- А хiба не дзiўна, што ён так груба абыходзiцца са сваякамi? здзiвiлася пакаёўка.

- У яго, пэўна, усякай цярплiвасцi не хапiла. Яны толькi i ведалi, што кпiць з яго. А ён, вiдаць, свой пярсцёнак шукаў.

- Цi не думаеш ты ўжо, што пярсцёнак тут, у Хедэбю? - запыталася пакаёўка. - Ён яшчэ можа тады падпалiць дах над нашай галавой i спалiць увесь дом, толькi б атрымаць свой пярсцёнак.

- Вядомая справа, пярсцёнак схаваны тут у якiм-небудзь кутку, - сказала кухарка, - iнакш чаго б Генералу вечна бадзяцца па ўсiм маёнтку!

У той дзень дзяўчына Спак адмовiлася ад аднаго са сваiх цудоўных штодзённых правiлаў - нiколi не прыслухоўвацца да таго, што гавораць слугi пра паноў.

- Пра якi гэта пярсцёнак вы кажаце? - запыталася яна.

- А хiба вы не ведаеце, паненка, што Генерал блукае тут ды шукае свой пярсцёнак з пячаткай? - адказала ўзрадаваная яе пытанню кухарка.

I наперабой з пакаёўкай яна паспяшалася расказаць дзяўчыне Спак гiсторыю абрабавання магiлы i божага суда. Калi ж аканомка выслухала ўсё гэта, то ўжо нi на секунду не засумнявалася ў тым, што пярсцёнак нейкiм чынам трапiў у Хедэбю i схаваны дзесьцi там.

Ад гэтага аповеду даяўчыну Спак дрыжыкi ўзялi, амаль як у той раз, калi ёй упершыню сустрэўся на паддашкавай лесвiцы Генерал. Вось гэтага якраз яна ўвесь час i асцерагалася. А цяпер ужо добра ведала, якi люты i бязлiтасны можа быць гэты прывiд. Было ясна як божы дзень, што, калi, ён не атрымае назад свой пярсцёнак, барон Адрыян памрэ.

Але ледзь аканомка прыйшла да такога заключэння, як яна - асоба вельмi рашучая - адразу ж зразумела, што патрэбна рабiць. Калi гэты пракляты пярсцёнак знаходзiцца ў Хедэбю, то неабходна пастарацца чаго б гэта нi каштавала адшукаць яго.

Яна ненадоўга пайшла ў жылую палову панскага дома, зазiрнула ў спальню, дзе ўсё было па- ранейшаму, узбегла па лесвiцы на гарышча i пераслала пасцель у Адрыянавай мансардзе, каб яна была напагатове на выпадак, калi яму стане лепш i яго можна будзе перанесцi наверх. Затым зайшла ў пакоi да паненак i да гувернанткi - смяртэльна перапалоханыя, яны сядзелi склаўшы рукi, не ў стане чымсьцi заняцца. Яна расказала iм сёе-тое з таго, аб чым даведалася сама, расказала роўна столькi, каб гувернантка з паненкамi зразумелi, аб чым iшла размова, i запыталася, цi не дапамогуць яны ёй адшукаць пярсцёнак.

Вядома, яны адразу ж згадзiлiся. Паненкi i гувернантка пачалi шукаць у пакоях i ў мансардзе. Сама ж дзяўчына Спак накiравалася на кухню i паставiла на ногi ўсiх дваровых дзяўчат.

'Генерал з'яўляўся на кухнi гэтак жа часта, як i ў панскiм доме, падумала яна. - Штосьцi падказвае мне - пярсцёнак дзесьцi тут'.

На кухнi i ў кладоўцы, i ў хлебнай, i ў пiваварнi ўсё было перавернута дагары нагамi. Шукалi ў сценных шчылiнах, у пячных подах, вытрасалi скрынi пасуднiка з прыправамi, абшукалi нават мышыныя норы.

Разам з гэтым дзяўчына Спак не забывала час ад часу перабягаць цераз двор i наведвацца ў спальню. У час аднаго з такiх вiзiтаў яна застала баранэсу ў слязах.

- Яму горш, - сказала баранэса. - Па-мойму, ён памiрае.

Схiлiўшыся над Адрыянам, дзяўчына Спак узяла ягоную безжыццёвую руку ў свае i праверыла пульс.

- Ды не ж, панi баранэса, - сказала яна, - яму не горш, а, бадай, лепш.

Ёй удалося супакоiць гаспадыню, але самую яе ахапiў вельмi моцны адчай. А што, калi малады барон не дажыве да таго часу, пакуль яна адшукае пярсцёнак?

Ад хвалявання яна, забыўшыся на момант, перастала валодаць сабой. Адпускаючы руку Адрыяна, яна цiхенька пагладзiла яе. Сама яна наўрад цi ўсведамляла, што робiць, але баранэса адразу ж заўважыла гэта.

'Mon Dieu*, - падумала яна, - беднае дзiця, няўжо гэта так? Можа, мне трэба сказаць ёй... Але цi не ўсё роўна, калi мы так цi iнакш яго згубiм: Генерал злуецца на яго, а той, на каго гневаецца Генерал, павiнен памерцi'.

* Божа мой! (фр.)

Вярнуўшыся на кухню, дзяўчына Спак пачала распытваць служанку, цi няма ў тутэйшых мясцiнах якога-небудзь чараўнiка, якога звычайна запрашаюць пры няшчасных выпадках. Няўжо абавязкова трэба чакаць, пакуль прыедзе лекар?

Так, iншыя, калi хто-небудзь захварэе, запрашаюць Марыт Эрыксдотэр з Ольсбю. Яна ўмее загаворваць кроў i кастапраўнiчаць, i ўжо яна магла б разбудзiць барона Адрыяна ад смяротнага сну... Але сюды, у Хедэбю, яна наўрад цi пажадае прыйсцi.

Пакуль служанка з аканомкай размаўлялi пра Марыт Эрыксдотэр, кухарка, якая ўзабралася на самую верхнюю прыступку прыстаўной лесвiцы, зазiрнула на высокую палiцу, дзе некалi знайшлiся згубленыя сярэбраныя лыжкi.

- Ой! - усклiкнула яна. - Нарэшце ж знайшла я тое, што даўно шукала. Тут ляжыць старая шапачка барона Адрыяна!

Дзяўчына Спак жахнулася. Нiчога не скажаш, добрыя былi, вiдаць, парадкi ў iх на кухнi да таго, як яна прыехала ў Хедэбю! Як магла шапачка барона Адрыяна трапiць на палiцу?

- Вось дзiва, - сказала кухарка. - З гэтай шапачкi ён вырас, ды i аддаў яе мне на анучы, чарапкi прыхоплiваць. Вось добра, што я яе хоць цяпер знайшла!

Дзяўчына Спак выхапiла ў яе шапачку з рук.

- Шкада рэзаць яе, - сказала яна. - Можна аддаць якому-небудзь бедняку!

Яна вынесла шапачку на двор i пачала выбiваць з яе пыл. Тым часам з дому выйшаў барон.

- Здаецца, што Адрыяну горш, - сказаў ён.

- А хiба няма кагосьцi паблiзу ў акрузе, хто ўмее лячыць хворых? - як можна дабрадушна запыталася аканомка. - Служанкi казалi тут пра адну жанчыну, якую завуць Марыт Эрыксдотэр.

Барон аслупянеў.

- Зразумела, калi размова iдзе аб жыццi Адрыяна, я б, не вагаючыся, паслаў па майго злейшага ворага, - сказаў ён. - Аднак толку ўсё роўна не будзе. Марыт Эрыксдотэр нiколi не прыйдзе ў Хедэбю.

Атрымаўшы падрабязныя тлумачэннi, дзяўчына Спак не адважылася пярэчыць. Яна працягвала шукаць на кухнi, распарадзiлася наконт абеду i зрабiла так, што нават баранэса крыху з'ела. Пярсцёнак не адшукаўся, а дзяўчына Спак бясконца паўтарала сабе: 'Мы павiнны знайсцi пярсцёнак! Генерал пазбавiць Адрыяна жыцця, калi мы не адшукаем яму пярсцёнак'.

Пасля абеду дзяўчына Спак накiравалася ў Ольсбю. Яна пайшла, нi ў каго не спытаўшыся. Кожны раз, калi яна заходзiла да хворага, пульс ягоны бiўся ўсё слабей i слабей, а перабоi наступалi ўсё часцей i часцей. Яна не магла спакойна чакаць карлстадскага лекара. Так, больш чым верагодна, што Марыт ёй адмовiць, але аканомка хацела выкарыстаць усе магчымыя сродкi.

Калi дзяўчына Спак прыйшла ў Стургордэн, Марыт Эрыксдотэр сядзела на сваiм звычайным месцы - на ганку палевай клецi. У руках у яе не было нiякай работы, яна сядзела адкiнуўшыся назад, з заплюшчанымi вачыма. Але яна не спала i, калi з'явiлася аканомка, падняла вочы i адразу ж пазнала яе.

- Вось яно што, - прамовiла яна, - цяпер з Хедэбю па мяне пасылаюць?

- Ты, Марыт, ужо чула, якiя дрэнныя нашы справы? - запыталася дзяўчына Спак.

- Так, чула, - адказала Марыт, - i не пайду!

Дзяўчына Спак не сказала ёй у адказ нi слова. Глухая безнадзейнасць прыгняла яе. Усё iшло ёй насуперак, апалчылася супраць яе, а ўжо горшага за гэта быць нiчога не можа. Яна бачыла ўласнымi вачыма i чула ўласнымi вушамi, як радавалася Марыт. Сядзела на ганку i радавалася няшчасцю, радавалася, што Адрыян Лёвеншольд памрэ.

Да гэтай хвiлiны аканомка трымалася. Яна не крычала, не наракала, убачыўшы Адрыяна, распасцёртага на падлозе. У яе была толькi адна думка дапамагчы яму i яго блiзкiм. Але адпор Марыт зламаў яе сiлы. Яна заплакала горка i нястрымна. Няўпэўненымi крокамi паплялася да сценкi адной з прыбудоў i прыцiснулася да яе iлбом, горка рыдаючы.

Марыт крыху падалася наперад. Доўга-доўга яна не адводзiла вачэй ад няшчаснай дзяўчыны. 'Ах вось яно што! Няўжо так?' - падумала яна.

Але пакуль Марыт сядзела, разглядаючы дзяўчыну, якая слязамi кахання аплаквала каханага, штосьцi

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату