- Замочым такую падзею?

I яны адправiлiся ў пiўную 'Дафiн', у двух кроках ад Набярэжнай. Iнспектары з Вышукной, якiя сядзелi тут i пiлi пiва, зусiм не звярталi ўвагi на двух незнаёмцаў, што ўсё чокалiся i аж свяцiлiся радасцю.

Мiне колькi дзён, i адзiн з гэтых мужчын перастане быць для iх незнаёмцам. Мэгрэ стане iм раўня. Ён будзе заходзiць сюды, як дадому, гарсон пачне вiтаць яго па iменi i будзе ведаць, што яму падаць.

Дадому ён вярнуўся толькi ўвечары i - п'яны. Сто разоў - то флейтыст Мэгрэ, то Мэгрэ флейтыста - праводзiлi адзiн аднаго з аднаго канца вулiцы ў другi.

- Твая жонка... - пярэчыў Мэгрэ.

- Якое гэта мае значэнне?!

- Ты не спознiшся на свае танцулькi?

- Якiя танцулькi?!

Паднiмаючыся па лесвiцы, Мэгрэ нарабiў грукату. Ён расчынiў дзверы i сур'ёзна абвясцiў:

- Вiтай новага iнспектара з групы шэфа!

- А дзе ж твой кацялок?

Ён правёў рукой па галаве i пераканаўся, што сапраўды дзесьцi згубiў свой кацялок.

- Вось яны, жанчыны! Але заўваж... ты толькi заўваж, бо гэта вельмi важна... вельмi важна, чуеш?.. I камiсар тут нi пры чым... Яны даўно ўжо сачылi за мной, а я i не ведаў... Ведаеш, хто мне пра гэта сказаў?.. Сам шэф... Ён мне сказаў... Я не магу паўтарыць табе ўсё, што ён сказаў мне, але ён зусiм як бацька... Бацька, разумееш?

Яна прынесла яму пантофлi i згатавала моцную каву.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату