• 1
  • 2

люстэрка задняга вiду нас дасягаў мэлянхалiчны пагляд Гарэка. Па-над намi й далей па мёртвай зямлi iмклiва праляцеў вусьцiшны цень; толькi пасьля мы пачулi гул прапэлераў i ўбачылi самалёт, якi ляцеў у кiрунку сталiцы нiзка па-над чыгункай; на даляглядзе ён павярнуўся, зноўку гульлiва праiмчаў над намi i пасьля ўжо не пакiдаў нас у спакоi.

Я думаў пра Бэлу Бонца, трымаў у руцэ папяровы шарык зь цьвёрдым ядром i адчуваў, як пацее далонь. У канцы чыгуначнага насыпу паказалася нешта, наблiзiлася да нас, i мы пазналi дрызiну з маладымi жаўнерамi. Яны прыветна памахалi нам аўтаматамi. Я асьцярожна выцягнуў папяровы шарык, але не глядзеў на яго, а хутка запхнуў яго ў маленькую кiшэню, адзiную кiшэню, якую я мог зашпiлiць. I зноў думаў пра Бэлу Бонца, прыхiльнiка ўраду: я зноў бачыў ягоныя жаўтаватыя боты з сырой скуры, летуценную задаволенасьць ягонага твару i чорныя правалiны, калi ён пачынаў гаварыць. Нiхто з нас не сумняваўся, што ў ягонай асобе мы спаткалi шчырага прыхiльнiка ўраду.

Мы вярталiся ў сталiцу ўздоўж мора; вецер даносiў да нас працяжны, падобны да цмоканьня пацалункаў шум вады, якая бiлася ў падмытыя скалы. Каля опэры мы выйшлi, Гарэк ветлiва разьвiтаўся з намi. Я вярнуўся ў гатэль, адзiн, на лiфце падняўся да свайго пакою i ў прыбiральнi разгарнуў папяровы шарык, якi мне ўпотайкi даверыў прыхiльнiк ураду: там нiчога не было напiсана, нiводнай лiтары, нiводнага слова. У паперу быў загорнуты пярэднi зуб, пакрыты карычневатымi сьлядамi нiкатыны. Гэта быў чалавечы нашчэплены зуб, i я ведаў, чый.

1959

Пераклад: Алесь Пяткевiч

  • 1
  • 2
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×