- Уладыка! Ваша Прэасьвяшчэнства ня дбае аб вялiччы сваёй Радзiмы. Колькi я ўжо казаньняў праслухаў, але нiдзе й нiколi ня чуў i паўслова аб Маскве, аб Гасудару Вялiкiм Князю Маскоўскiм, аб слаўным воiнстве Маскоўскiм, аб годным Баярстве... Толькi й чуваць: Лiтва, Лiтва, Лiтва...

- Не магу, сыне мой! - жвава запярэчыў Мiтрапалiт Фоцiй. - Гэты дзiкi конь Вiтаўт не пацерпiць. Галаву мне адразу скруцiць як кураняцi, калi толькi пiсну аб Маскве. I нiхто ў абарону ня стане - любяць Яго. Праўда, злосьцi вялiкае да Масквы ён ня мае, але ня любiць так-жа як i Польшчу цi Немцаў. З суседзямi мiрам жыць хоча, ня ўлазiць у iхныя справы, але й да сваiх не дапускае. А мне адразу сказаў, пры першай сустрэчы: Богава Богу, а Цэсарава - Цэсару! Не магу аб Маскве ўспамiнаць. Нiяк не магу... Чуткi ходзяць, што каранавацца зьбiраецца.

- Каранавацца? - аж прыўстаў Баярын. - Каралём стаць задумаў?

- Вядома Каралём. I нiхто не перашкодзiць! Сам Iмпэратар Рымскi яму кланяецца й ласкi шукае. Дзе-ж тут з Масквою совацца? I слухаць нiхто не захоча. А здраду пагатоў закiнуць... Тады памiнай як клiкалi... На Суд Гаспадарскi ўраз пацягнуць... Не зважае ён, цi то Князь, цi Ваявода, цi проста сьмерд - сурова пакарае. Не паглядзiць i на мой сан... Баюся я...

- Каранавацца... - у задуме паўтарыў Баярын. - Каралём будзе... Бывай тады ўсе мроi аб вотчыне Лiтоўскай, зачахне Матухна Русь Маскоўская... - i, раптам схамянуўшыся, запытаў. - А хто памазаньне чынiць будзе? Цi Вашае Прэасьвяшчэнства, цi можа да няверных каталiкоў адвернецца?

- Ня ведаю, Баярын. Нiчога яшчэ ня ведаю. Толькi чутка такая пайшла. А чэрнь узрадавалася. Кубкi ўжо п'юць за 'Караля Русi Белай - Вiтаўта Кейстутавiча'. А намеднi[38] сваiмi вачамi бачыў: Ваявода, з Гораднi прыехаўшы, цалаваўся з чэрню на вулiцы з уцехi. Крычаць: 'Слава Каралю Вiтаўту!', аж мне млосна зрабiлася. А як убачылi мяне, на каленi пападалi, просяць малебен удзячнасьцi адправiць, ледзь адхрысьцiўся. Балазе пост Вялiкодны, дык грахом застрашыў. I ўсюды такое дзеецца па ўсёй Лiтве, ня толькi тут у Наваградку. Вось я зараз... - Фоцiй пакорпаўся ў кнiгах i выцягнуў скрутак пэргаманту. - На, сыне мой, пачытай... Зь Вiцебску айцец Кур'ян прыслаў.

- Дзякую, Уладыка. Пайду к сабе, там на досуге[39] й прачытаю, - падняўся Рацiшчэў.

- Iдзi. Iдзi, сыне мой, i да перабудзе з табою ласка й мудрасьць Гасподня! - дабраславiў Мiтрапалiт адыходзячага Баярына.

На вулiцах хадзiлi масы людзей. Наваградак напоўнiўся пiлiгрымамi-багамольцамi. Вiднелiся кальчугi, панцыры, сьвiткi, кажухi, жаночыя ўборы. Перад вясеньнiм разьлiвам, людзi сьпяшалiся адведаць сьвятыя мейсцы, i адным заходам пабываць на традыцыйным кiрмашы. Хто прадаць, хто купiць, а хто iм так - пабадзяцца ды паслухаць навiнаў, якiх заўсёды бывае поўна на такiм кiрмашы як Наваградзкi, на якi зьяжджаецца амаль уся Лiтва.

Крочачы па сьлiзкаму бруку, Баярын з зайздрасьцю пазiраў на сьвяточна ўбраны натоўп. Адразу прыпомнiлася Масква - бедная, занядбаная, сонная. Не адчуваецца там такога ўздыму, ня часта сустрэнеш там чужаземца, i нiколi ня ўбачыш такога багатага й задаволенага натоўпу, толькi бруд, галота й страх.

Рацiшчэў накiраваўся на торг. Тут яго ўвагу прыцягнула вялiкае зборышча людзей, абступiўшых драўляны памост. На памосьце, пасярэдзiне якога стаяла дубовая лава, прахажваўся здаравенны мужчына ў чырвонай скураной падьдзеўцы, i з доўгiм раменным бiзуном у руцэ.

Баярын падыйшоў блiжэй i спытаўся ў першага-лепшага чалавека:

- Што гэта, там?

- Гэта?... А злодзея караць будуць. Яго й летась, i пазалетась хвасталi, усё адно, крадзе.

Рацiшчэў вырашыў паглядзець. Цiкава.

Неўзабаве з каморы выйшлi: Стараста, Каморнiк, Пiсар. За iмi - Дзясяцкi, i тузiн капейшчыкаў, мiж якiмi крочыў зьвязаны злодзей. Яго заспаны твар з рудой ускудлачанай барадой хiтра ўсьмiхаўся. Пазiраў ён з хiтрасьцяй ды зухаватасьцяй. Апрануты быў як заможны сялянiн у брунатную суконную сьвiтку, белыя палатняныя порткi й скураныя хадакi, прымацаваныя да лытак тонкiмi раменчыкамi. Усьлед выйшлi панятыя й послухi Копнага Суда. Уся гэтая працэсiя накiравалася да памосту, разьпiхаючы сабраных зевакоў.

Кат разгладзiў далоняй вусы й жартаўлiва дапамог злодзею ўзыйсьцi на памост. Сьледам паднялiся Стараста й Пiсар. Пiсар разгарнуў скрутак паперы.

Людзi тоўпiлiся, гаманiлi, рагаталi. Баярын, жадаючы выслухаць прысуд, узяўся заўзята працаваць лакцямi, прапiхаючыся наперад. Аднак прыпазьнiўся. Да вушэй даляцеў толькi канец прысуду: '...бiць бiзуном няшчадна й безь перапынку трыццаць разоў, а яко-жэ й летась караны за тую-ж правiну - бiзуноў дванаццаць, а яко-жэ й пазалетась караны за тую-ж правiну - бiзуноў шэсьць, i да будзе кара ўчынена бяз портак i прылюдна...'

- Якая яго правiна? - пацiкавiўся голасна Баярын.

- Кабылу зьвёў, прайдзiсьвет, - патлумачыў сусед.

- Добра яшчэ злавiлi, - дадаў другi, - а летась, дык прадаць пасьпеў...

- Гм... - голасна зьдзiвiўся Баярын, а пра сябе падумаў - 'У нас, у Маскве, дык жыўцом бы ў зямлю закапалi, па самую шыю...'

Канакрад, тым часам, спусьцiў порткi й лёг на лаву. Было бачна, што гэта яму не ў першыню, i што ён ня дужа гэтым прыймаецца. Памочнiкi ката селi яму, адзiн на рукi, другi на ногi. Стараста стаў збоку, каб адлiчваць удары. Кат папляваў на рукi, iзноў разгладзiў вусы, i ўзмахнуў бiзуном...

Раз... два... тры... - лiчыў Стараста.

Канакрад аглушаюча зароў i, як уюн, засоваўся па лаве. Натоўп весела падбадзёрваў то ката, то злодзея.

- Дзевяць... дзесяць... адзiнаццаць...

Баярын, не дачакаўшыся канца кары, выбраўся з натоўпу й накiраваўся да сябе, дзе, гукнуўшы дзяка Грыгорыя, перш за ўсё падрабязна вывучыў пасланьне-данос айца Кур'яна зь Вiцебску. Тады, старанна памеркаваўшы й старанна пачухаўшы ў барадзе, загадаў:

- Пiшы, Грышка!... Пiшы, кажу, чаго вочы вылупiў?

- Што пiсаць?

- Пiшы... 'Князь Вiтаўт каранавацца замысьлiў. У Наваградку люд незадаволены. Натоўпамi сноўдаецца па вулiцах i пляцах, ды каменьнямi й брудам вартаўнiкоў княжых i ваяроў абкiдае. Намеднi бачыў, як Ваяводу Стражынскага з Гораднi - з каня зьцягнулi й ледзь у шматкi не разадралi'. - Баярын перапынiў дыктоўку й задумаўся. Пачухваючы ў барадзе, прамармытаў:

- Уладыка сказаў, што Ваявода цалаваўся на радасьцях з чэрню, але лепей напiсаць будзе, што бiлi яго... - i, раптам убачыўшы, як дзяк старанна ўпiсвае яго словы, ускрыкнуў - Ты што пiшаш, дур'я башка? А ну прачытай!

Дзяк перастрашыўся й пасьпешна прачытаў:

- Э-э-э-э... Уладыка сказаў, што Ваявода цалаваўся на радасьцях з чэрню, але ле...

- Досыць! Макаўка ты Царкоўная!... Замаж! Зараз-жа замаж, каб не чытальна было! Добра замаж... Вось гэтак... - i Баярын працягнуў пальцам па чорнаму радку. - А зараз пiшы! Альбо не! Хадзi сюды й пачухай мне сьпiну!

Дзяк старанна ды зь сiлай узяўся скрабцi Рацiшчэву лапаткi, калацячыся пры гэтым усiм сваiм крохкiм целам. Баярын з задавальненьнем крахатаў i прыгаварваў:

- Так... так... Цяпер вышэй трохi..., ды мацней-жа, мацне-ей! Во, гэтак... Добра, добра... Ну досыць... Сядай i пiшы цяпер!

- Што пiсаць, бацюхна Лука Ляксеiч?

- Пiшы!... 'А таксама бачыў сяньня, як вартавыя княжыя купца схапiлi, за тое, што слова сказаў, працiўнае каранацыi Вiтаўтавай, i няшчадна бiзуном цялi на кiрмашы, прылюдна й без парток. А айцец Кур'ян зь Вiцебску - даносiць, нiбы чэрнь бунтуе ды пост парушае. I Ваявода з Драбамi ды ўсiм ваярствам на вулiцах бяшчынствуюць, аж сорам глядзець. Прэасьвяшчэньнейшы Ўладыка Фоцiй у страху жыве - баiцца Князя Вiтаўта. Аднак у казаньнях i малiтвах не забывае пра град Стольны Маскву й паўсядзённа молiцца за росквiт i славу Русi Маскоўскае, чым верных да храмаў Гасподнiх прываблiвае. Упадабляецца ён гэтым да Сьвятых Вялiкапакутнiкаў, бо кара жывотная яму за гэта належыць па злачынных законах Лiтоўскiх. У Наваградку па ўказу Князя Вiтаўта ўмацаваньнi будуюць i напраўляюць, шляхi брукам i бярвеньнем выкладаюць i масты аднаўляюць. Полк Наваградзкага Ваяводы ўвесь на будовах муроў i валоў абаронных затруднены. Гараджане й майстры цэхавыя - масты абсадзiлi, а мужыкi з цэлага Вяводзтва дарогi й шляхi напраўляюць. Цэлымi абозамi камень i лес возяць. Каторы камень буйнейшы - на муры абаронныя йдзе, а

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату