- Каму, сын мой? Вам цi мне?

- Вам. Нам. Усiм нам.

- Выратоўвайце сябе самi, дзецi мае, - сказаў стары i паглядзеў на неба. Самотная зорка пасылала адтуль праменьчык. - Уратуеце свае душы - i я прыйду, я вярнуся. А цяпер бывай, мне ўжо пара вяртацца.

'Няўжо гэта не перадсмяротнае трызненне? - падумаў Ён, ахоплены халодным адчаем i тугою. - Я ж не верыў! Звяртаўся, паўтараў звыклыя словы, абяцаў усё на свеце - i не верыў. Так, на ўсялякi выпадак, бо спужаўся, страцiў надзею. А ён, бач ты, ёсць, але адначасова - яго ўжо як бы i няма... Што ж мы нарабiлi, людзi?! I хто, калi не ён, выратуе нас?! А хто яго выратуе?!'

Бог з натугай выцягнуў з вады спачатку адну нагу, паставiў яе па нябачную прыступку нябачнай лесвiцы, пасля другую, i стаў падымацца: марудна, трымаючыся за зорны праменьчык, увесь час губляючы i з цяжкасцю знаходзячы апору. Вiдаць, i нябесная лесвiца ўжо ледзь-ледзь трымалася.

Чалавек адчуваў пякучы боль i жах.

Забыўшыся на хуткую сваю пагiбель, на каханую, на шлюпкi, якiя трэба вышукваць у марской прасторы, ён у думках з апошняе сiлы дапамагаў Госпаду Богу свайму: падстаўляў плячо, падтрымлiваў, а там, дзе прыступкi нябеснай лесвiцы падгнiлi i абламалiся, не грэбаваў падставiць замест iх далонi свае.

I чым болей ён стараўся, тым мацней - зусiм невядома чаму - налягаў на сваё вясло правы вясляр сёмай шлюпкi, i нос яе iшоў улева, туды, дзе ў цемрадзi гiнулi ў ледзяной вадзе яшчэ не бачныя са шлюпкi людзi.

Пераклала Галiна Шаранговiч

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату