• 1
  • 2

надзець старую кашулю, дагнала iх каля будана, лёгка сьлiзганула сьледам, хутка распалiла вугольле, ужо задымленае i згаслае, падала княжычу зрэбны мех зь дзiркамi замест рукавоў, шырокi скураны пас, а таксама палатняную повязь, каб не захiлялi твар валасы.

- Дык што табе каваць? Баявую сякеру з наканечнiкам, нож цi дзiду?' (стар.14) (Спадзяюся Вы зразумелi, што Альгерд выбраў апошняе, iнакш назва ў рамана была б iншая.)

'Дзяўчынка падыйшла да кавадла, а Вольжыч усеўся каля дзьвух вялiкiх скураных мяхоў з драўлянай адтулiнай-сьвiстулькай на канцы аднаго зь iх.

- Я пабуду ў падручных, а пасьля i сам папрацую, - растлумачыў ён. Дыханьне мяхоў, шумнае, глыбокае, хутка разьдзiмала агнiска, а Лозка схапiла абцугамi чорны-шэры кавалак астылага жалеза i кiнула яго на вугольле.' (тамсама) '... Узорысты, як лiст алешыны, плаўна пераходзячы з круглага ў тонкае вастрыё, чырвоны наканечнiк дзiды ляжаў перад княжычам.

- Ну як, княжыч? Як мая Сьпешка-Спарышка робiць?' (стар.16)

Што i казаць добры каваль атрымаўся з Лозкi, тым больш, што крыху далей пiсьменьнiца больш падрабязна апавядае пра яе фiзiчныя дадзеныя: 'I таму ён (Альгерд - Leod), не даючы сабе разьняволiцца, схапiў яе (Лозку Leod) за руку - худую, тонкую, падобную да заячае лапкi'. (стар.36) Мабыць вось гэтай 'заячай лапкай' яна i выкавала Альгерду знакамiтую дзiду, якой ён будзе карыстацца ў самыя значныя моманты свайго жыцьця, а менавiта спачатку выратуе бацьку - Гедзiмiну - жыцьцё, дый сам абаронiцца зь яе дапамогай ад наймiта-забойцы. Трэцьцiм разам знакамiтая дзiда згуляе вырашальную ролю ў двубоi памiж Альгердам i Яўнутам, чацьвертым - дапаможа перамагчы татарскага хана Кутлубея, апошнiм разам датыкнуўся Альгерд сваёй чароўнай дзiдай сьценаў Масквы.

А зараз, вельмiшаноўныя, прашу прысядзьце, а то зьнянацку яшчэ бухнецеся проста на падлогу, бо сп. Iпатава на старонцы 72 свайго раману зрабiла сенсацыйнае адкрыцьцё, якое зробiць 'гонар' не толькi ёй, але i ўсёй Беларусi найперш у вачох немцаў. (Былi ўжо такiя прыклады, калi кнiжкi сп. Iпатавай выходзiлi адразу на дзьвух мовах: па-беларуску i па-нямецку.) Дык вось, нямецкiя чытачы, напэўна, будуць вельмi ўражаны гэтым адкрыцьцём i, магчыма, выйдуць з прапановай намiнаваць галоўную беларускую пiсьменьнiцу на званьне 'ганаровая грамадзянка гораду Кёльну'. Болей ня буду тамiць чытача. Чытайце, зайздросьце, пiша старшыня Саюзу беларускiх пiсьменьнiкаў: 'Ён (Альгерд - Leod) падыйшоў, моўчкi абняў жонку (Марыя Вiцебская - Leod) i прытулiў да сябе. Ад яе пахла коленскай (еаu de cologne? - Leod) вадой.' Дзеяньне другой часткi раману адбываецца ў Вiцебску ўзору 1341 году, а згодна сьцьверджаньня аўтараў 1- га тому Беларускай Энцыкляпэдыi (стар. 144) парфумны сьпiртаводны раствор пахучых рэчываў - лiтаральна ў перакладзе з францускай - кёльнская вада - упершыню быў састаўлены ў 1720-я гады! Па iншых крынiцах знакамiты трайны адэкалён быў створаны ў 1694 годзе. Як тут не ўзгадаць бессьмяротнага героя сп. Гогаля, якi сам таго не разумеючы (па надзвычайнай прастаце сваёй) пажадаў зьдзiвiць насельнiкаў правiнцыйнага расейскага гарадку 'супом в кастрюльке, который приехал прямо из Парижа; откроют крышку - пар, которому подобного нельзя отыскать в природе'. Такiм чынам, i жыхары Кёльну, ды наогул немцы з падачы сп.Iпатавай могуць ганарыцца: тэрмiн стварэньня калёнскай вады ўзрос амаль на чатырыста год, а жыхары Вiцебску i беларусы, што - Марыя Вiцебская была адной з заканадаўцаў моды старога сьвету. Шкада, што так запозна сп. Iпатава ўзяла ў рукi пяро, толькi на пачатку 3 тысячагодзьдзя! Калi б крыху раней, магчыма, нехта i пагадзiўся б?

