• 1
  • 2

- Адну секунду... Вось, калi ласка, вельмi практычная мадэль... А вось яшчэ адна, працуе ў паўаўтаматычным рэжыме... А гэта, панове, - поўны аўтамат! Вы ўключаеце яе - i нiякiх праблем: машына сама выканае ўсе аперацыi i сама адключыцца...

- Мы, бадай, возьмем вунь тую, - сказала гаспадыня i паказала на самую простую i, напэўна, самую танную мадэль.

З любоўю паглядаў Лакасань на сваю добрую, прыгожую гаспадыню, якая калiсьцi так старалася вылечыць яго i якая, можа, i сама таго не ўсведамляючы, прымала цяпер яго бацькоўскую ласку...

Стары падышоў да машын, паклаў руку на самую дасканалую, 'поўны аўтамат', i ўрачыстым голасам, якi не вельмi пасаваў яго ўзросту i становiшчу, прамовiў:

- Пан Ланзак, вось гэтая машына няхай будзе маiм падарункам даме. Колькi я вам павiнен?

Не чакаючы адказу, пастух дастаў з кiшэнi пачак грошай.

Дамоў вярнулiся з пральнай машынай.

Гаспадар са сваёй кабетай не ведалi што i думаць. Няўжо гэты стары яшчэ мае 'нешта наўме'?.. А можа, на старасцi год пачаў ужо розум трацiць?.. Не можа быць, каб ён адвалiў такую суму грошай проста так... А можа, хацеў аддзякаваць?.. Але за што?.. Ну, паклiкалi тады доктара, даглядалi, але што тут такога?..

Так i не асвяцiўся iх розум ад той думкi, што гэта быў голас шчырага сэрца, голас шчодрай, удзячнай душы!.. Пастух для iх так i застаўся пастухом, а пральная машына, самая дарагая, самая дасканалая, так i засталася падарункам-загадкай.

  • 1
  • 2
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату