мылiцай, але толькi паранiў яго ахоўнiку нос.
Палкоўнiк крычаў на ўсю моц:
- Сачыце за бяспекаю вязня!
Нарэшце дабралiся да гарадской ратушы. Турэмны пакой быў адчынены, Вальтэра Шнафса развязалi i кiнулi ўсярэдзiну.
На варту вакол будынка было пастаўлена дзвесце ўзброеных салдатаў.
I тады, нягледзячы на голад, якi мучыў яго доўгi час, прусак, звар'яцелы ад радасцi, пачаў скакаць; ён скакаў утрапёна, ускiдваючы рукi i ногi, ён крычаў нешта немым голасам i скакаў - заўзята, нястрымна, пакуль не павалiўся, знямоглы, на каменную падлогу каля сцяны.
Ён быў палонны Ўратаваны!
Вось так, усяго праз шэсць гадзiн акупацыi, замак Шампiнье быў адбiты ў ворага.
Гандляр-суконшчык, палкоўнiк Рацье, якi ўзначальваў у гэтай аперацыi лярош-уазэльскi атрад нацыянальнай гвардыi, быў узнагароджаны.