На фоне гэтага адкрыцьця неяк блякнуць усе астатнiя 'перлы' Вольгi Iпатавай. Такiя, напрыклад, што Альгерд i Кейстут марылi будаваць у Вiльнi палацы - i гэта ў сярэдзiне XIV стагодзьдзя, калi яшчэ толькi- толькi дабудавалi замак Гедзiмiна са славутай вежай. Яны мараць пра палацы, калi крыжакi аж да 1402 году працягвалi напады на сталiцу ВКЛ. Дзiўныя ў нас князi былi згодна Вольгi Iпатавай. Не палацы, а гарадзскiя сьцены ды абарончыя вежы трэба было будаваць! Цi сп. Iпатава ня бачыць розьнiцы памiж замкам i палацам? Калi нязгодныя, дык цiкава паслухаць колькi ў Вiльнi палацаў было паводле назiраньняў сп.Iпатавай за тым часам?

Па ходу рамана (хоць кнiжка i невялiкая па памеру) пiсьменьнiца забываецца пра што пiсала раней, напрыклад, на стар.57 (No 10-2001) сьцьвярджаецца, што незнаёмы мужчына з Нямеччыны паходзiць з крывiчоў, а ўжо на стар. 71 састарэлы Альгерд разважае: 'А цi сапраўды шчырым быў гэты радзiмiч?' Зразумела, гэты ляпсус магчыма сьпiсаць на старасьць Альгерда, але калi ж ягоны прах пакрыўдзiцца? Што будзе тады? Лепей не браць грэх на душу, лепш выправiць пiсьменьнiцы сваю памылку.

Гэтаксама не разабралася сп. Iпатава з такiмi катэгорыямi насельнiцтва ВКЛ як 'сьмерды' i 'зямяне'. Здаецца, згодна меркаваньняў дасьведчаных людзей, гэта зусiм розныя катэгорыi, якiя стаялi на розных ступенях сацыяльнай лесьвiцы ВКЛ, хоць i мелi таксама пэўныя правы. 'Зямяне', згодна У.М.Вяроўкiна- Шэлюты (глядзi БЭ ў 18т., т.7, стар.133) - 'катэгорыя ваенна-служылага насельнiцтва, частка феадальнага саслоўя', а 'сьмерды', згодна А.Грыцкевiча (ЭГБ ў 6 т., т.6, стар.367) - 'назва сельскага насельнiцтва, так называлi свабодных абшчыньнiкаў'. Каго мела на ўвазе сп. Iпатава здагадайцеся самi: 'Дзядзька Нячай ужо шапнуў слузе Лотышу, i той валок з суседняе хаты спалоханнага зямянiна ў каравай кашулi да каленяў, падпаясанных вяроўкай у драных портках...

