каралеўскага маршала. Але леў сказаў:

- Пачакай! Спярша я вiно пакаштую, - нацэдзiў сабе паўконаўкi ды выпiў яго. - Гэтае будзе крыху лепей, але ўсё ж такi i гэтае не тое.

Раззлаваўся тады вiначэрп ды сказаў:

- Цi можа такi дурны звер у вiне разбiрацца?

Але леў даў яму ў вуха, - той так i пакацiўся на зямлю; i калi падняўся на ногi, ён павёў iльва, нi слова не кажучы, у асобны невялiкi склеп, дзе стаяла каралеўскае вiно, якое не давалi пiць анiкому з людзей. Нацэдзiў леў спярша сабе паўконаўкi, пакаштаваў вiна ды кажа:

- Гэта, бадай што, сапраўднае, - i загадаў вiначэрпу налiць яго шэсць пляшак.

Потым паднялiся яны наверх. Выйшаў леў са склепа пахiстваючыся, быў ён трошкi пад хмелем, i павiнен быў вiначэрп аднесцi яму вiно да самых дзвярэй карчмы; тут узяў леў кошык у пашчу ды прынёс яго свайму ўладару.

Сказаў паляўнiчы:

- Бачыш, гаспадар, цяпер ёсць у мяне хлеб, i мяса, i гароднiна, i салодкае, i вiно - усё, што есць ды п'е сам кароль; а зараз я са сваiмi звярмi папалудную.

Ён сеў, пачаў есцi ды пiць i даў таксама паесцi ды папiць зайцу, лiсiцы, ваўку, мядзведзю ды льву; быў ён вясёлы, - ён ведаў, што каралеўна па-сапраўднаму кахае яго. Вось папалуднаваў ён ды кажа:

- Ну, гаспадар, я паеў ды папiў па-каралеўску, а зараз пайду ў каралеўскi замак ды ажанюся з каралеўнай.

А гаспадар пытаецца:

- Як жа гэта можа здарыцца, калi яна мае жанiха i сёння будуць ладзiць вяселле?

Выцягнуў тады паляўнiчы насовачку, што дала яму каралеўна на Драконавай гары, а ў iм былi завязаныя сем языкоў страшыдла, ды сказаў:

- Мне гэтыя знакi доказу дапамогуць.

Агледзеў гаспадар насоўку ды кажа:

- Калi я ўсяму i паверыў, дык ужо гэтаму нiзавошта веры не дам i стаўлю ў заклад сваю карчму разам з дваром.

Дастаў паляўнiчы кашалёк з тысячаю чырвонцаў, паклаў яго на стол ды кажа:

- А я стаўлю тысячу чырвонцаў.

Пачаў кароль пытацца ў сваёй дачкi падчас балявання:

- А чаго хацелi ўсе гэтыя дзiкiя звяры, што прыходзiлi ў мой замак ды зноў пайшлi?

- Я гэтага сказаць не смею, - адказала яна, - а вы паклiчце гаспадара гэтых звяроў, ён вам ўсё i раскажа.

Паслаў кароль свайго служку ў карчму ды загадаў яму запрасiць да сябе незнаёмца; слуга з'явiўся туды якраз у той час, калi паляўнiчы бiўся аб заклад з гаспадаром карчмы. I сказаў паляўнiчы:

- Вось бачыце, гаспадар, а кароль прыслаў жа свайго служку ды запрашае мяне з'явiцца, але я так проста не пайду. - I ён звярнуўся да каралеўскага служкi: - Перадайце маю просьбу каралю, каб прыслаў ён мне каралеўскае адзенне, карэту, запрэжаную шасцярыком, ды служак, якiя мяне суправаджалi б.

Пачуў гэта кароль ды кажа да сваёй дачкi:

- Што мне рабiць?

- Загадайце яго прывезцi, як ён гэтага патрабуе, - сказала яна, - i вы зробiце правiльна.

Паслаў тады кароль яму каралеўскае адзенне, карэту, запрэжаную шасцерыком коней, ды служак, якiя яго суправаджалi б.

Убачыў паляўнiчы, што па яго прыехалi, ды кажа:

- Вось бачыце, гаспадар, а зараз мяне адвязуць, як я i патрабаваў, - i ён адзеўся ў каралеўскае адзенне, узяў насовачку з драконавымi языкамi ды падаўся да караля.

Убачыў кароль, што той прыехаў, ды кажа да сваёй дачкi:

- Як мне належыць прыняць яго?

- Вы павiнны выйсцi яму насустрач, - сказала яна, - i вы зробiце правiльна.

Вось выйшаў яму насустрач кароль, павёў яго ў замак, а следам за iм iшлi ўсе ягоныя звяры. Кароль запрасiў яго сесцi побач з сабою ды каралеўнай, - а маршал сядзеў з другога боку ад яго як жанiх, але паляўнiчага ён цяпер не пазнаў.

I вось якраз прынеслi ў гэты час сем галоў дракона, каб госцi на iх паглядзелi, i сказаў кароль:

- Гэтыя сем галоў адсек у дракона маршал, таму я выдаю дачку сваю сёння за яго замуж.

Тады ўзняўся з-за стала паляўнiчы, раскрыў сем драконавых пашчаў ды спытаўся:

- А дзе ж сем языкоў дракона?

Спалохаўся маршал, збялеў i не ведаў, што адказаць; нарэшце ён прамовiў, калоцячыся:

- У драконаў языкоў не бывае!

- Так, iх не варта мець хлусам, але драконавыя языкi - гэта знак доказу пераможцы!

Паляўнiчы развязаў сваю насоўку, дзе ляжалi сем языкоў, ды прыклаў кожны з iх да пашчы дракона, - i языкi якраз падышлi да кожнай з iх. Потым ён дастаў насовачку, на якой было вышытае iмя каралеўны, паказаў яе нявесце ды спытаўся, каму яна падаравала яе. Яна адказала:

- Таму, хто забiў дракона.

Тады ён паклiкаў сваiх звяроў, зняў у кожнага з iх каралi, а з iльва залаты замочак, паказаў iх нявесце ды спытаўся, каму яны належаць.

- Каралi з залатым замочкам, - адказала яна, - былi мае, я падзялiла iх памiж звяроў за тое, што яны дапамаглi адолець дракона.

I сказаў паляўнiчы:

- Калi я ляжаў на полi бою стомлены ды заснуў, дык з'явiўся маршал i адцяў мне галаву. Потым ён аднёс каралеўну ды абвясцiў, быццам бы гэта ён забiў дракона; а тое, што ён схлусiў, я даказваю драконавымi языкамi, вось гэтай насовачкай ды каралямi.

I ён распавёў, як выратавалi яго звяры з дапамогай чарадзейнага кораня, як цэлы год ён блукаў разам з iмi па свеце, а цяпер зноў вярнуўся сюды i даведаўсяд пра падман маршала ад гаспадара карчмы.

Тады спытаўся кароль у сваёй дачкi:

- Цi праўда, што гэты чалавек забiў дракона?

Яна адказала:

- Так, гэта праўда. Цяпер я магу адкрыць злачынствы маршала, бо ўсё высветлiлася без майго ўдзелу; ён узяў з мяне абяцанне маўчаць. Вось чаму я прасiла святкаваць вяселле не раней як праз год ды адзiн дзень.

Тады кароль загадаў паклiкаць дванаццаць дарадцаў, каб яны вынеслi маршалу прысуд; яны прысудзiлi, што ён павiнен быць разадраны чатырма быкамi. Маршала пакаралi смерцю, а кароль аддаў дачку сваю замуж за паляўнiчага i прызначыў яму ў спадчыну ўсё каралеўства. Вяселле адсвяткавалi ў вялiкай радасцi, i малады кароль загадаў паклiкаць свайго роднага бацьку ды прыёмнага i ўзнагародзiў iх вялiкiмi скарбамi. Не забыў ён i пра гаспадара карчмы, - ён паклiкаў яго ды сказаў:

- Вось бачыце, гаспадар, я з каралеўнаю ажанiўся, i вашая карчма з дваром, значыцца, цяпер мае.

Сказаў гаспадар:

- Так, яны цяпер вашыя па праву.

Але малады кароль сказаў:

- З ласкi маёй няхай карчму i двор гаспадар пакiне сабе, i дарую я яму яшчэ тысячу чырвонцаў у прыдачу.

I былi малады кароль i маладая каралева вясёлыя i задаволеныя i зажылi ў шчасцi разам. Ён часта выязджаў на паляванне, гэта было для яго вялiкай радасцю, i верныя звяры заўсёды яго суправаджалi.

Паблiзу знаходзiўся лес, пра яго казалi, што там нячыстая сiла вядзецца, i хто ў яго трапляў упершыню, таму было цяжка выбрацца назад. Але маладому каралю дужа захацелася ў тым лесе папаляваць, i ён не даваў старому каралю спакою, пакуль той, нарэшце, гэта яму дазволiў.

Вось выехаў малады кароль з вялiкаю свiтай i, заязджаючы ў лес, заўважыў беласнежную самку аленя ды сказаў сваiм людзям:

- Вы пачакайце тут, пакуль я вярнуся назад, я хачу ўпаляваць цудоўнага звера, - i ён паскакаў следам за ёю ў самую гушчэчу лесу, а за iм пайшлi толькi ягоныя звяры.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату