жыцця.

Спадзяваўся на гэта i сам Юзюк, але чым менш часу заставалася да рэгiстрацыi шлюбу ў сельсавеце, тым мацней краталася 'карцечына'ў сэрцы хлопца.

I вось Юзюк зноў крочыў па лясной дарозе ў бок Застарыч. На гэты раз хада яго была рашучай, ён не заўважаў нiчога - нi прыгажосцi, нi сваiх сябровак вавёрак, нi птушак.

З кожным крокам яму здавалася, што ён паступова выходзiць з цемры, з пакутаў, хаця iшоў насустрач няведама чаму.

Юзюк круцiў i пракручваў у думках бацькавы словы, якi сёння падышоў першы раз за мiнулы год з напамiнаннем пра тое забойства.

- Выкiнь, сынок, з галавы... Цi ж ты хацеў гэтага? Яго не вернеш, а ты ўратаваўся ад турмы...

Не, Юзюк увесь гэты час не выкiдваў з галавы нiчога, не заглушаў боль у сэрцы, не шукаў уцехi, а наадварот, толькi i думаў пра гэта, толькi караў сябе i адчуваў, што так яго жыццё працягвацца не можа.

'Эх, тата, - думаў Юзюк, - ад турмы ты мяне ўратаваў... Цi ж магчыма ўратавацца ад самога сябе?..'

Алену здзiвiў i напужаў выгляд Юзюка.

- Што з табой, Юзя? Я цябе нiколi такiм не бачыла. Ты што... перадумаў?..

Юзюк ледзь стрымлiваў сябе, голас дрыжаў:

- Аленка! Я хачу папрасiць у цябе прабачэння... Мы павiнны... Я абавязаны...

Алена спыталася больш настойлiва, з трывогай у вачах:

- Дык ты перадумаў?! Так? I што, вяселля не будзе?..

Юзюк цiха пацвердзiў:

- Вяселля хутчэй усяго не будзе... А магчыма, яно адкладваецца... Усё цяпер будзе залежаць ад цябе.

- Што ўсё? Што ты надумаў? Я нiчога не разумею!..

Юзюк узяў яе за рукi i сцiснуў iх.

- Прашу цябе, не пытайся больш нiчога... Пра ўсё даведаешся хутка сама. Я не магу табе болей нiчога сказаць. Не магу! Язык дзеравянее. Помнi толькi адно: я кахаю цябе! Цябе адну!..

Юзюк пусцiў яе рукi i крутнуўся, каб iсцi.

- Куды ты?! - хутчэй крыкнула, чым спыталася дзяўчына.

Юзюк горка ўсмiхнуўся:

- Насустрач свайму лёсу... А ён чакае мяне ў раёне - у мiлiцыi...

- Што ты пляцеш? - крычала Алена. - Цябе выклiкаюць у мiлiцыю?

- Не! Сам iду! - рашуча сказаў Юзюк, i не было на свеце той сiлы, якая б прымусiла павярнуць яго назад.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×