Сьмерд затросся нiбыта яго схапiла за каршэнь сама Трасянiца.' (No 9-2001, стар.5)

З аднаго боку вельмi добра, што пiсьменьнiкi раз-пораз забягаюць наперад гiсторыкаў. Гэтым яны падштурхваюць iх на стварэньне добрай манаграфiчнай лiтаратуры. А з другога - вельмi кепска, што пiсьменьнiкi хапаюцца за тэмы, якiя амаль што зусiм не распрацаваныя гiсторыкамi. З-за гэтага папросту немагчыма зьяўленьне добрай мастацкай лiтаратуры. Бо добрая мастацкая проза заўсёды павiнна грунтавацца на выбiтных навуковых дасьледваньнях. Так, напрыклад, зьяўленьне шэдэўра сусьветнай лiтаратуры 'Жазэф Фушэ' Штэфана Цвайга было б немагчымым бяз манумэнтальнай манаграфii Луi Мадлэна. I аўтар, класiк сусьветнай лiтаратуры, зусiм не робiць спробаў схаваць гэты факт. У нас усё наадварот, пiсьменьнiкi бягуць наперадзе паравоза. Дый здаецца гiсторыкi заслугоўваюць зьедлiвых шпiлек, бо, за рэдкiм выняткам (Г.Сагановiч), i зусiм не сьпяшаюцца напiсаць нешта цiкавае пра беларускiх уладароў. Адсутнасьць фундаментальных працаў па беларускай гiсторыi спараджае зьяўленьне такiх недасканалых твораў, да якiх у поўнай меры трэба аднесьцi i новы раман Вольгi Iпатавай. Як на мой суб'ектыўны погляд, беларускiм гiсторыкам, публiцыстам i пiсьменьнiкам патрэбна зрабiць тое самае, што Максiм Горкi зрабiў на пачатку ХХ стагодзьдзя ў Расеi: было створана адмысловае выдавецтва, мэтай якога было выданьне сэрыi ЖЗЛ. М.Горкi накiраваў кожнаму колькi-небудзь вядомаму аўтару прапанову абраць сабе некалькi герояў з сусьветнай лiтаратуры i напiсаць у займальнай форме ягоны жыцьцяпiс. Вось так бы i нам, было ў нас дванаццаць каралёў Рэчы Паспалiтай - калi ласка, сп. Г.Сагановiч, А.Грыцкевiч i В.Грыцкевiч, А.Рогалеў, I.Саверчанка, У.Бутрамееў, В.Iпатава, Г.Далiдовiч, А.Федарэнка, А.Пашкевiч, Шышыгiна-Патоцкая, В.Коўтун, I.Масьлянiцына i М.Багадзяж, У.Арлоў, В.Чаропка, Д.Жукоўскi, I.Шамякiн i г.д. вызначыцеся прамiж сябе хто пра каго напiша, i, калi ласка, праз год-паўтара здайце рука(машына)пiсы бiяграфiй гэтых асоб ў выдавецтва. Далей, было ў гiсторыi ВКЛ 22 канцлера - зробiм iхнiя бiяграфii, тое самае пра вялiкiх гетманаў, тое ж пра вялiкiх князеў лiтоўскiх, каралеўскiх малжонак, тое самае пра ўсе найбольш значныя войны, якiя вяло ВКЛ, тое самае пра ўсе саюзы (вунii), якое заключала ВКЛ, зразумела, пытаньням Крэўскай i Люблiнскай вунii асобныя манаграфii. Неабавязкова ўсё рабiць наноў, iншым разам дастаткова перакладаў, бо багата чаго зроблена палякамi, расейцамi i беларусамi, але па-польску. Напрыклад, Казiмiр Кагнавiцкi ў свой час стварыў ажно 6 (шэсьць) бiяграфiй найбольш слынных асобаў роду Сапегаў. Цiкава было пабачыць на сваiх палiцах поўны збор твораў Мiтрафана Доўнар-Запольскага i г.д. Тэрмiновага перакладу на сучасную беларускую патрабуюць шматтомныя архiвы дому Радзiвiлаў i дому Сапегаў, абавязковае перавыданьне Метрыкi ВКЛ, найперш той яе часткi, якая датычыць сучаснай тэрыторыi Беларусi. Пасьля стварэньня гэткага мiнiмуму, спадзяюся, што скарбаў у беларускай лiтаратуры стане значна болей.

25.12.2001

  • 1
  • 2
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату