Нармандыю. Чулi?

ВАСАЛЫ. Так!

IЗАБЭЛА. Я сама заб'ю яго!

ВАСАЛЫ. (крычаць) Слава Iзабэле з П'емонта!

IЗАБЭЛА. Д'ябал! Хачу вiна!

РАБЕР. Вось гэта справа! Вось гэта я разумею. (Падае ёй бурдзюк з вiном. Iзабэла п'е).

ЖАН. Ды яна зараз захлынецца!

РАБЕР. Ды хутчэй я палячу, чым яна...

БУМСХАЛЬД. Цяпер мы iм усiм пакажам!

ЖАН. Кроў залье Нармандыю, гэта праўда.

РАБЕР. Першую кроў мы ўжо пусцiлi.

IЗАБЭЛА. Добра! (П'е яшчэ.) П'емонцкае вiно. Што можа быць лепей для П'емонцкай крывi? Каго вы ўжо зарэзалi?

РАБЕР. Мне таксама вiна!

БУМСХАЛЬД. Тут шпiёна герцагскага... Злавiлi ўчора. Па сцежцы прабiраўся. Спачатку прызнавацца не хацеў.

РАБЕР. Не-а. Не ха-цеў. Плакаў усё, прасiў...

ЖАН. Затым Рабер пакалупаў ножыкам яго прыгажэнькi тварык - i той загаварыў.

РАБЕР. Яшчэ як загаварыў. Заспяваў. (Рагоча). Маладзенькi яшчэ такi.

БУМСХАЛЬД. Як выявiлася, ён сакратар бiскупа. Уяўляеш? Казаў, ён у вас тут у манастыры абiваўся, а потым вырашыў вярнуцца да герцага.

ЖАН. Цяпер яму будзе цяжкавата гэта зрабiць.

IЗАБЭЛА. Я памятаю яго. Я... Што вы з iм зрабiлi?

РАБЕР. А што мы робiм са шпiёнамi герцага? Распаролi жывот i пакiнулi крумкачам.

IЗАБЭЛА. (Цiха) Ён зусiм маладзенькi быў.

РАБЕР. Ну i д'ябал з iм. Звярам на ежу пойдзе. Выпi лепш вiна! (Яна доўга п'е).

IЗАБЭЛА. (раптам раз'юшана) Ну i д'ябал з iм! Д'ябал з iмi з ўсiмi, з вырадкамi! Дык вы радыя мяне бачыць?

ВАСАЛЫ. (крычаць) Радыя! Слава П'емонцкаму клану!

IЗАБЭЛА. Звяр'ё! Хачу танцаваць! Музыку! Ну!

БУМСХАЛЬД. Тут? Можа, пачакаеш...

IЗАБЭЛА. Сцiхнi! Тут! Зараз жа! Я тьысячу гадоў не танцавала. У гэтай труне! Танцаваць усiм! Чуеце мяне? Усiм! (Усе танцуюць). Танцуйце! Танцуйце! Весялiце вашую панi! Весялей! Морды весялейшыя! Д'ябал, як я люблю вашы морды! (Раптам спыняецца). Усё. Хопiць. Iдзiце, запрагайце каней. Мы яшчэ павесялiмся. Дома... Я хутка прыйду.

РАБЕР. Што?

IЗАБЭЛА. Я хутка прыйду. Мне трэба закончыць адну справу...

(Васалы выходзяць).

Сцэна 35

(Уваходзяць манашкi).

IЗАБЭЛА. Я пакiдаю вас. Вы ведаеце. Адно абяцаю. Я буду памятаць вас. Я буду малiцца за вас. Чакайце мяне, хутка я вярнуся.

СЯСТРА ВЕНТУРЫЯ. Вяртайся.

СЯСТРА БЕРНАРДА. Няхай Бог не пакiне цябе.

СЯСТРА ГАННА. Злiтуйся над якiм-небудзь палонным у iмя нашай памяцi, i нам на нябёсах лепш будзе.

IЗАБЭЛА. Добра. Я абяцаю.

СЯСТРА МАРЫЯ. Беражы сябе.I даруй нам, калi што не так...

СЯСТРА ГАННА. Сястра Iзабэла...

IЗАБЭЛА. Не! Усё! Сястра Iзабэла памерла. Яе спалiлi разам з Блажэннай Iаанай. Засталася толькi Iзабэла П'емонцкая! Засталося зверанё. I яно хоча крывi! Я вярнуся. Я вярнуся, каб забiваць. Я вярнуся, каб помсцiць. Мой меч чакае мяне. Але калi мяне заб'юць, мы сустрэнемся зноў. Захоўвайце вашую веру. I яна перажыве вас. Бо сказана ў Евангеллi: 'Праўдзiва кажу вам: калi пшанiчнае зерне, што ўпала ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калi памрэ, то дасць шмат плёну'. Вы гэтыя зярняты. Вы... Мне ўжо час... Бывайце!

(Яна выходзiць. Сёстры кленчаць i пачынаюць малiцца. Чуваць песнапеннi).

Сцэна 36

З'яўляецца сястра Iаана. Яна танцуе i спявае, i смяецца, i плача, i танец яе дзiўны i прыгожы, таму што ў iм i Бог, i Сатана, i цемра, i святло...

Зацямненне...

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату