сказаў, калi захоча, паклiча сябровак, можа, паедзе з iмi за горад, а галоўнае, дзе б нi была, няхай не забывае як след есцi ды пiцi.

- А гэта вось табе ключы, - дадаў ён. - Гэтыя да дзвюх галоўных камораў, гэтыя - да залатога i срэбнага посуду, што ставяць на стол толькi на святы, гэтыя - да куфраў з залатымi i срэбнымi манетамi, гэтыя - да скрыняў з каштоўным каменнем, а гэтым можна адчынiць усе пакоi ў палацы. I вось яшчэ маленькi ключык - да каморкi на нiжнiм паверсе, у самым канцы вялiкага калiдора. Можаш хадзiць паўсюль, усё адчыняць, але ў гэтую каморку ўваходзiць я строга забараняю. Забараняю так, што калi гэта здарыцца, ты павiнна любой бяды чакаць ад майго гневу.

Жонка паабяцала выконваць усё, як было загадана, а Сiняя Барада пацалаваў яе, сеў у карэту i пакацiў.

Суседкi i сяброўкi вырашылi не чакаць, пакуль маладая гаспадыня запросiць iх у госцi, а ўсе прыйшлi самi - так iм карцела паглядзець на багаццi, якiх у яе, па чутках, быў повен дом. Пры мужы яны баялiся да яе прыходзiць, бо iх вельмi палохала яго сiняя барада. А цяпер усе адразу кiнулiся аглядаць пакоi, каморы ды гардэробы, i чым далей, тым болей захаплялiся iх хараством i багаццем. Калi ж яны зайшлi ў кладоўкi, iх захапленню зусiм не стала нi краю нi берагу - чаго там толькi не было: i раскошныя дываны, i пышныя ложкi, i канапы, i шафы, i столiкi, i сталы, i люстры, у якiх можна бачыць сябе з галавы да пят, - адны ў каляровых шкляных рамах, другiя ў срэбных, трэцiя ў залачоных, i ўсе такiя дзiвосныя i такiя прыгожыя, што такiх у жыццi нiхто нiколi не бачыў. Суседкi i сяброўкi безупынку хвалiлi маладую гаспадыню i вельмi зайздросцiлi яе шчасцю. А дзяўчыну зусiм не цешылi ўсе гэтыя скарбы: ёй рупiла хутчэй пайсцi i адчынiць каморку ўнiзе, у канцы калiдора.

Цiкаўнасць настолькi апанавала яе, што яна i не падумала, як няветлiва кiдаць гасцей адных, i цiшком пабегла ўнiз па маленькай патаемнай лесвiцы ды так спяшалася, што ледзь галаву сабе не скруцiла. Каля дзвярэй у каморку яна спынiлася i раптам успомнiла, што муж забаранiў у яе ўваходзiць. 'Ах! падумала яна. - Будзе мне лiханька, што я не паслухалася.' Але спакуса была такая вялiкая, што дзяўчына не магла ўжо яе адолець: яна ўзяла ключык i дрыготкай рукой адчынiла дзверы ў каморку.

Спачатку яна нiчога не ўбачыла: у каморцы было цёмна, вокны былi зачыненыя. Але праз хвiлiну яна заўважыла, што ўся падлога залiта спечанаю крывёй i ў гэтай крывi адбiваюцца целы нежывых кабет, прыкутых уздоўж муроў, гэта былi жанчыны, з якiмi Сiняя Барада спачатку жанiўся, а потым забiваў адну за адной. Яна ледзь не памерла ад жаху, i ключык, якi яна ўжо выняла, выпаў у яе з рукi.

Калi ж яна нарэшце апамяталася, яна падняла ключык, зачынiла дзверы i паднялася да сябе ў пакой, каб трошкi ачуцца. Але яна была такая перапалоханая, што супакоiцца ёй нiяк не ўдавалася.

Раптам яна заўважыла, што ключык запэцкаўся ў крывi. Яна паспрабавала яго абцерцi - i раз, i другi, i трэцi, але кроў не адставала. Яна яго i мыла, i нават церла пяском i жвiрам, а кроў усё роўна заставалася. Ключык быў чарадзейны, i адчысцiць яго было немагчыма: абатрэш кроў з аднаго боку, а яна выступае з другога.

Таго ж вечара вярнуўся з вандроўкi Сiняя Барада. Ён сказаў жонцы, што па дарозе атрымаў лiст, у якiм яму паведамлялi, што справа, дзеля якой ён ехаў, вырашылася на яго карысць. Жонка ўсiмi спосабамi старалася паказаць, як радуецца, што ён так хутка вярнуўся.

Назаўтра ён папрасiў у жонкi ключы. I калi яна iх аддавала, рукi ў яе так калацiлiся, што Сiняя Барада адразу здагадаўся пра ўсё, што здарылася.

- Чаму гэта, - спытаў ён, - разам з iншымi няма ключыка да каморкi?

- Я, напэўна, пакiнула яго наверсе, у сябе ў пакоi на стале, - адказала яна.

- Прынясi мне яго, - сказаў Сiняя Барада, - i хутчэй.

Пасля розных адцяжак ды адгаворак, ключык давялося такi аддаваць. Сiняя Барада агледзеў яго i сказаў:

- Адкуль гэта на ключы кроў?

- Не ведаю, - адказала няшчасная жанчына i спалатнела як нежывая.

- Ты не ведаеш?! - перапытаў Сiняя Барада. - Ну, дык я ведаю! Ты хацела ўвайсцi ў каморку! Што ж, добра. Ты ўвойдзеш туды - i зоймеш сваё месца побач з iншымi жанчынамi, якiх ты там бачыла.

Яна кiнулася мужу ў ногi, пачала плакаць, прасiць прабачэння i, па ўсiм вiдаць, шчыра раскайвалася, што была такая непаслухмяная. Здаецца, нават камень расчулiўся б ад маленняў такой прыгажунi. Але ў Сiняе Барады сэрца было чарсцвейшае за камень.

- Ты павiнна памерцi, - прамовiў ён, - i зараз жа!

- Калi ўжо я павiнна памерцi, - сказала жонка, гледзячы на яго вачыма, поўнымi слёз, - дык дай мне хоць трошкi часу памалiцца Богу.

- Даю табе паўчвэрткi гадзiны, - адказаў Сiняя Барада, - i нi хвiлiны болей.

Калi ён пайшоў i бедная жанчына засталася адна, яна паклiкала сваю сястру i сказала ёй:

- Сястра мая Ганна (а так яе звалi), прашу цябе, падымiся на вежу ды паглядзi, цi не едуць нашыя браты, яны абяцалi сёння завiтаць да мяне ў госцi. Калi iх убачыш, дай iм знак, каб яны паспяшалiся.

Сястра Ганна паднялася на вежу, а нябога ў вялiкiм смутку час ад часу гукала яе:

- Ганна, сястра мая Ганна, цi не вiдаць, каб хтось ехаў?

А сястра Ганна адказвала:

- Не вiдаць нiчога, толькi сонейка яснее, толькi траўка зелянее.

Тым часам Сiняя Барада схапiў вялiзны нож i крыкнуў на ўсё горла:

- Ану, спускайся хутчэй, цi зараз я сам да цябе падымуся!

- Зараз, зараз, калi ласка, яшчэ хвiлiнку, - адказала жонка i зноўку ледзь чутна гукнула:

- Ганна, сястра мая Ганна, цi не вiдаць, каб хтось ехаў?

А сястра Ганна адказвала:

- Не вiдаць нiчога, толькi сонейка яснее, толькi траўка зелянее.

- Ану, спускайся хутчэй, - крыкнуў Сiняя Барада, - цi зараз я сам да цябе падымуся!

- Ужо iду, - адказала жонка, а сама зноў гукнула сястру. - Ганна, сястра мая Ганна, цi не вiдаць, каб хтось ехаў?

- Бачу, бачу! - адказала сястра Ганна. - Вялiзны слуп пылу! Ён наблiжаецца да нас...

- Цi не нашыя гэта браты?

- Ах, сястра мая, на жаль, не, гэта статак бараноў...

- Цi спусцiшся ты нарэшце? - крыкнуў Сiняя Барада.

- Яшчэ адну хвiлiнку, - адказала жонка i зноў гукнула сястру. - Ганна, сястра мая Ганна, цi не вiдаць, каб хтось ехаў?

- Бачу, - адказала тая, - два коннiкi скачуць сюды, але яны яшчэ вельмi далёка.

I праз хвiлiну дадала:

- Дзякуй Богу, гэта нашыя браты! Зараз я дам iм знак, каб яны паспяшалiся.

Тут Сiняя Барада закрычаў так моцна, што ўвесь палац скалануўся. Нябога выйшла да мужа i ў слязах, з раскудлачанымi валасамi, кiнулася яму ў ногi.

- Усё дарма, - сказаў Сiняя Барада. - Настаў твой смяротны час!

Ён ухапiў яе адной рукою за валасы, другой падняў свой страшны кухонны нож i ўжо мерыўся быў адсячы ёй галаву... Бедная кабета зiрнула на мужа змярцвелымi вачыма i апошнi раз папрасiла:

- Дай мне яшчэ хоць адно iмгненне.

- Не, не! - адказаў ён. - Бог за цябе памолiцца.

Ён падняў руку i...

У гэтую хвiлiну пачуўся такi моцны грукат у браму, што ад нечаканасцi Сiняя Барада спынiўся. Брама не вытрымала, расчынiлася, i на двор уляцелi два коннiкi. Яны адразу выхапiлi шпагi i кiнулiся да Сiняе Барады.

Убачыўшы братоў сваёй жонкi - а з iх адзiн быў драгун, а другi мушкецёр Сiняя Барада кiнуўся наўцёкi. Але браты дагналi яго раней, чым ён паспеў узбегчы на ганак. Яны працялi яго наскрозь шпагамi i кiнулi памiраць. Бедная жонка Сiняе Барады была i сама ледзь жывая, у яе не было сiлы нават падняцца i абняць сваiх ратаўнiкоў.

Сталася так, што ў Сiняе Барады зусiм не было спадкаемцаў, i ўсе яго скарбы засталiся ягонай жонцы. Адну частку мужавага багацця яна выкарыстала, каб выдаць сястру Ганну за маладога пана, якi быў даўно ў яе закаханы; на другую - купiла братам капiтанскiя чыны, а за астатняе - сама згуляла вяселле з вельмi

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату