светла. Там - настаўнiца, мацi Мiкiты i мiлiцыянер. У правай частцы, аддзеленай перагародкай з дзвярамi, больш цёмна - каморка, пасярод якой стаiць Мiкiта i абмацоўвае сваю галаву. Пацукоў i Томiса - няма.

МIКIТА: Я стаў хлопчыкам! Я зноў стаў хлопчыкам! I хваста няма! Напэўна таму, што нарэшце зрабiў добры ўчынак - вызвалiў Томiса.

МIЛIЦЫЯНЕР: Нейкi дзiўны грукат.

НАСТАЎНIЦА: I ранiцай такi быў, калi Мiкiта знiк.

МIЛIЦЫЯНЕР: Дык вы кажыце, што ў апошнi раз бачылi Мiкiту тут?

НАСТАЎНIЦА: Так.

МАЦI: Мне здаецца, што я адразу пасля груката чула ягоны голас.

МIЛIЦЫЯНЕР: А ў каморцы вы шукалi?

НАСТАЎНIЦА: Шукалi. Мы ўсё навокал перавярнулi, але яго нiдзе няма.

Мiкiта падыходзе да дзвярэй, расчыняе iх i асцярожна прасклiзвае ў гардэроб. Пабачыўшы мацi, кiдаецца да яе.

МIКIТА: Мама! Матулечка! Родная мая! Як я цябе даўно не бачыў! Прабач мяне за тое, што я быў такi дрэнны! Я буду добрым. Я больш не буду такiм дрэнным! I вы мяне прабачце, Алена Анатольеўна. А дзяздя мiлiцыянер навошта - мяне шукаць?! I вы мяне прабачце, дзядзя мiлiцыянер - я наўмысна схаваўся ў каморцы, але цяпер шкадую.

МАЦI: Я таксама вельмi рада цябе бачыць! Ну што ж ты, Мiкiтка, так усiх перапужаў, сынок ты мой?!

Мацi абдымае Мiкiту.

НАСТАЎНIЦА: Добра, што ты, Мiкiта, знайшоўся - увесь клас хваляваўся!

МIЛIЦЫЯНЕР: Ну - добра тое, што добра сканчаецца!

Гучыць музыка i апускаецца завеса.

КАНЕЦ

5 - 14 мая 2001 года

г.Вiцебск

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×