Дзiва! Але ведаеце, ад гэтага дзiва мне, дарэчы, стала лягчэй. Не, што нi кажыце, а ў доктара i абаяльнасць павiнна быць, i нейкая таямнiчасць, загадкавасць. Крыху ён павiнен выглядаць цудатворцам, вось што скажу.

Аднак я не пра тое... Аднойчы ранiцай па мяне нарэшце прыйшлi. Адразу ў аперацыйны пакой. Томат Iванавiч кiўнуў мне, як даўняму знаёмаму, зноў праманiпуляваў з марляй, толькi на гэты раз пацёр пад пахамi i на жываце, дзе печань. Выйшаў, але хутка вярнуўся.

- Так, усё адпавядае. Пачынаем.

Зрабiлi аперацыю. Нiякага потым заглушэння iмунiтэту, нiякiх асаблiвых лекаў, а печань прыжылася як мiленькая. З тае пары вось ужо больш за дзесяць гадоў прайшло - анi-нi, нават думаць пра яе перастаў. Каму-небудзь з вас такi выпадак вядомы?

Хоць пытанне, здавалася, было адрасавана ўсiм, на мяне зiрнуў Пётр Мiкалаевiч.

- Ну, - сказаў я. - Ёсць звесткi, што ва ўсiм свеце на сённяшнi дзень перасаджана больш за трыццаць тысяч нырак, каля двухсот дваццацi сэрцаў i ста васьмiдзесяцi печаней. Праўда, пасля перасадкi сэрца - i то, калi ўсё прайшло паспяхова, - чалавек жыве чатыры-пяць гадоў, печанi - чатыры, з ныркамi лепш да дзесяцi гадоў дацягваюць.

- I гэта пры ўсiх хiтрыках медыцыны перад аперацыяй i, галоўнае, пасля! А ў мяне...

- Але адзiнкавы выпадак яшчэ нi пра што не сведчыць. I яго абставiны... як бы вам сказаць...

- Ды кажыце ўжо проста - сумнiцельныя! Не-е, шаноўны скептык, усё не так. Я ў Томата Iванавiча быў першы, але не апошнi. I ўсе цудоўна сябе адчуваюць ужо больш за дзесяць гадоў! Што вы на гэта скажаце?

- Але калi гэта сапраўды адкрыццё, - я расхваляваўся, - то мы пра яго даўно б ведалi! Аднак нават у медыцынскiм асяродку...

- Пачакайце! Я нездарма гаварыў пра сцiпласць, як пра злачынства. Слухайце, што было далей. Пакуль я папраўляўся, можна сказаць, пасябраваў з Томатам Iванавiчам. Што я на яго як на бога глядзеў, гэта само па сабе, але ведаеце, акрамя фiзiчнага, так бы сказаць, падабенства ёсць i духоўнае. Мабыць, тут людзi таксама падзяляюцца на групы, напэўна, падзяляюцца. Томат Iванавiч... Цудоўны чалавек. Сказаць, што ён быў разумны, таленавiты, нават генiяльны, значыць нiчога не сказаць. Хто такi разумны чалавек, у якiм сэнсе разумны? Iншы генiй у простых жыццёвых справах такi, выбачайце, дурань, што любы хiтрун яго вакол пальца абвядзе; хто не верыць, хай бiяграфii вялiкiх больш пачытае. Не, Томат Iванавiч прасцяком не быў. Але сэрца ў яго было неабароненае, цi што. Нiбыта само ўвасабленне спакою, а крыху прыгледзiшся... Так, мы, яго пацыенты, гэтую ранiмасць Томата Iванавiча нутром адчувалi, i нават подлыя па сваёй натуры i тыя iмкнулiся яго не крыўдзiць, утойвалi ад яго свае дробязi. Розум i душэўнасць, яны, ведаеце, свецяцца, да iх нават нядобры чалавек цягнецца, яму адагрэцца хочацца. Дабаўце да гэтага сцiпласць. Ранiмасць стала бядою самога Томата Iванавiча, сцiпласць - для навукi, для медыцыны, для ўсiх, каго мог бы выратаваць яго метад...

- Ды ў чым жа метад? - не вытрымаў я. - I пры чым тут сцiпласць?

- А што ж, па-вашаму, адкрыццё можна аддзялiць ад асобы вучонага? Цi так? Пра адкрыццё i метад мне, як i iншым, вядома няшмат. Пэўна, Томат Iванавiч адрознiваў роднасць арганiзмаў па паху...

- Па паху? - Я нават ахнуў. - Прабачце, але гэта не зусiм праўдападобна. Нос - нiякi не iнструмент, а сучасныя дэтэктары i аналiзатары пахаў, за рэдкiм выключэннем, такая недасканалая нiкчэмнасць... Увогуле гэта адна з самых цьмяных галiн навукi. I распазнаванне iмуннай роднасцi па паху... Не, гэта фантастыка.

- I-i, малады чалавек! - падаў голас дзядок, якi ўвесь час маўчаў. - Я, наадварот, скажу, што фантастыка цяпер i ёсць рэальнасць. Для вас, не буду гаварыць ужо пра банальны тэлевiзар, нават касмiчныя палёты звычайныя. А я вось у вашых гадах, не кажучы ўжо пра палёты на iншыя планеты, пра кiшэнныя радыёпрыёмнiкi толькi ў фантастычных раманах чытаў. Вось як! Новае, сапраўды новае, яно i павiнна выглядаць неверагодным. Гэтаму i практыка гiсторыi вучыць, i Пятру Мiкалаевiчу я чым далей, тым больш веру, хоць да гэтай пары нiяк не ўцямлю, пры чым тут сцiпласць i чаму ён яе лiчыць злачынствам?

Я не знайшоў, чым бы мог запярэчыць. Водпаведзь дзядка мяне ўразiла. Самы малады з усiх, я стаў у iх вачах кансерватарам! Праўда... Гэта ж трэба! Спецыялiст называецца... Можа, якраз у гэтым i прычына? У тым, што я - малады спецыялiст, яшчэ назапашанага толкам не засвоiў i трымаюся за яго, як за плот, каб незнарок не паслiзнуцца?

- Не, - прамармытаў я. - Дапусцiць усё можна. Толькi... Няма iнструмента, якi ж гэта метад?

- А ў мяне ёсць адна здагадка! - падсунуўся да мяне Пётр Мiкалаевiч так, што пад грузам яго мажнога цела ў купэ штосьцi зарыпела. - У Томата Iванавiча была сiбiрская лайка, разумнiца такая, без перабольшання, сапраўдны яго сябар. Басыргасам звалi. Мiж iншым, калi Томат Iванавiч выводзiў сабаку гуляць, вiдавочна, наперакор нават iнструкцыям, браў яго з сабою ў палаты i кожны раз чамусьцi завязваў яму нос марляю з ватаю. Мы дык жартавалi: 'Басыргас iдзе, дзверы зачынянце, а то нос прастудзiць!' Цi не дзiўна - так берагчы нюх сабакi i ў дадатак парушаць правiлы, якiх, трэба сказаць, ва ўсiм астатнiм Томат Iванавiч прытрымлiваўся цвёрда? Аднойчы я спытаўся ў яго пра гэта адкрыта. I ведаеце, што ён адказаў? 'Белку i Стрэлку, якiх людзi раней за ўсiх у космас пасылалi, памятаеце? Заслуга Басыргасава большая'...

- Гэта значыць, вы хочаце сказаць, што сабака...

- Вось, вось! Я спецыяльна пачытаў сёе-тое з лiтаратуры. Насавыя клеткi ў чалавека могуць адрознiваць пяць тысяч пахаў, а ў нямецкай аўчаркi - дзвесце дваццаць пяць тысяч! Рознiца... Па паху слядоў сабакi ловяць злачынцаў, вынюхваюць наркотыкi; нават радовiшчы адшукваюць. Цi цяжка навучыць сабаку адрознiваць спектр пахаў, якi характэрны людзям фiзiялагiчна аднатыпным? Тады зразумела, чаму Томат Iванавiч так старанна аберагаў Басыргасаў нос, чаму яго вадзiў у палаты, чаму не карыстаўся нiякай асаблiваю апаратурай. Ды яшчэ адно становiцца зразумелым. Томат Iванавiч...

Голас Пятра Мiкалаевiча асекся. Нарэшце ёндаў сабе рады i загаварыў абрывiста, але спакойна.

- Томат Iванавiч загiнуў так. Распараджэнне ў раёне выйшла - лiквiдаваць усiх бадзяжных сабак. Можа, i патрэбная пастанова, шмат iх развялося, былi выпадкi шаленства. Але бадзяжных сабак палавiць няпроста. А план, некаму ж справаздачы трэба. I адзiн з такiх тыпаў, каму даручылi адлоў, застрэлiў Басыргаса, хоць сабака быў з ашыйнiкам, дый Томат Iванавiч стаяў паблiзу, ён гэтаму тыпу яшчэ i крычаў... Застрэлiлi. На вачах у Томата Iванавiча. Iнфаркт. Не выратавалi. Пачакайце... Трагедыя яшчэ ў тым, што Томат Iванавiч нi слова пра свае дасягненнi не надрукаваў. Вось яна, сцiпласць! Iншы на капейку зробiць, а трубiць на ўвесь свет. Ён жа... А, што казаць! 'Рана, не пара яшчэ, паспеецца...' Паспелася. Засталiся ўдалыя аперацыi, запiсы чарнавыя, ды што з таго? Аперацыi ў сусветнай практыцы не новыя, сам падыход больш чым сумнiцельны, трэба яшчэ паглядзець, як што атрымаецца... Запiсы i зусiм... Аддаленымi вынiкамi аперацый, зразумела, нiхто не пацiкавiўся; той доктар, што мяне лячыў, таксама ў хуткiм часе памёр, начальства ў бальнiцы змянiлася, так усё i канула. Дзiва што, глуш, перыферыя, хiрург без ступенi, занятак яго знахарствам аддае... З такой настырнасцi нам бы сцены будаваць, трывалейшых не было б! Вось у што сцiпласць ператварылася.

Боль, якi адчуваўся ў словах Пятра Мiкалаевiча, перадаваўся нам. Гаварыць пасля яго было цяжка, нядобра, але я ўсё ж пачаў:

- Выбачайце за мой скепсiс, Пётр Мiкалаевiч, вы прымусiлi мяне паверыць... Толькi ў адным, здаецца, вы не маеце рацыi. Дарэмна вы Томата Iванавiча вiнавацiце. Не ў сцiпласцi справа, працу ён пашкодзiць баяўся.

- Чым жа гэта? Пабудаваў я дом - я яго i здаць павiнен! Зрабiў чалавек адкрыццё - не будзь сцiплы - абнародуй, абвясцi свет. У тым вось i справа!

- Што вы! Самi ж казалi, што за вылечанымi трэба прасачыць...

- Не бачу рознiцы. Дом таксама нельга пакiдаць без дагляду, i з iм можа што-небудзь здарыцца. Гэта абавязкаў 'здаць - прыняць' не адмяняе, гэта ўжо другая фаза, а тут i першай не было. Не было!

- Але дом жа адпаведна праекту будуецца! А адкрыццё - заўсёды навiнка, часта яно штосьцi i адмаўляе...

- Ага! Вось i я пра тое самае. Быццам найлепшы спосаб з iм змагацца - гэта маўчаць. Няхай сабе з-за сцiпласцi.

- Ды не мог жа Томат Iванавiч раней часу гаварыць, не мог! I гэта лепш за ўсе вашыя клятвы пераконвае, што ён быў сапраўдны вучоны. Бо тут што? Вялiкi недавер ён тады выклiкаў бы, метад жа

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×