• 1
  • 2

сваёй бессэнсоўнасьцю. Вылучаны з агульнага кантэксту этнасу, завершаны, сам-насам чалавек - безумоўна абсурд. Ён мае сутнасьць, але пазбаўлены сэнсу. Шматлiкiя спробы на падставе сутнасьцi чалавека вызначыць ягоны сэнс ня могуць весьцi да посьпеху, бо няможна знайсьцi тое, чаго няма.

Папярэднiя экзiстэнцыялiзму фiлязофii, за выняткам этыкi, не зьвярталi ўвагу на асобу, бо выразна ўсьведамлялi яе ў субстанцыi iснага.

Сам-насам я - нiхто, адно вось гэтая панылая пыса, засяроджаная на двух-трох эгаiстычных хаценьнях, а з этнасам у сэрцы я - ягонае сэрца, якое б'ецца ўва мне. Я - жывое сэрца мiту, якi стварыў мяне, i нiякай каштоўнасьцi ўва мне няма i не магло быць, каб празь мяне не працякала плынь вечнасьцi майго этнасу.

Зрэшты, гэта - патэтыка, спроба вымавiць невымоўнае, падтэкст. I ня варта засяроджвацца на марнай справе. У зьвязку з развагамi пра эгаiзм i этнас мяне цiкавiць зусiм iншае. Этнас - вынiк зьбегу гiстарычных акалiчнасьцяў цi непазьбежнасьць, прадумоўленая нейкiм сэнсам? Гэта важна. Бо ў першым выпадку ён мог i ня быць, на ягоным мейсцы магло быць нешта iншае. У другiм ён, акрамя сэнсу самадастатковасьцi, мае яшчэ нешта, i тады ў Этнаса зьяўляецца пазагiстарычная iдэя. А ў мяне - магчымасьць пазьбегнуць рыторыкi, калi я кажу: мой бог - мой Этнас.

  • 1
  • 2
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату