• 1
  • 2

- Не. Я скончыў з гадзiну таму назад i Ганку Лявонавых адправiў у вёску, а сам пайшоў полем, ды вось спаткалiся з чалавекам i загаварылiся.

- Я таксама з поля, - дабрадушна ўсмiхаецца старшыня. - Аб'ездзiў яго ўдоўж i ўпоперак. Усё абгледзеў, усё прыкiнуў. Заўтра пачнем ворыва, баранаванне.

- То добра, - задаволена кажа Цярэшка. - Канечне, пара ўжо... А я сеяць буду.

Яны абменьваюцца думкамi пра розныя гаспадарчыя справы, i я ўлаўлiваю нешта новае ў iх узаемаадносiнах, нешта агульнае, што яднае iх, акрэсленае гэтымi пагоднымi вясновымi днямi з iх новымi клопатамi.

Так, гэта мiрная вясна з яе велiчным хараством. Спакойнае i чыстае неба распасцерлася над зямлёй, густа палiтай крывёю, але не аддадзенай чужынцам. Вясновае сонца песцiць яе жыватворнай ласкай, i людскiя сэрцы поўняцца радасцю. Жывi, аднаўляй, твары! Усё ў тваiх руках. Зямля чакае тваёй працы i аддасць старыцай за клопаты аб ёй. Так асэнсоўваюцца ў мяне пачуццi, выказаныя Цярэшкам, i ён сам становiцца для мяне яшчэ больш блiзкiм.

- Ты не злуйся за тое, што выйшла памiж намi, - чую я ў змроку яго словы, звернутыя да старшынi.

- Ды я бадай-што i забыўся на гэта, - адказвае той.

- Можа, яно i дапамагло крыху, - зазначае Цярэшка, але тон яго не насмешлiвы, а шчыра зычлiвы.

- Можа, i дапамагло, - згаджаецца Анцiлей Пятровiч, i яны, iдучы поруч, як старыя сябры, гутараць пра заўтрашнi дзень.

1946 г.

  • 1
  • 2
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату