• 1
  • 2

было, дзецi y садку, муж у камандзiроyцы. Мiстыка!

- Ага, кармiць, - пазначыла Ганя. - А калi мой малако не любiць?

Тут Алена параiць не магла нiчога.

Ноччу палтэргейст маyчаy. Назаyтра Ганя паспяшалася праверыць, як той аднёсся да яе пачастункаy. Каша з малаком засталася, а шпроты як карова злiзала.

- Ага, - падумала Ганя.

- Слухай, - паспрабаваy прылашчыцца муж, - я тут у 'Iнтэрнэце' пакапаyся... Там пра твой палтэргейст...

Ганя горда yскiнула галаву:

- Не трэба!

Вой, у нядобры час яна гэта сказала. Муж сабе спаy, а яна yздрыгвала i хвалявалася за Максiмку, калi не вельмi моцны, але настойлiвы грукат y каторы раз cтрусаy сцены. Казаy жа Лёня, у Барысаве нейкай сям'i з дому прыйшлося бегчы. Там не толькi грукатала, там палтэргейст шпурляyся мэбляй i электрычнымi пробкамi, без свету жылi. Нат мiлiцыi не збаяyся! Куханнымi прыладамi... забойца. Ганя yявiла такое i yскочыла. Сям'ю трэба ратаваць! Калi не яна, то хто?!

Не зважаючы на грукат, забыyшыся на сябе, на палюшках падкралася да выключальнiка i запалiла святло.

- Ганя! Ганечка! Што ты?

Жонка плакала i смяялася, седзячы на падлозе, а на крэсле, ляпаючы iм аб сцяну, часаyся i вылiзваyся iх вялiкi рыжы кот.

11.10.01, Гомель

  • 1
  • 2
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату