да яго, гэтак жа лёгка i пайшла. Наташка трапiла разам з мужам i Славiкам у аўтамабiльную катастрофу, ды так, што нiхто з iх не астаўся жывы - усе як адзiн загiнулi... Словам, ад сям'i, якой зайздросцiлi, асталiся толькi ўспамiны...
I вiнаваты ва ўсiм... Было б, вядома, наiўна, нават смешна сцвярджаць, што чорт, хоць, аднак, i яго, рагатага, хвастатага, з рахунку таксама не заўсёды, мусiць, трэба скiдваць, а тым больш забываць, што ён ёсць, часта блытаецца пад нагамi, а то i шкодзiць, не дае зрабiць так, як мяркуеш, хочаш...
1986
Вы читаете Карчоўнiк (на белорусском языке)