.

- Праўда? - загарэлiся вочы дзяўчыны. - Гэта невялiкi грэх, можна?

- Размаўляць можна. Размаўляйце. Толькi волю яму не давай, а то i да граху недалёка...

Я не мог гэтага не сказаць. Няхай ведае, што я ўсё чуў. Папярэдзiць, адгарадзiць гэтую крыштальную чысцiню ад усяго бруднага раптам стала для мяне неадхiльным клопатам.

Лiда адразу збянтэжылася, потым апусцiла галаву, абмякла.

У сваёй бездапаможнасцi яна апярэдзiла матку. 'Пойдзе за Станiславам, за тым рудым чортам, на ўсё адважыцца, бо кахае яго. На пагiбель сваю кахае!' - у злосцi думаў я, чакаючы адказу.

Лiда раптам узняла галаву.

- А вы людзям не верце. Станiслаў прыходзiць сюды, праўда, але так, пагутарыць...

Добра, што Лiда падумала так, а не iнакш. Тады б яна не стала гучна размаўляць з каханым i я не меў бы больш магчымасцi слухаць галасы на вадзе.

Я знарок паглядзеў дзяўчыне ў твар i ледзь стрымаўся, каб не папракнуць яе.

Лiда зразумела мой позiрк i зноў апусцiла галаву.

- Кахаю я яго... - нiбы ў апраўданне, цiха сказала яна. У гэтым голасе было ўсё: пакорлiвасць, роспач i боль спакутаванай душы. Трэба было што-небудзь адказаць, суцешыць, дапамагчы добрым словам, парадай...

- Калi ён не пойдзе ў калгас, не стане, як усе людзi, дык i блiзка не падпускай да сябе, а то... - Я падняў з зямлi змяты сiнi званочак i, паказаўшы на кветку, дадаў: - Глядзi! Была кветка прыгожай, вабiла - ты сарвала яе. Цяпер вось кiнула. А таму, што неасцярожна абыходзiлася з ёю, не шанавала прыгажосцi...

Дзяўчына збялела. Вялiкiя светлыя вочы глянулi на мяне з мальбой i страхам, нiбы прасiлi лiтасцi. Адмоўна пакруцiўшы галавою, Лiда раптам закрыла рукамi твар i глуха прагаварыла:

- Нiколi... Цяпер-то ўжо хай лепш едзе...

Я зразумеў, як цяжка ёй было сказаць тыя словы! I маўчаў, бо ведаў, што ўсякая гаворка будзе лiшняя. А калi душэўны боль у дзяўчыны сцiх, бура ўляглася, мы, як добрыя сябры, цэлы адвячорак гаварылi пра гусей i рыбу. Я нават памог Лiдзе загнаць яе незлiчонае 'белае войска' на птушнiк. А на развiтанне аддаў да язя яшчэ i акунёў.

- Хай мацi дома юшкi наварыць... Без акунёў яна, як чай без цукру, нiкуды не вартая!

Некалькi дзён пасля гэтага я з прыемнасцю слухаў песнi, якiя спявала на сваiм 'камандным пункце' Лiда. Яны былi нейкiя задумлiвыя i сумныя. Мо таму, што Станiслаў больш да яе не прыходзiў.

...Больш маiм каханнем

Ён не даражыць,

Як жа да свiтання,

Людзi, мне дажыць?

Пасмяюцца людзi

Над чужой бядой...

Ой, баляць мне грудзi,

Баляць маладой!..

I чым больш мiнала дзён, тым сумнейшыя былi песнi. 'Нiчога, - супакойваў я сябе. - Пройдзе час - забудзецца, пакахае другога, дастойнага...'

Ды аднойчы падвечар...

- Гвардзейскае прывiтанне камандзiру войска белага! - данёсся па вадзе п'яны голас Станiслава.

- Ой, Стасiк!.. Прыйшоў... Думала, што паехаў не развiтаўшыся. Я тады была надта жорсткая, праўда?

- Кусалася як сем д'яблаў!

Цi варта гаварыць, як хваляваўся я, седзячы за паўкiламетра ад Лiдзiнага 'КП'? Хiтры Стась дзейнiчаў разумна, разлiчана. Ён прыйшоў у самы крытычны момант, калi дзяўчына, можа, больш за ўсё яго чакала...

- Ты сёння, бачу, вясёлая. Цi не закахалася ў каго?

- Учора мне аванс налiчылi. Падумаць толькi - шэсць тысяч рублёў! Сама бачыла ў ведамасцi...

- Здорава!

- Гэта мне гусi на сваiх крыллях прынеслi... На лета яшчэ большую чараду вазьму! - i заспявала: - 'Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець...' Не лезь! Прымi рукi... Хоць раз бы пасядзеў, як чалавек.

- Ты пачакай заўчасна радавацца! - перапынiў яе грубы голас. - Хоць я i не веру, але... ходзяць чуткi, што тваё войска без баёў радзее. Чакай рэвiзiю...

- А я не баюся. Хоць дзесяць рэвiзiй! Ад няма чаго рабiць ходзiш па сяле ды плёткi збiраеш. Новую

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату