• 1
  • 2

тварам да нас. У iх быў упэўнены выгляд сапраўдных артыстаў i, безумоўна, яны былi найлепшай парай ва ўсёй зале i, магчыма, на маiм твары таксама было вiдаць, што мне падабаецца iх майстэрства. Гэта не так важна.

- Хэм, - сказала Элi.

- Чую, любая, - азваўся Хэм.

- Хэм, гэты нiгер на мяне глядзiць, - сказала Элi.

Я паглядзеў на яе i на яе мужа.

- Пачакайце хвiлiначку, - сказаў я.

- Каторы, любая, - спытаў Хэм.

- О, божа, - усклiкнула мая сястра.

Я ўстаў.

- Падымайцеся! Уставайце ўсе! Пайшлi! - я паклаў на стол грошы i ўзяў Элi за руку. - Iдзём адсюль зараз жа.

- Толькi пасля таго, як я... - сказаў Хэм.

- Слухай ты, сукiн сын, - сказаў я. Я пацягнуў за сабой Элi, спадзеючыся, што Каралiна ўчэпiцца за Хэма, што яна i зрабiла. Мы хутка выйшлi i зараз жа апынулiся ў таксi. Мы ехалi па Парк-авеню да цэнтра моўчкi, пакуль не апынулiся сярод будынкаў нiжэй 59-стрыт.

- Джым, - сказаў Хэм, - табе не трэ было называць мяне сукiным сынам.

- Ведаю, - адказаў я. - Прабач.

- Ну, калi ты просiш прабачэння, то ўсё ў парадку, - ён выскалiўся ва ўсмешцы. - Як ты наконт таго, каб усiм паехаць у рэстаран Эль-Марока.

- Нiяк, - адказаў я.

- Ну, ўсё ж у парадку, Джым, - сказаў Хэм. - Я табе ўсё дараваў. Я ўлiчваю тое, што ты занадта доўга жывеш на Поўначы.

- Можа, i так, - адказаў я.

Яны завезлi дадому Каралiну, потым мяне. Я лёг спаць з цвёрдым намерам, што гэта апошняя мая сустрэча з Элi, але калi прыйшла субота, я сеў у машыну i а трэцяй гадзiне сноўдаўся ў нiжняй частцы Парк- авеню, усхваляваны, як хлопчык. Але калi я ўбачыў яе на самой справе, як яна iдзе ўнiз па Парку-авеню на спатканне са мной, зноў стаў дарослы i асцярожны i паехаў прэч, далей ад яе i ад яе бяды, што падарожнiчала з ёю.

  • 1
  • 2
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату