нiколi ў жыццi не бачыў!

- Не варта так размаўляць з людзьмi, хлопча, - супакойваў яго псiхiятр.

- Зусiм звычайныя незнаёмыя ў Iндыяне сказалi: 'Можа, гэты хлопец не жартуе?' У iх было больш розуму, чым у вас!

Псiхiятр у адказ толькi ўсмiхаўся.

Душа Клайва смылела. Адна рэч магла дапамагчы даказаць праўдзiвасць расказанай iм гiсторыi - гальштук Вудра Вiльсана, што па-ранейшаму вiсеў у яго шафе. Але гэтыя дурныя вароны не заслугоўвалi таго, каб iм паказваць гэты гальштук. Нават калi вячэраў з мацi, iшоў у кiно цi развозiў пакупкi, ён строiў планы. У наступны раз ён здзейснiць што-небудзь больш значнае - скажам, распачне пажар унутры вялiкага будынка, цi падложыць куды-небудзь бомбу, альбо забярэцца з кулямётам на верх якога-небудзь гмаха i пашле падарунак тым, хто ўнiзе. Прыстрэлiць чалавек сто - не менш, а то i тысячу. Хай лезуць туды па яго. Тады ўжо яны павераць. Тады ўжо ён будзе для iх рэальна iснуючая асоба, асоба, якая заслужыла права быць увасобленай у 'ВАСКОВЫМ МУЗЕI ЖАХАЎ МАДАМ ЦIБО'.

Пераклад: Уладзiмiр Шчасны

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату