- 1
- 2
хваляванне душы, млявая асалода цела?
Нашто разлiваюцца гэтыя спакушальныя чары, калi людзi ўсё роўна iх не бачаць - бо спяць у ложках? Дзеля каго ж гэтае непаўторнае сваёй прыгажосцю вiдовiшча, гэтая паэзiя, якую неба так шчодра пасылае на зямлю?
I абат не знаходзiў адказу.
А ў гэты момант унiзе, на краi лугу, пад шатамi дрэваў, ахутаных зiхатлiвай смугой, паказалiся дзве постацi.
Адна з iх, вышэйшая, - гэта быў мужчына. Ён абдымаў сваю сяброўку за плечы i час ад часу цалаваў яе ў лоб. Яны нечакана ажывiлi нерухомы навакольны пейзаж, што быў дасканалым фонам той боскай карцiны. Здавалася, што гэтыя двое складаюць адну iстоту, дзеля якой якраз i была створаная гэтая цiхая светлая ноч... Яны iшлi насустрач святару, нiбы жывы адказ, якi Пан Бог слаў на яго запытаннi.
Абат так i стаяў усхваляваны i ўражаны, сэрца яго моцна бiлася. Яму здавалася, што перад iм нешта бiблейскае, накшталт кахання Руфi i Боаза, здзяйсненне волi айца нябеснага ў самым высакародным увасабленнi - як у Святым пiсаннi. У галаве яго пачалi гучаць радкi з 'Песнi песняў', палкiя воклiчы, заклiкi цела, уся палымяная паэзiя гэтага трапяткога i пяшчотнага твора.
I ён сказаў сам сабе: 'Можа, Бог стварыў гэтыя ночы, каб прыхаваць пад таямнiчым покрывам iдэал людскога кахання?'
Ён адступаў перад гэтымi двума, што iшлi абняўшыся. Дзяўчына была яго пляменнiцай. Але ён баяўся пайсцi супраць Бога. А можа, Бог i дазваляе каханне, калi ён атуляе яго такою прыгажосцю?
I ён уцёк збянтэжаны, амаль саромеючыся, быццам пераступiў парог святынi, у якую не меў права ўвайсцi.
- 1
- 2