- 1
- 2
- Добра, - узрадавана адказаў Васiль.
Так i пачалася ў нас з Васiлём узаемадапамога. Усю зiму амаль штовечар ён прыходзiў да мяне ў школу з гармонiкам, сшыткамi i падручнiкамi. Ён мяне вучыў iграць на гармонiку, а я дапамагаў яму спачатку рыхтаваць урокi, а пасля правяраў, цi правiльна ён iх падрыхтаваў.
Устанавiлася такая дружба, што Васiль нiколi не парушаў нашай умоўленасцi, заўсёды падаваў прыклад добрых паводзiн у школе, стаў добра вучыцца i на кожнай вечарынцы быў маiм першым памочнiкам.
З мяне гарманiст не выйшаў. Ледзь-ледзь я навучыўся iграць нейкi вальс ды страданне. Пад вясну ж у школе i ў калгасе было столькi спраў, што нашы з Васiлём заняткi па музыцы прыйшлося спынiць. Хоць, напэўна, i заўважыў ён мой гэты халадок да музыкi, а чацверты клас скончыў паспяхова. Паспяхова ён вытрымаў i экзамены ў сямiгодку. Пачуццё гордасцi за Васiля ахапiла мяне. Я адчуў першую здаволенасць сабою.
Яшчэ прайшоў адзiн навучальны год, i мяне забралi на работу ў раённы аддзел асветы. Летам я развiтаўся са сваiмi вучнямi i з усiмi жыхарамi вёскi. З раёна я паехаў вучыцца ў iнстытут. А Васiль, як мне паведамлялi пры сустрэчах калгаснiкi, паспяхова вучыўся ў сямiгодцы. Яшчэ праз год я зусiм згубiў з поля зроку свайго 'настаўнiка' музыкi.
А час iшоў.
Неяк перад самай вайной атрымаў я камандзiроўку ў Гомель. Працаваў тады iнспектарам школ, i мне часта даводзiлася раз'язджаць. Давялося правяраць паспяховасць вучняў у адной са школ горада. Настаўнiца Марыя Маркаўна, з якой я вёў гаворку, пачала папракаць мяне, што я пайшоў у начальства, кiнуў настаўнiцкую дзейнасць. Яна ўспомнiла многiх сваiх вучняў, якiя сталi ўжо вядомымi людзьмi, часта прысылалi ёй удзячныя пiсьмы.
Мне хацелася даказаць Марыi Маркаўне, што я зусiм не вiнаваты ў тым, што не працую непасрэдна ў школе, а займаюся iнспектаваннем школ.
Яна i слухаць не хацела, усё распякала i распякала мяне. Час ад часу яна называла iмёны тых людзей, якiя пiсалi ёй самыя цёплыя пiсьмы, лiчылi яе самым дарагiм чалавекам.
Так мы прагаварылi з ёю аж да прыцемкаў. Потым я пайшоў у гасцiнiцу.
Настаў цiхi зiмовы вечар. Мяккiя пушынкi снегу ападалi на зямлю, лiплi да вопраткi, да твару.
Я iшоў па вулiцы Талстога ў прыўзнятым настроi. Вось i мост цераз чыгунку. Ён неяк непрыкметна з'явiўся перада мной. Пад iм, пыхкаючы, праходзiў паравоз. Я спынiўся, чакаючы, калi ён пройдзе. Насустрач iшлi людзi, але твараў iх я не заўважаў. Пайшоў павольна далей.
Адзiн з пешаходаў, чалавек рослы, у шынялi, крокаў за пяць перада мной спынiўся. Я прайшоў каля яго.
- Адам Ягоравiч, - не то паклiкаў, не то сам у сябе спытаў гэты вайсковы чалавек.
Пачуўшы сваё iмя, я таксама спынiўся. Чалавек стаяў нерухома. Я паглядзеў на яго i, не пазнаўшы, рушыў далей.
Той на гэты раз мацней сказаў:
- Не пазнаяце, Адам Ягоравiч?
Я зноў спынiўся i яшчэ больш пiльна паглядзеў на вайсковага. А людзi ўсё iшлi i iшлi цераз мост.
А той, хто спынiў мяне, усё ўглядаўся, нiбы здзекаваўся з мяне. Я не пазнаваў чалавека i ўжо быў памкнуўся iсцi.
- Ай-яй-яй, - наляцеў на мяне вайсковы. I не паспеў я павярнуцца да яго, як ён схапiў мяне ў абдымкi i, прыцiснуўшы да сябе, падняў. У мяне ажно дух заняло.
Але твар яго цяпер быў ля мяне зусiм блiзка, i я пазнаў Васiля, свайго першага з вучняў, што даўся мне ў знакi.
- Васiль, Васiль Якiмчук, - разгублена прагаварыў я. - Ды я ледзь пазнаў цябе, мядзведзь ты гэтакi.
Той выпусцiў мяне са сваiх дужых рук i засмяяўся радасна, задаволена.
Я абрадаваўся сустрэчы.
Мы моцна пацiснулi адзiн аднаму рукi.
Васiль, даведаўшыся, што я ў камандзiроўцы, не адпусцiў мяне аднаго, а правёў да гасцiнiцы i там зацягнуў у рэстаран.
Мы прагаварылi амаль да гадзiны ночы.
I якая вялiкая настаўнiцкая гордасць ахапiла мяне! Васiль шчыра i адкрыта сказаў мне, што толькi мае тыя, выдуманыя, музычныя заняткi, мае адносiны да яго, Васiля, паставiлi яго на правiльны шлях, i ён стаў чалавекам. Цяпер Васiль быў адукаваным партыйным работнiкам у нашай слаўнай Савецкай Армii. Ён сам цяпер адказвае за выхаванне байцоў i малодшых камандзiраў. Ён не раз расказваў, а яго з захапленнем слухалi пра тое, як ён на трэцi год прабывання ў чацвертым класе паспяхова закончыў яго i як, адчуўшы сваю годнасць, даў сабе слова нiколi не падводзiць свайго настаўнiка.
Мы развiталiся, як добрыя i даўнiя дружбакi. Абмянялiся адрасамi i вялi перапiску аж да пачатку Вялiкай Айчыннай вайны.
...Я i цяпер працую iнспектарам школ. Тыя два гады маёй работы ў пачатковай школе, затым некалькi гадоў працы ў сярэдняй школе пасля заканчэння iнстытута даюць мне падставы не крыўдаваць на маю iнспектарскую працу, - яна быццам бы прадаўжае ўсю маю выхаваўчую дзейнасць.
I няхай не вельмi нападае на мяне Марыя Маркаўна, што я не працую непасрэдна ў школе.
Ды i я маю не аднаго, а шмат выхаванцаў, якiя мне, гэтак жа, як i Марыi Маркаўне, пiшуць пiсьмы, раяцца са мной, паведамляюць аб сваiх поспехах, аб сваiх радасцях, а часам i аб цяжкасцях. Я так мяркую, што колькi хто з нас нi працаваў у школе, але калi толькi працаваў добра, ён мае сваю гордасць, гордасць настаўнiка, выхаваўцы. Працуючы iнспектарам, я вельмi часта расказваў пра выпадак з Васiлём, пра iншыя цiкавыя эпiзоды са сваёй педагагiчнай практыкi, прыпiсваючы iх другiм настаўнiкам. Для мяне дастаткова было таго, што гэтыя прыклады робяць уздзеянне на маладых настаўнiкаў, дапамагаюць iм iсцi наперад.
Мы, старыя настаўнiкi, часта атрымлiваем пiсьмы ад сваiх выхаванцаў. Яны, гэтыя пiсьмы, за якiмi iснуюць жывыя людзi - героi будоўляў, прамысловасцi i транспарту, наватары сельскай гаспадаркi, знатныя людзi нашай вялiкай савецкай культуры, мужныя нашы абаронцы - воiны i афiцэры Савецкай Армii, гэтыя пiсьмы - дакументы прызнання нашай высакароднай выхаваўчай працы.
Вырашыў я, хай не думае Марыя Маркаўна, што выхваляюся цi знарок для яе гэта раблю, апублiкаваць апошнi дакумент гiсторыi майго Васiля. Я прыводжу адну толькi вытрымку з яго апошняга пiсьма:
'Дарагi i шаноўны Адам Ягоравiч! Не думайце, што калi Вы далёка працуеце, дык я Вам i пiсаць не буду. Пiшу вось, турбую Вас. Скажаце: а што ж цяпер савецкаму генералу рабiць, толькi i пiсаць пiсьмы з далёкай зямлi сваiм землякам? Думайце сабе, як хочаце. Але я вiтаю Вас i жадаю здароўя. Тут, у Германскай Дэмакратычнай Рэспублiцы, нас любяць, да нас прыслухоўваюцца. А гэта таму, што ва ўсiх нас ёсць адна любоў - любоў да мiру i спакою. Я стаю на варце гэтай усенароднай любвi i буду стаяць. Ваш гвардыi генерал-маёр Васiль Якiмчук'.
I як, сябры, не прачнуцца пасля ўсяго гэтага маёй настаўнiцкай гордасцi! Як не радавацца ўсiм нам такiмi выхаванцамi! Iх жа мiльёны!
1959 г.
- 1
- 2